BY
PL
EN
FR
DE
ES
Слуцкі
збройны чын – прыклад у барацьбе
Праз год рэжым рыхтуе
нашаму грамадзтву новае выпрабаваньне – чарговыя фальшывыя і
незаконныя выбары Лукашэнкі і чарговае ашуканства людзей. Як бы
павялі сябе ў такой сытуацыі нашыя продкі-случакі, што змагаліся
з бальшавікамі? Не сумняваюся, што паказалі б сябе разумна,
годна і дружна. Нельга цярпець ашуканства і зьдзек над людзмі,
законам і правам. Кожны мусіць ведаць, што па законy Лукашэнка
ёсьць узурпатар улады і не мае законнага права балатавацца на
выбарах. Гэта галоўнае, а як фальсіфікуюць ягоныя выбары, мы ўжо
ведаем. Таму наш слуцкі лістападаўскі лёзунг такі:
Выбары – бяз Лукашэнкі! З Лукашэнкам – байкот!
Нельга прызнаваць
крымінал і гвалт над законам. Нельга баяцца і гнуцца перад
нахабствам і ашуканствам. Дык узнімем жа Слуцкі сьцяг змаганьня
і пераможам.
Верма ў сьветлыя дні
За часы савецкай
акупацыі Беларусі з 1919 па 1953 год (год сьмерці Сталіна)
сталіністы-русіфікатары забілі больш 2-х мільёнаў беларусаў ( і
гэта ня ўлічваючы вайну). Ворагі чалавецтва зьнішчылі заможнае
працавітае сялянства, вынішчылі фізічна амаль дазваньня
беларускую шляхту, расстралялі адукаваных людзей.
Гэта нельга забыць ніколі, пакуль будзе стаяць белы сьвет і
будзе жыць Беларусь. Савецкая акупацыя Беларусі перыяду
Леніна-сталіна павінна быць прызнаная як рэжым генацыду і
пацыфікацыі Беларускага Народу.
Віншаваньне з
гадавінай Фронта
Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы.
Віншую вас з 21-й
гадавінай утварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”!
Гэта вялікая падзея ў нашай гісторыі, якая прывяла да пераменаў
народнага лёсу. Цяпер, у цяжкі час, мы асабліва адчуваем гэта,
бо яна, гэтая падзея, сцьвердзіла жыцьцёвы і гістарычны сэнс,
які дае ўсім нам надзею на сьветлую будучыню і поўную перамогу
Беларусі над цемрай і сіламі зла.
Жыве Беларусь!
Слава героям!
19 кастрычніка 2009 г.
Зянон Пазьняк
АБ
ДЗЕЙНАСЬЦІ НА ШКОДУ НАЦЫІ
Апошнім часам (пасьля
захопу ўлады ўзурпатарам на трэці тэрмін кіраваньня) я пастаянна
зьвяртаю ўвагу, што дзейнасьць Лукашэнкі стала асабліва
небясьпечнай для краіны і нацыі. Цяпер жа, пасьля ўводу чужога
войска і спробаў сфальшаваць дэмаграфічную сытуацыю мусяць быць
дзеяньні ў адказ. Маўчаньне абазначала б капітуляцыю грамадзтва
перад цемрай (а мы назіраем ужо гэты працэс капітуляцыі,
асабліва ў інтэлігенцыі, у СМІ, у так званых грамадзкіх вярхах).
Нагадаю зноў, што рычагом для грамадзкай барацьбы з
антыбеларускім рэжымам павінен стаць эканамічны крызіс і
падрыхтоўка агульнанацыянальнага байкоту выбараў Лукашэнкі. Гэта
цяпер галоўная наша задача і галоўная праца.
САНКЦЫІ ПАВІННЫ ЗАСТАЦЦА
Мы прытрымліваемся
каштоўнасных і дэмакратычных прынцыпаў у палітыцы і бачым, што
рэжымам Лукашэнкі рэальна ня толькі не была выканана ніводная
ўмова павароту да дэмакратыі, а наадварот, узмацніўся паварот да
антыбеларускай антыдэмакратычнай рэакцыі.
Мы лічым, што санкцыі Эўразьвязу аб няўезьдзе Лукашэнкі і групы
асобаў, падазраваных у злачынствах (забойствы людзей) павінны
быць пакінуты бяз зьменаў і ні ў якім разе не адменены. Гэтага
патрабуе лёгіка падзеяў і элемэнтарная справядлівасьць.
Фронт, апазыцыя, калябарацыя
Вяршыняй усяго гэтага
апартунізму стаў 2004 год – агітацыя і ўдзел у незаконным
рэфэрэндуме аб прадаўжэньні прэзыдэнцкіх тэрмінаў для Лукашэнкі.
Такое дзеяньне груба не адпавядае Канстытуцыі, зьяўляецца
злачынным актам і можа кваліфікавацца як садзеяньне ў
антыканстытуцыйным захопе ўлады шляхам правядзеньня незаконнага
рэфэрэндуму і імітацыі дэмакратычнага галасаваньня.
У вольнай Беларусі партыі, якія ўдзельнічалі ў гэтай кампаніі
(прытым за замежныя сродкі) павінны будуць стаць перад
беларускім судом.
Палітычны фініш “новай хвалі” адбыўся ў 2004 годзе. Далейшы ход
падзеяў гэта быў працэс маразму і палітычнай дэградацыі
прагматыкаў, што замянілі ідэю на грошы.
Пра выбары і байкот
У выбарах, дзе пры
падтрымцы рэжыму будзе незаконна балатавацца кандыдат Лукашэнка,
удзельнічаць нельга. Гэта будуць ня выбары, а крымінальнае
дзеяньне па чарговым захопу ўлады. Людзі ня маюць ніякага ўплыву
на вынікі галасаваньня. Немагчыма рэальна пракантраляваць падлік
галасоў, дзейнічае адладжаная сістэма фальсіфікацыі галасаваньня
цалкам падпарадкаваная адміністрацыі рэжыму. Чалавек бяспраўны
перад уладай.
Байкот фальшывых
выбараў – гэта сродак адкрытай выбарчай барацьбы з рэжымам.
