Гэта было сапраўды
фэнамэнальнае, фантастычнае рашэньне Пазьняка – адразу склікаць
сэсію
Юрась Беленькі ўзгадвае, што пра сваю мару – абвесьціць Беларусь
незалежнай і сувэрэннай дзяржавай лідэр БНФ Зянон Пазьняк казаў
яшчэ пры стварэньні БНФ “Адраджэньне".
І
дэпутаты ад Фронту, вакол якіх у Вярхоўным Савеце гуртавалася
дэмакратычная апазыцыя, зь першай сэсіі ішлі да гэтай мэты.
Пасьля падаўленьня ў Маскве жнівеньскага путчу тая мэта стала
рэальнай, расказвае спадар Беленькі.
Івонка Сурвіла: "Зянон Пазьняк
застанецца ў нашай гісторыі як вялікі патрыёт, сымбаль
беларускага Адраджэньня."
"У
мяне добрыя адносіны і са спадаром Пазьняком, і са спадаром
Мілінкевічам. Бясспрэчным фактам нацыянальнай гісторыі ёсьць
заслуга Пазьняка ў аднаўленьні Незалежнасьці Беларусі ў пачатку
1990-х гадоў. Я паважаю ў Пазьняку ягоныя аналітычныя
здольнасьці і стратэгічнае прадбачаньне, асабліва што датычна
паводзінаў Масквы і небясьпекі анэксіі Беларусі, якой, на жаль,
некаторыя не надаюць увагі. У спадару Мілінкевічу я бачу асобу,
якая здолела актывізаваць значную частку беларускага грамадзтва
пад час выбарчай кампаніі; асабліва карыснымі ўважаю ягоныя
крокі ў эўрапейскіх структурах. Вельмі важна і тое, што
Аляксандру Мілінкевічу да гэтага часу ўдаецца захаваць адзінства
дэмакратычнай кааліцыі."
"Зянон
Пазьняк застанецца ў нашай гісторыі як вялікі патрыёт, сымбаль
беларускага Адраджэньня. Якраз дзеля гэтага ня раю яму вяртацца,
пакуль пры ўладзе цяперашні рэжым. Жыцьця людзей, якія гэтай
уладзе пагражаюць, дыктатар не шкадуе."
АДЗІНЫ І ШМАТЛІКІ Зянон Пазьняк.
Мастак, дасьледчык, палітык:
сёньняшнія прыярытэты і прагнозы на будучыню
"Прарока
паставіць вам Гасподзь Бог з братоў
вашых..."
(Дзеяньні
сьв. Апосталаў. 3:22)
"Адчыняць душу быцьця, выявіць Дух
Божы, што вее дзе хоча, над сваімі стварэньнямі і ў глыбіні
быцьця, — прызначэньне мастацтва. Як казаў у свой час вялікі
Платон, мастацтва, як і жыцьцё, нараджаецца з вялікай,
усёабдымнай любові. Невыпад-кова два апошнія інтэрв'ю спадара
Зянона, якія прачытаў я, перш чым напісаць гэты нарыс, — пра
любоў і каханьне (Бог даў нашай мове гэтыя два словы, што
абазначаюць розныя паняцьці) і... «Пра расійскі імперыялізм і
яго небясьпеку». Вакол апошняга будуць спрэчкі. Але безумоўна
адно: аўтар адкрыў у расійскіх палітыкаў тую прыхаваную ад іх
саміх экзістэнцыю, якую яны хаваюць за іншымі, гуманнымі
паняцьцямі. А пра любоў выславіў апостал Павел: «Калі я гавару
мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові не маю, то я медзь
зьвінячая ці кімвал гудзячы. Калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе
тайны і маю ўсякае пазнаньне, і калі маю ўсю веру, каб і горы
перастаўляць, а любові не маю, дык я нішто».
(1-ае пасланьне да карынфянаў.
13:1-2)."
Анатолий Козлович.
Я НЕ МОГУ ЗАПЛАКАТЬ.
Портрет антикоммуниста на фоне
"перестройки".
"3
июня мир узнал о Куропатах. В этот день в белорусской газете
"Літаратура і Мастацтва"
появилась статья "Куропаты
- дорога смерти"".
Фамилии авторов - Зенона Позняка и Евгения Шмыгалёва - не были
знакомы публике.
Через каких-то полгода имя Зенона Станиславовича
Позняка знали в Белоруссии, без преувеличения, все. И все имели
о нём суждение. Суждения были резко полярные, или со знаком
плюс, или со знаком минус. Иначе политиков оценивать не принято,
публика не утруждает себя анализом персонального политического
пути, который никогда не прокладывается в вакууме, в пустыне, в
безлюдье. Не желая знать причин и условий, родивших того или
иного политика, публика не желает познать себя. Классический
тому пример - отношение в Белоруссии к Зенону Позняку."
Ю.Беленькі: “Пазьняк нават
непрыхільнікамі прызнаецца як стваральнік”
" (...) непрыхільная да Зянона
Пазьняка “Белорусская газета” ў пазамінулым нумары мусіла
назваць Зянона Пазьняка “архітэктарам незалежнай беларускай
дзяржавы”. Вось жа, Зянон Пазьняк нават непрыхільнікамі
прызнаецца як стваральнік, прычым стваральнік самага сьвятога
для любога народу – незалежнай дзяржавы. Гэта так – пад
кіраўніцтвам Зянона Пазьняка быў створаны Беларускі Народны
Фронт, апазыцыя ў Вярхоўным Савеце, і ўвесь пакет, шэраг
дакумэнтаў, законапраектаў – дарэчы, вось сёньня згадвалі Закон
аб грамадзянстве – такіх законаў былі дзясяткі. Былі
напрацаваныя апазыцыяй, спэцыялістамі Фронту, прадстаўленыя на
Вярхоўны Савет і яны якраз былі пакладзеныя ў аснову нашай
дзяржаўнай сыстэмы.
Дзякуючы гэтай
сыстэме мы існуем сёньня як беларуская незалежная дзяржава. І
якраз з боку палітычных сілаў, якія сёньня ўзначальвае
Лукашэнка, а ў свой час Лябедзька – хоць гэта ў прынцыпе тое
самае – увесь час ідуць атакі на гэтыя асновы. Ідзе гаворка пра
нейкі “канстытуцыйны акт”, ствараюцца незаконныя вайсковыя
групоўкі Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,
якія якраз падважваюць тыя прынцыпы, тыя юрыдычныя асновы, якія
былі закладзеныя ў свой час Беларускім Народным Фронтам і
апазыцыяй, якія ўзначальваў Зянон Пазьняк"
Васіль Быкаў. Лідэр.
Нататкі да палітычнага партрэта Зянона Пазьняка
"Час, які ўвайшоў у
нашу гісторыю пад назвай перабудовы і які, мяркуючы па ўсім,
беззваротна мінае, адзначыўся, апроч іншага, радыкальным
пераглядам многіх маральных каштоўнасцей, банкруцтвам казённых
псеўдалідэраў і выхадам на грамадска-палітычную арэну сапраўдных
народных аўтарытэтаў. Так было ў шмат якіх рэспубліках дзяржавы,
дзе хвалі народнага пратэсту часам праз няўдачы і крывавыя
катаклізмы рушылі з тронаў атлусцелых стаўленікаў таталітарызму,
і на іх месца заступілі іншыя людзі. Малаважна, што не ўсе яны і
не адразу ўпісваліся ў рамкі звыклых афіцыйных структур.
Узначаліўшы народныя рухі, некаторыя з іх хоць і не дамагліся
ўлады, затое набылі папулярнасць і агульнанацыянальнае
прызнанне. Менавіта яны сталі сапраўднымі выразнікамі
нацыянальных інтарэсаў, спакутаванай волі народа. Адным з такіх
лідэраў нацыі стаў беларускі навуковец, самаадданы палітычны
дзеяч Зянон Пазьняк."
Сяргей Навумчык. Зянон Пазьняк:
радыкалізм ці паслядоўнасьць?
"... Пазьняк аб'яднаў
дэмакратычных дэпутатаў, стварыў
апазiцыю. Чатыры гады апазiцыя вылучала iдэi, якiя
першапачаткова адвяргалiся парламенцкай большасьцю i, не будзем
хаваць, не адразу ўспрымалiся
грамадствам. Потым i грамадства, i дэпутаты прыходзiлi да
ўсведамлення гiстарычнай - палiтычнай i
эканамiчнай неабходнасці гэтых iдэяу."
Васіль Быкаў. Доўгая дарога
дадому (старонкі кнігі)
"Аналітычныя
здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое,
што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць
ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў
красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы
Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават, калі
не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных
максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права
пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй."
Курапаты
Зянон Пазьняк:
“Гэты зборнік склалі мае сябры зь іхнай ласкавай ініцыятывы й
клопату. З чаго я ім вельмі ўдзячны, асабліва шаноўнай спадарыні
Валянціне Трыгубовіч, спадару Вячаславу Вайткевічу, паважаным
Юрасю Хадыку, Міхасю Ткачову, Валянціну Голубеву, Вінцуку
Вячорку і ўсім тым, хто так ці інакш прычыніўся да гэтага
выданьня. Разумею, што трэба было б напісаць новае, падрабязна і
даўно. Але, на жаль, абставіны бываюць часам мацнейшыя за
патрэбы. Дык няхай жа тады хоць незабытае старое нагадае яшчэ аб
мінулым.”