Удзел у падманных выбарах ёсьць садзеяньне рэжыму, стварэньне
яму ўмоваў для фальсіфікацыі і аб’яўленьня фальшывых вынікаў
галасаваньня. Удзел ў такіх выбарах разам з узурпатарам, які ня
мае права балатавацца, будзе абазначаць легітымізацыю ўмоваў,
прызнаньне яго незаконных дзеяньняў “дэ факта”, дзеяньняў, у
якіх пры любых выніках галасы будуць палічаны толькі на карысьць
узурпатара.
ЯШЧЭ РАЗ АБ ВЫБАРАХ І ПАЗЫЦЫІ
Незаконны ўдзел Лукашэнкі ў чарговых (чацьвертых) выбарах
прэзыдэнта мусіць разглядацца як крымінальнае дзеяньне,
накіраванае на захоп улады. Удзел іншых асобаў у такіх выбарах
разам з Лукашэнкам будзе азначаць згоду гэтых асобаў, фактычнае
прызнаньне крыміналу, а таксама садзеяньне гэтаму крыміналу ў
ашукваньні грамадзтва, у стварэньні ілюзіі нармальных выбараў.
Дзейнічаючы па-крымінальнаму, незаконнымі мэтадамі, Лукашэнка і
яго атачэньне зайшлі вельмі далёка. Дарогі ў тыл ужо няма. Яму
ўжо страшна страціць уладу, бо будзе расплата. Каб захаваць
гэтую ўладу, ён пойдзе на любое парушэньне, і калі спатрэбіцца,
здасьць усё акрамя ўлады.
Беларусам добра б было хутчэй зразумець, што ніякіх
дэмакратычных, справядлівых выбараў не было і ня будзе, ніякіх
зьменаў выбарчага заканадаўства не прадбачыцца. Наадварот,
узмацняюцца рэпрэсіі і кантроль над грамадзтвам.
Пра
аб’яднаньне ПБНФ і КХП-БНФ
“Тэарэтычна, канешне, можна дапусьціць розныя варыянты. Але
рэальна аб’яднаньне двух партыяў, што ўтварыліся пасьля расколу
Фронту, на жаль, немагчымае. Гэта супярэчыць прыродзе рэчаў.
Нельга ўвайсьці двойчы ў адну і тую ж цякучую ваду. Тут адна
ідэалёгія, але розныя нішы, розныя прынцыпы і розныя дзеяньні.
Акрамя таго. Партыя Баршчэўскага-Івашкевіча разрываецца
ўнутранымі склокамі, падзеламі і скандаламі. Яна моцна
інфільтраваная чужародным элемэнтам. Раскол праграмуецца па той
жа лініі, што і ў 99-ым годзе. У такім стане партыя ні з кім не
аб’ядноўваецца (не да гэтага). Тут, як расейцы кажуць — “за што
баролісь, на тое і напаролісь”. Я пра гэта папярэджваў яшчэ 10
гадоў таму”.
ДЗЕНЬ
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
"Жнівень
– фатальны месяц для расейскай палітыкі. Бальшыня міжнародных і
ўнутраных злачынстваў Расеі былі зробленыя ў жніўні. Але для
беларусаў жнівень якраз добры месяц, бо тое, што расейцу
сьмерць, беларусу — воля."
"У
гэтым сутнасьць змаганьня з антыбеларускім рэжымам. Вораг залез
у наш дом. Барацьба ўнутры. Будучыня, жыцьцё і сьмерць нацыі,
існаваньне дзяржавы і незалежнасьці залежыць ад зыходу гэтай
барацьбы, ад таго, хто вынесе трупы.
Перад кожным
пакаленьнем беларусаў, народжаным у ілжы, стаіць вызваньне –
зразумець, што ў змаганьні з імпэрскай Расеяй не было, няма і ня
будзе ні кампрамісу, ні паловы, ні міру: альбо яна нас знішчыць,
альбо выйдзем на вольны шлях і зробімся незьнішчальнымі."
Чужое войска ў Беларусі – небясьпека вайны
Антызаконныя
расейскія манеўры на Беларусі ў сьвятле згаданых падзеяў і
заканадаўчых актаў Крамля павялічваюць магчымасьць вайсковай
правакацыі з боку Расеі і неканстытуцыйнага выкарыстаньня войска
на беларускай тэрыторыі.
Зьвяртаем ўвагу на
антыканстытуцыўнае выкарыстаньне ўлады Аляксандрам Лукашэнкам,
якое прадугледжвае ўвядзеньне расейскага войска на суверэнную
тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, на парушэньне прынцыпу
нэўтралітэту краіны і няўдзелу ў ваенных блоках.
Заклікаем беларускае
грамадзтва, прадстаўнікоў улады, у якіх захавалася яшчэ павага
да Беларусі, усімі спосабамі (і грунтуючыся на законных
падставах) супроцьдзейнічаць небясьпечнай вайсковай палітыцы,
якую праводзіць рэжым Лукашэнкі. Чужое войска не павінна быць
дапушчана на тэрыторыю нашай краіны, планаваньне расейскіх
манеўраў мусіць быць спынена, незаконнае рашэньне адменена.
ЖНІВЕНЬСКІ
КАМЭНТАР
Ад часоў падзелу Рэчы
Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага – нашай
магутнай дзяржавы – гэты дзень, 25 Жніўня, ёсьць рэальна
найвялікшай датай нашай двухсотгадовай гісторыі змаганьня за
волю і незалежнасьць. Ад гэтага часу незалежная Беларусь рэальна
ёсьць, існуе як незалежная дзяржава, знаная ў сьвеце. Ужо дзеля
дасягненьня аднаго гэтага варта было жыць. Засталося зрабіць
апошні крок вялікай беларускай барацьбы – усталяваць у Беларусі
беларускую ўладу.
У гэтым сутнасьць
змаганьня з антыбеларускім рэжымам. Вораг залез у наш дом.
Барацьба ўнутры. Будучыня, жыцьцё і сьмерць нацыі, існаваньне
дзяржавы і незалежнасьці залежыць ад зыходу гэтай барацьбы, ад
таго, хто вынесе трупы.
Перад кожным
пакаленьнем беларусаў, народжаным у ілжы, стаіць вызваньне –
зразумець, што ў змаганьні з імпэрскай Расеяй не было, няма і ня
будзе ні кампрамісу, ні паловы, ні міру: альбо яна нас знішчыць,
альбо выйдзем на вольны шлях і зробімся незьнішчальнымі.
Віншую ўсіх з 25 Жніўня, Днём незалежнасьці Беларусі!
ЦЕНІ
РЭЖЫМУ
“Я не прыхільніца
Лукашэнкі, але Беларусь, як тое ня дзіўна, трымаецца на ім.”
(Спасылка:
http://gazetaby.com/index.php?sn_nid=7467&sn_cat=35 ).
Зрэшты, працытуем
болей: “Ня ўсё проста і з Лукашэнкам. У любові да яго мяне
аніяк нельга абвінаваціць. Але ён здолеў прадоўжыць сацыялізм –
заключыў з насельніцтвам сацыяльны кантракт. І цяпер у
параўнаньні з Расеяй у нас сапраўды абаронены студэнт, абаронены
бедны чалавек, стары чалавек.” (Спасылка:
http://www.svaboda.org/content/Article/1120432.html ).
(Тут адкрыты лукашызм і апалагетыка калгаснага рэжыму, ня
кажучы, што гэта грубая нацяжка.)
“Лукашэнка ёсьць і
будзе такім, якім хоча народ. У яго чуцьцё неверагоднае, і ў
гэтым ён нашмат наперадзе нас. Ніхто ня будзе падазраваць мяне ў
любові да цяперашняй улады, але я магу сказаць, што менавіта
гэтая асоба захавала незалежнасьць Беларусі, дала эканамічную
стабільнасьць…” (Спасылка:
http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=789011 )
Які ўзорны
панегірык!. Усё, як у савецкай дзіцячай песеньцы: “Я Ленина не
видел, но я его люблю“.
І далей ужо і пра
“славянаў”: “Магчыма, ён (Лукашэнка) выправіў памылку, калі
ўся постсавецкая прастора кінулася ў гэты амэрыканскі варыянт
капіталізму, які не падыходзіць ані славянскай мэнтальнасьці,
ані славянскай гісторыі.” (Тамсама).
“Лукашэнка здолеў
даказаць, што ў сацыялізма застаўся рэсурс, што ён ня быў
выпрацаваны, што, дарэчы, гаворыць на карысьць Гарбачова, яго
маштабу.” (Спасылка:
http://www.3dway.org/node/9136 )
“Лукашэнка не павінен удзельнічаць у выбарах”
Выбары з удзелам
Лукашэнкі, калі б такое адбылося, страцілі б усялякі
канстытуцыйны, законны сэнс. Гэта было б нелегальнае
мерапрыемства, якое (мы ведаем) выкарыстоўвае, да таго ж,
антыдэмакратычныя незаконныя мэтады галасаваньня
(“адміністрацыйны рэсурс”, фальсіфікацыю, папярэдняе
галасаваньне, галасаваньне з аб’язной скрынкай па дамах і г.д.).
Людзі, якія згадзіліся б удзельнічаць у такім мерапрыемстве, тым
самым падтрымлівалі б яго антыканстытуцыйнасьць і
нелегальнасьць, дапамагалі б рэжыму легітымізаваць ягоную
выбарчую афёру.
Мы бачым ужо цяпер,
што людзей такіх дастаткова, якія гатовыя спрыяць чарговаму
падаўжэньню рэжымнага аўтарытарызму. Адны зь іх запісныя
правакатары, іншыя глыбока не задумваюцца. Пазьбегнуць
правакатараў, як правіла, не ўдаецца. Але, паўтаруся, галоўная
задача – Лукашэнка не павінен удзельнічаць у выбарах.
У выпадку калі гэты прынцып будзе парушаны і Лукашэнка ў чарговы
раз пойдзе на выбары, тады апраўданы байкот галасаваньня. Трэба
ўлічыць, што байкот прэзыдэнцкіх выбараў арганізаваць вельмі
цяжка. Тым ня менш, ісьці на незаконныя выбары і тым самым
прызнаваць і легалізаваць парушэньне асноўнага закону, цынізм і
ашуканства – нельга. У выпадку, калі Лукашэнка ня будзе
ўдзельнічаць у выбарах, наша народная партыя выставіць свайго
кандыдата.
ЧАМУ Ў 1994 ГОДЗЕ НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ ПЕРАМОГ ЛУКАШЭНКА?
Галоўнай небясьпекай
для рэжыму Кебіч і ўся намэнклятура лічылі Народны Фронт і яго
кандыдата ў прэзыдэнты, і таму перад другім турам яны, фактычна,
расчысьцілі дарогу Лукашэнку.
У сваіх нядаўніх
успамінах Кебіч шчыра ў гэтым прызнаўся, кажучы, што агульнай
перамогай яго і Лукашэнкі на выбарах стала тое, што яны разам
выступілі як саюзьнікі і не дапусцілі да ўлады Пазьняка. “Чей
вклад в общую победу над кандидатами от БНФ, мой или Александра
Лукашенко, оказался весомее, пусть рассудит время” ставіць усе
кропкі над “і” Вячаслаў Кебіч. Як кажуць лепей і ня скажаш.
Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці
(Выбраныя артыкулы).

Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і
дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай
сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці,
праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных
абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне
глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця.
Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут
Аб
маральнай нізасьці
У Сеціве я прачытаў характэрную цытату пісьменьніцы С.
Алексіевіч (якая жыве на Захадзе). Вось гэтая цытата: “Я
помню свой тогдашний разговор с Зеноном Позняком (ред. - в 90-ые
годы лидер БНФ, ныне - председатель партии КХП БНФ), услышанное
повергло меня в ужас. Он говорил о том, что надо создать
общество памяти полицаев, кто защищал, якобы, Беларусь. Я
представила, что будет, если выйти с этим предложением к нашему
народу без соответствующей культурной подготовки. Без разделения
тех полицаев, без понимания, кто и за что там воевал.“
(Інтэрв’ю для “Нямецкай хвалі”; спасылка:
http://www.dw-world.de/dw/article/0,,4435897,00.html,
перадрукаванa Хартыяй-97
http://www.charter97.org/ru/news/2009/6/29/19587/ і
вэб-сайтам партыі АГП
http://www.ucpb.org/?lang=rus&open=20923
Гэта -- узровень колішняга “Политического собеседника” (часопіс
ЦК КПБ, які паліваў брудам Быкава, Адамовіча і Беларускі Народны
Фронт). Усё нэгатыўнае і дрэннае, што цягам гадоў напісана і
сказана пра Беларускае Адраджэньне Сьвятланай Алексіевіч, у
маральным пляне ўсё ж менш нізкае, у параўнаньні з гэтай
цытатай. Справа ў тым, што я ніколі ня меў зь ёй ніякай гаворкі.
Я ня ёсьць асабіста знаёмы з С. Алексіевіч (як і яна са мной). Я
не знаёмы зь ёй. Я бачыў яе адзін раз у асяроддзі іншых людзей
(Я. Будзінаса і нейкіх маскоўскіх паэтаў) і, паўтараю, ні пра
што зь ёй не размаўляў, нават пра надвор’е. Чалавек яна для
беларускай справы чужы і варожы, яна мяне абсалютна не цікавіла.
БЕЛАРУСКІ НАСТРОЙ
28 ліпеня ў Нью-Ёрку
адбылася прэзэнтацыя кніжкі (“падарожнага выданьня”) Зянона
Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”.
Крызіс
павялічваецца. Рыхтуемся да падзеяў
Паважаныя землякі,
паважаныя грамадзяне!
У сакавіку быў
распаўсюджаны інфармацыйны матэрыялы ”Шукаем выхад з агульнага
крызісу на Беларусі”. Там адзначана, што “канкрэтная прапанова
падрыхтоўкі першых крокаў па выхаду з агульнага крызісу будзе
выкладзена ў наступным паведамленьні”. За два месяцы, якія
мінулі з таго часу, сытуацыя ў краіне згоршала яшчэ больш.
Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі, які выклікаў гэты крызіс сваёй
антынацыянальнай палітыкай, ня ў стане нічога перамяніць, каб
вывесьці Беларусь з цяжкага становішча. Жыцьцё людзей
пагаршаецца. Вялікія цяжкасьці могуць узьнікнуць восеньню.
Веліч Быкава
адбілася ў гістарычным выбары
Веліч яго асобы адбілася ў яго гістарычным выбары.
Калі вырашаўся лёс нацыі і будучыні Беларусі, ён, ужо немалады,
стаў у шэрагі змагароў Народнага Фронту. Стаў сьмела, без
папроку і сумневу, і разам з усімі адчуў радасьць найвялікшай
падзеі стагодзьдзя — здабыцьцё і вяртаньне дзяржаўнай
Незалежнасьці Беларусі. Яго бескампрамісная народная
адраджэнская пазыцыя прыцягвала да яго добрых людзей. І
адначасна яна дэмаскавала фальшывасьць шмат якіх афіцыйных
асобаў, што займаліся словаблудзтвам і няшчыра сьпявалі яму
хвалу. Гістарычны выбар Быкава скрышталізаваў, ачысьціў адносіны
да яго творчасьці. Усё сьветлае — пайшло з Быкавым. Уся дрэнь —
адпала, засталася сама з сабой.
ПАДРЫХТОЎКА НА ВОСЕНЬ
Ад пачатку 90-х мы,
дэпутаты ад БНФ, папярэджвалі ўсіх і кожнага: гандлёвы абарот
Беларусі з Расеяй у кожнай галіне не павінен перавышаць 10
адсоткаў. Расейскія ўлады – гэта ёсьць палітычныя агрэсары і
эканамічныя шантажысты. І ніякія нібыта “эканамічныя” аргумэнты
супраць такога папярэджаньня ня трэба прымаць пад увагу. Бо тут
асаблівая сытуацыя. Да парады прыслухаліся толькі эстонцы – і
гора ня ведаюць. Астатнім… можна б было сказаць “так вам і
трэба”, калі б не было зразумела, што беларусы ў гэтай палітыцы
не вінаватыя; адказнасьць нясе адзін чалавек, які ня ёсьць і ня
лічыць сябе беларусам.
ПАРТНЁРСТВА І ІНТАРЭСЫ
Аднак “Усходняе
партнёрства” запраграмаванае на супрацоўніцтва Эўразьвязу з
антыбеларускім рэжымам. Калі пачнуцца інвэстыцыі з Эўропы і
сумесныя энэргетычныя праекты, усялякія размовы пра дэмакратыю і
правы чалавека скончацца (яны ўжо, фактычна, скончыліся). Самая
вялікая небясьпека для нас у тым, што рэжым атрымае карт-блянш
на поўнае вынішчэньне беларускай культуры і легітымізацыю сваёй
улады з рук Эўропы. У гэтым зацікаўлены рэжым і Расея (каб
увесьці незаконныя пагадненьні з нелегітымным Лукашэнкам у
прававое поле). Калі такое адбудзецца, тады пачнецца працэс
падзелу беларускай эканомікі паміж Аб’яднанай Эўропай і
Фэдэратыўнай Расеяй (дакладней, паміж эўрапейскім капіталам і
расейскай эканамічнай мафіяй).
АБ
УСХОДНІМ ПАРТНЁРСТВЕ
(Заява)
Мы вітаем ідэю “Усходняга партнёрства” і выказваем прызнаньне
Эўразьвязу за ўключэньне ў гэтую праграму Рэспублікі Беларусь.
Мы разумеем важнасьць агульных задачаў, якімі кіруецца
Эўразьвяз, прапануючы новы падыход у дачыненьні да
антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, які мэтанакіравана зьнішчае
грамадзянскую супольнасьць у Беларусі.
Мы лічым, аднак, што забесьпячэньне правоў грамадзянскай
супольнасьці і кожнага чалавека павінна стаць ўмовай дачыненьняў
з аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі і мусіць быць
адзначаная ў пратакольнай частцы партнёрства. Удзел
грамадзянскай супольнасьці ва “Усходнім партнёрстве” стане
гарантыяй пазытыўных крокаў, будзе ствараць магчымасьці
станоўчага выбару для існуючай улады. Бяз гэтага ўдзелу
Партнёрства не асягне станоўчых вынікаў і будзе скарыстана
антыдэмакратычным рэжымам для апраўданьня сваёй разбуральнай
дзейнасьці.
ЛУКАШЭНКА Ў ВАТЫКАНЕ
Гледзячы на гэтую
сытуацыю і на Лукашэнку ў Ватыкане, мне так і ўспамінаецца стары
адэскі анекдот: “І каво вы хаціце абмануць…?” Ніякага
карт-бляншу, ніякага празнаньня, дазволу на паскудзтва Лукашэнка
не атрымаў, нікаго не расчуліў, нікаго не ашукаў, толькі паказаў
наглядна, хто ён такі і што ён за чалавек. Прыдумка з рускім
букваром таксама марны нумар. Пантыфік ведае, што адбываецца ў
Беларусі і на якой мове друкаваў кнігі Скарына ў Пецярбургу.
Палітычны
Чарнобыль
Спачатку ўлада
адмяніла ўсялякую дапамогу людзям, што пацярпелі ад Чарнобыля і
жывуць на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі. Потым ворагі
чалавецтва сталі не прапускаць міжнародную гуманітарную дапамогу
людзям і бессаромна абкрадваць пацярпелых, спынілі адсяленьне,
загадалі сеяць і зьмешваць чыстую прадукцыю з забруджанай для
ўнутранага карыстаньня (удакладнім – калектыўнай дозы радыяцыі).
Затым прынялі законы аб накіраваньні моладзі на працу ў
чарнобыльскія зоны, а нядаўна галоўны ўзурпатар грымеў у
Гомельскай вобласьці, што пара засяляць людзьмі спустошаныя
радыяцыяй раёны і што з гэтага году ён сваім указам пачаў тое
рабіць. “Сейце!” – крычаў хворы, вучоныя ў кабінэтах, маўляў, не
разьбіраюцца, а людзі, што жывуць на радыяактыўнай зямлі, лепш
ведаюць, дзе можна апрацоўваць глебу, а дзе не.
Ужо каторы год краінa
перажывае чарнобыльскія Курапаты, гэта значыць сьведамае
зьнішчэньне Чарнобылем. І не чуваць нават прывычнага пытаньня –
“За што?”
Такога ніяк ня можна
цярпець. Незаконны правіцель абзывае “ворагамі” беларусаў, што
не прызнаюць ягонай улады, але ён сам ёсьць тыповым ворагам
чалавецтва, які вядзе чарнобыльскую вайну супраць нашага народа.
Сп.
Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Шаноўны Зянон
Станіслававіч!
Віншуем Вас з
65-гадовым юбілеем! Зычым здароўя, моцы духа і натхненьня ў
змаганьні за вызваленьне нашай дарагой Бацькаўшчыны. Найлепшыя
зычэньні Вашай сям’і.
Зварот да
Эўразьвязу і эўрапейскіх палітыкаў
Запрашэньне кіраўніка
ўлады А. Лукашэнкі на саміт у Прагу ёсьць знакавым дзеяньнем,
якое, фактычна, легітымізуе дыктатуру, скасуе незаконнасьць яе
ўлады і прынятых антыпраўных рашэньняў. Вынікам запрашэньня А.
Лукашэнкі ў Прагу стане ўзмацненьне рэпрэсіяў і этнацыду
беларусаў, ціску на народ, перасьледу па палітычных прычынах за
іншадумства.
Мы ведаем становішча ў нашым грамадзтве, узровень думаньня і
матывы паводзінаў А. Лукашэнкі. Нягледзячы на міжусобныя
супярэчнасьці зь некаторымі сваімі саюзьнікамі, рэжым Лукашэнкі
праводзіць зь імі ўзгодненую палітыку, у тым ліку і ў падыходзе
да “Усходняга партнэрства”. Нявызначанасьць палітычных крытэрыяў
з боку Эўразьвязу задавальняе антыбеларускі рэжым А. Лукашэнкі і
яго саюзьнікаў, але супярэчыць інтарэсам Беларусі.
Аморфнасьць крытэрыяў у дачыненьні да антыбеларускага рэжыму
Лукашэнкі ставіць пад пагрозу нацыянальнае, гуманістычнае і
дэмакратычнае разьвіцьцё беларускага грамадзтва.
Перамены
трэба рыхтаваць
"Непасрэднай
прычынай падтрымкі дыктатуры часткай людзей зьяўляецца сама
дыктатура і страх, які яна насаджае. Ад гэтага дэфармуецца
калектыўная псіхіка, узьнікае эфэкт закладнікаў, якія ў выпадку
небясьпекі (што вядома) пачынаюць супрацоўнічаць з тэрарыстамі.
Як правіла, гэта прыкмета псіхалогіі прыстасаванства і зламанага
духу. Такія людзі, баючыся невядомасьці і пераменаў, жадаюць не
свабоды, а парадку. Яны хапаюцца якраз за дыктатуру і за
дыктатара, які гэты парадак, на іх думку, забясьпечыць (ім
хочацца Сталіна, Лукашэнкі, расстрэлаў і г.д.).
Цяпер, у час крызісу, мы зьяўляемся якраз сьведкамі праявы такой
мэнтальнасьці. Наш тэзіс аб неабходнасьці скарыстаць крызіс
дзеля ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі як галоўнай прычыны крызісу на
Беларусі, ня быў і ня будзе ўспрыняты гэтай катэгорыяй людзей.
Ім здаецца (стандартнае апраўданьне), што як абваліцца рэжым і
скончыцца рэжымнае рабства, то пачнецца анархія і беззаконьне і
стане яшчэ горай. Міфалагічная сьведамасьць малюе страшныя
карціны. Характэрна, што (як і трэба было чакаць) найбольш
адкрыта гэтую збочаную пазыцыю выказала цяперашняя сэрвільная
інтэлігенцыя і ўсе дэмпартыі так званай вікаўскай апазыцыі, якія
засьведчылі сваю гатоўнасьць супрацоўнічаць з антыбеларускім
рэжымам і разам ратавацца ад крызісу. Дзеяньні “апазыцыйнага”
калябаранцтва набываюць панічныя формы."
"Тады
і ў Амэрыцы, і ў Эўропе ў палітычных колах я чуў адну і тую ж
гісторыю (прытым з падрабязнасьцямі). Грошы Лукашэнкі былі ў
сэрбскім банку. Зразумеўшы, што “друг Слабадан” можа дрэнна
скончыць, Лукашэнка прыехаў да яго абымацца і клясьціся ў
дружбе. У выніку Слабадан Мілошавіч асабістым уплывам выдзеліў
яму бранявік для перавозкі грошай з банку на самалёт. Вазілі тры
дні. Перавозкай кіравалі чальцы сям’і “вялікага сябра Сэрбіі”.
Самалёт адляцеў у невядомым кірунку. Потым стала вядома, што
прызямліўся ён у Лівіі. Усё было спакойна, пакуль не пачаўся
фінансавы крызіс. Узурпатар захваляваўся і запрасіў “брата
Муамара” ў Менск. “Брат” прыехаў са сьвітай, бедуінскім шатром і
дзяўчаткамі-“ахоўніцамі” (Кадафі – арыгінал), пабыў і паехаў
(прынялі для віду нейкі мэмарандум аб нейкіх неіснуючых
“дачыненьнях”).
Выснова з гэтай брацкай дружбы можа быць толькі адна: грошы,
забраныя ў беларускага народа, павінны быць вернуты беларускаму
народу. Зразумела, дзе яны знаходзяцца. Хай ляжаць. Муамару
Кадафі беларусы толькі падзякуюць."
Дзень Волі -
2009
Барацьба яшчэ ня
скончана. Яна працягваецца, таму што вымяраецца асаблівым
кшталтам. Гэта ня ёсьць проста палітычнае змаганьне з імпэрскай
Расеяй. Гэта ёсьць барацьба за існаваньне на зямлі. Гэта ёсьць
змаганьне нашай літоўскай цывілізацыі з маскоўскім варварствам,
якое доўжыцца ўжо больш за 300 гадоў. Стаўка гэтай барацьбы –
жыцьцё, альбо сьмерць.
Маскоўская імпэрыя паставіла задачу сьцерці з твару зямлі
Вялікае Княства Літоўскае і вынішчыць фізычна вялікі літоўскі
народ, рэшту вывезьці, астатніх русіфікаваць. Дзяржаванішчэньне,
генацыд і разбурэньне культуры маскоўцы рабілі разам зь немцамі.
Дазваньня загінула Вялікае Княства, таму што нашы высокародныя
продкі не маглі паверыць, што такое можа стаць.
Але вось зноў паўстае
зь небыцьця Вялікае Княства ў вобразе Беларусі. 25 Сакавіка 1918
года – гэта быў голасны крык аб яго адраджэньні. І ўсё пачалося
спачатку: барацьба і ахвяры, лік якіх ідзе на мільёны.
Шукаем
выхад з агульнага крызісу на Беларусі
Паважаныя землякі, паважаныя грамадзяне!
Крызіс высьветліў усю
нікчэмнасьць і шкоднасьць прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі.
Давайце паглядзім, да чаго прывёў гэты рэжым.
1. Людзей звальняюць
з працы, адпраўляюць у неаплочваемы “адпачынак”, зьніжаюць
заробкі.
2. На заробак, на пэнсію, калі нават у лічбах яны не
зьмяншаюцца, людзям пражыць становіцца ўсё цяжэй.
3. Падвышаюць цэны на ўсё, і галоўнае на прадукты, на лекі і
камунальныя паслугі.
4. Найбольшыя страты маюць работнікі прадпрыемстваў, якія былі
прывязаныя да Расеі. Расея не плаціць за пастаўленыя тавары, або
адмаўляецца ад кантрактаў.
5. Машынабудаўнічыя, металургічныя, хімічныя прадпрыемствы, а
таксама многія прадпрыемствы ў іншых галінах працуюць на склады.
Прадукцыя не рэалізуецца. Жывуць пакуль за кошт крэдытаў, якіх
становіцца ўсё менш і менш.
6. Палітыкай “аграгарадкоў” і захаваньня калгаснага рабства
рэжым паставіў вёску на мяжу сьмерці. Той, хто бывае на вёсцы,
бачыць, у якім жабрацкім стане жывуць людзі.
7. Выявілася хлусьня рэжыму аб нізкім ўзроўні беспрацоўя.
Вярнуліся дамоў сотні тысячаў беларусаў, якія ў сувязі з
адсутнасьцю працы ў Беларусі, працавалі ў Расеі. Цяпер
аказалася, што рэальны ўзровень беспрацоўя не 1,5%, як дае
рэжымная статыстыка, а болей за 20%. (Адзначым, што сваёй працай
гэтыя беларусы вымушаны былі ўзбагачаць не сваю краіну.)
8. Падвышэньнем арэнднай платы, падаткаў і маніпуляцыямі з
падаткамі ды кантролем рэжым паралізаваў індывідуальнае
прадпрыймальніцтва.
Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў
Задача эліты,
інтэлігенцыі не зьберагаць збанкрутаваны рэжым, не
дапамагаць яму ўратавацца, выходзіць з крызісу, каб потым ён
загнаў усіх у труну, а ліквідаваць яго як першапрычыну
асабліва цяжкага крызісу на Беларусі. Шанц трэба скарыстаць,
дапамагчы людзям усьвядоміць рэальны шлях свабоды і
пераменаў. Лукашэнка – гэта пэрманэнтная пагроза
незалежнасьці Беларусі. Незалежнасьць, дзяржава і нацыя ня
ёсьць для яго каштоўнасьці, а толькі тавар, якім можна
гандляваць у інтарэсах. Колькі гадоў зьневажаньня і
духоўнага рабства трэба выцерпець, каб гэта нарэшце
ўбачыць?!
ПАНАВАНЬНЕ ЦЕМРЫ
"Цемра фармуе грамадзтва па свайму
вобразу і падабенству, дзе нормай становіцца зьдзек і
таптаньне годнасьці чалавека; мерай такіх дачыненьняў
робіцца сьмерць. Ня кожны чалавек можа стрываць прыніжэньне
асобы, ганьбаваньне гонару і несправядлівасьць цемры. І
чэрнь адчувае гэта, у яе ўзьнікае азарт перасьледу і
дабіваньня; дрэнь пачынае ўяўляць сябе моцнай, робіцца
вынаходлівай, пакуль не растопча альбо не загоніць душу ў
магілу."
"У
канцы 90-х гадоў былы старшыня Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі
расказаў мне, як яшчэ напачатку лукашэнкавага “прэзыдэнцтва”
запрасіў яго Лукашэнка “правесьці ўрэмя”. Не, ня ў лазьню
папарыцца (як любіла савецкая намэнклятура), а
папрысутнічаць пры расстрэле забойцаў, сказаных на сьмерць,
і паглядзець, як будуць расстрэльваць. Ашарашаны Шарэцкі
адмовіўся. “А напрасна, Семён Георгіевіч, інцерэсна, ані жэ
после пулі ещо немнога жывут, трэпыхаются”, — заўважыў
суразмоўца.
Такое ёсьць гэтае паралельнае перавернутае існаваньне. Мяне
тое, аднак, не зьдзівіла. Сутнасьць гэтай асобы мы добра
бачылі яшчэ ў пачатку 90-х, калі былі ў Вярхоўным Савеце.
Шакавала і ўразіла іншае: шлях, якім вялі яго да ўлады.
Гэта, ізноў жа, шлях нянавісьці. “Всех посажу”, “усем по
заслугам”, “варов в тюрьму”, “жульё в тюрьму”, “катэджы
атбером”, “награбленнае вернём”, “я нішчый” і г. д. Цемра
дэкляравала перадзел маёмасьці ў сваю карысьць, але гэтая
“мараль” (усіх пакараць) задавальняла людзей. І нікога не
цікавіла сапраўдная чалавечая мараль: чаму не жыве з жонкай,
якія адносіны ў сям’і, па якому праву зьбіваў калгасьнікаў,
як пазьбегнуў турмы і г. д.
Ніхто не задаваў пытаньняў потым, чаму першая службовая
асоба дзяржавы на віду ўсяго грамадзтва жыве ў блудзе, як
зьявілася пазашлюбнае дзіця (гэта пры жывой жонцы), як
блудадзей выгнаў матку гэтага дзіця, уласным “хаценьнем”
пазбавіўшы яе мацярынства, а дзіця – маткі. Гэта вам не
распутны флірцік з Монікай Левінскай (які, дарэчы, абурыў
увесь сьвет); у гэтым ёсьць нешта ад д’ябальшчыны і нешта ад
Фройда, ад комплексу непаўнавартаснага дзяцінства.
Тут сьвядомая дэманстрацыя непрыняцьця народнай маралі,
публічнае сцьвярджэньне збочанасьці свайго шчарбатага
жыцьцёвага ўзору як нормы жыцьця. Пяцігадовага пазашлюбнага
хлопчыка ён аб’яўляе пераймальнікам сваёй (нелегальнай ужо)
прэзыдэнцкай улады, шыюць дзіцяці форму галоўнакамандуючага
і перад ім рапартуюць, становяцца навыцяжку генэралы.
"
"Веданьне
эмацыйнасьці ахвяры і маніпуляцыі ёй ёсьць абцяжарваючымі
абставінамі для злачынцы, а не для ахвяры. Нават калі б
ахвяра была псіхічна хворай, выкарыстаньне гэтай
асаблівасьці асобы дзеля штурханьня яе на сьмерць ёсьць
супэрподласьцю забойцы, што таксама павінна кваліфікавацца
як абцяжарваючыя абставіны ў здзяйсьненьні злачынства. (Гэта
я з нагоды розных допісаў у Сеціве людзей, якія падаюць
нэгатыўныя зьвесткі пра Палякову і якія, у дадзеным выпадку,
фактычна, ня маюць цяпер значэньня) Я ўжо не кажу пра
антыбеларускі рэжымны друк, бо добра ведаю яшчэ з
камуністычных часоў ягоную функцыю і задачу: ілгаць і
гадзіць у душу чалавекам, і назва тая ж, як быццам з труны —
“Советская Белоруссия”, – і людзі тыя ж. Чвэрць стагоддзя
таму П. Якубовіч (цяперашні рэдактар “Сов. Бел.”) па заказу
КПСС гадзіў у друку на беларускую моладзь, на калядоўнікаў у
Менску, на беларускае Адраджэньне, папісваў гнюсныя
пасквілі. Зірк – аж жыў курылка, і цяпер папісвае: на
Палякову накатаў (за дзень да яе сьмерці), заганяе людзей у
пятлю, каламутная гразь.
"
ЦЯЖКІ ЧАС
З гэтых “простых
рэчаў” галоўным ёсьць вяртаньне ў сьведамасьць людзей страчанага
першаснага, менавіта: трэба каб чалавек валодаў ацэначным
вылучэньнем чужога і каштоўнасным усьведамленьнем свайго. Этнас,
як вядома, не ўзьнікае, калі не існуе калектыўнага
ўсьведамленьня сваіх і чужых, (альбо — ворагаў і сваіх).
Адпаведна і нівеліроўка (асіміляцыя) этнаса магчыма толькі
пасьля разбурэньня калектыўнай ацэначнай катэгорыі “чужых”. Не
ўсялякая імпэрская палітыка дзейнічае сьведама на этнічным
узроўні, але ўсялякая палітыка асіміляцыі накіравана на тое, каб
разбурыць (зьмікшыраваць) гэтую мяжу пасьля разбурэньня культуры
(зьнішчэньне мовы і культуры – першы этап прымусовай
асіміляцыі).
Нацыянальная палітыка
расейскай імпэрыі і яе клонаў (СССР, РФ) – гэта якраз самая што
ні ёсьць гвалтоўная, дзікая русіфікацыя. За амаль дзьвесьце
гадоў каляніялізму (асабліва за часы СССР) маскоўская палітыка
на Беларусі пакінула свой сьлед. Насельніцтва і пакаленьне новай
незалежнай Беларусі павінна б было як найхутчэй зразумець
пэрманэнтную чужасьць і небясьпеку, якія зыходзяць ад расейскага
імпэрыялізму. Гэтае веданьне абавязковае (зьяўляецца, як кажуць,
катэгарычным імпэратывам) дзеля нармальнага існаваньня
незалежнай Беларусі. Калі ўсьведамленьне “калектыўнага чужога”
як пагрозы і крыніцы небясьпекі ня вернецца цалкам у
палітыка-этнічную сьведамасьць беларусаў, тады застаецца і
працягваецца параліч нацыі і неадэкватная рэакцыя на сваю
нацыянальную сьмерць.
Ніякай
лібэралізацыі няма
(24.02.2009, інтэрв’ю браў Сяргей Навумчык, радыё
Свабода)
"Найбольш важным візытам у
Беларусь боку Эўразьвязу быў візыт Хавіера Саляны, і
зьвязаны ён перш за ўсё з пытаньнем запрашэньня Лукашэнкі ў
Прагу. Саляна шукаў у Менску нават мінімальных аргумэнтаў,
каб такое запрашэньне можна было апраўдаць. Мы бачым з боку
Эўразьвязу тыповую прагматычную палітыку. Яна была такой
увесь час, толькі цяпер зь яе скінулі дэмакратычны камуфляж
і загаварылі наўпрост з дыктатарам."
Крызіс
як
магчымасьць пераменаў
Наша пазыцыя павінна ўключаць патрабаваньне адхіліць Лукашэнку
ад улады, адмяніць накінутую фальшаваньнем канстытуцыю
дыктатуры, правесьці новыя выбары прэзыдэнта (сумесна з выбарамі
ў парлямант), згодна зь Беларускай дэмакратычнай Канстытуцыяй
1994 года і законамі, створанымі на яе аснове.
Наступныя антыкрызісныя патрабаваньні, якія павінны
быць пастаўленыя перад уладай: даць поўную вытворчую свабоду
людзям, каб чалавек мог бесперашкодна вырабляць, купляць і
прадаваць, што хоча, дзе хоча і каму хоча. Устанавіць
мінімальныя падаткі для такога прадпрыймальніцтва, вызначыць
сістэму зьніжэньня і пазбаўленьня ад падаткаў у выпадку
мецэнацкай дапамогі і філянтрапічнай дзейнасьці вызначаным
арганізацыям і асобам (школы, інваліды, творчыя пачынаньні і г.
д.).
Аблегчыць і спрасьціць беларусам выезды на працу за
мяжу. Зьнізіць кошт арэнднай платы за наём памяшканьняў для
бізнэсу і вытворчасьці ў некалькі разоў і для
грамадзка-палітычных і культурніцкіх арганізацыяў у 10-20 разоў.
Ліквідаваць манаполію Адміністрацыі прэзыдэнта на арэндную
плошчу, памяшканьні і нежылы фонд. Перадаць усё ў веданьне
мясцовых уладаў.
ВЫХАД З
КРЫЗІСУ
У падрыхтоўцы людзей да патрабаваньня зьмены збанкрутаванай
улады ўзурпатараў і фальсіфікатараў ёсьць першыя крокі да
палітычнага выхаду з крызісу і задача грамадзянаў краіны.
Найперш бачу ў гэтым галоўную задачу тых патрыётаў, якія
стаяць на пазыцыях Адраджэньня, змаганьня, незалежнасьці і
беларускай дэмакратыі і не
пабеглі, як так званая вікаўская “апазыцыя”, прасіцца на
службу да рэжыма, каб дапамагчы ацалець прамаскоўскай
ўладзе. Крызіс ужо расстаўляе шмат што на сваё месца.
Небясьпеку для незалежнасьці Беларусі уяўляе ня крызіс, а
існуючы антыбеларускі рэжым. Каб ратаваць краіну трэба не
падтрымліваць рэжым, а зьнішчыць яго. Трэба скарыстаць
крызіс, каб ліквідаваць уладу цемры. Беларусам даецца шанц.
Пасьля крызісу павінна стаць выздараўленьне. Але патрабуецца
толькі адно – хваробу перамагчы.
Зянон
Пазьняк назваў імёны курапацкіх вандалаў
Выснову трэба зрабіць
такую, што прамаскоўскі рэжым у Беларусі зацікаўлены ў
зьнішчэньні Курапатаў і стымулюе, падтрымлівае вандалізм. Ніхто
наўпрост загадаў вандалам не даваў, інакш бы вандалы маглі
закласьці заказчыкаў. ГБ гэта робіць праз агентуру ўплыву.
Агентамі ўплыву маглі быць сябры, настаўнікі і нават бацькі
вандалаў.
Што датычыць
высьвятленьня імёнаў вандалаў, пра што Вы кажаце, то няма
пытаньня. Трэба было спытаць у мяне. Вось іхнія імёны і
дадзеныя. Першы вандал – Астрэйка Павал Андрэевіч,
нарадзіўся 29 сьнежня 1990 году ў Ніжневартаўску Цюменьскай
вобласьці, Расея. Другі вандал – Шышко Вадзім Дзьмітрыевіч,
нарадзіўся 7 чэрвеня 1992 году ў Менску.
На пытаньне, што
рабіць, адказ такі. Трэба патрабаваць, каб органы рэжымнай ўлады
выконвалі законы. Ёсьць два шляхі – працэсуальны і
грамадзка-палітычны. Трэба выкарыстаць абодва.
Аб разгортваньні крызісу і пакіданьні пасады А. Лукашэнкам
Народны выхад з крызісу – ліквідацыя рэжыму
"Выклікае
вялікую насьцярожанасьць, што прывязку беларускага рубля да
кошыка зрабілі на аснове рускага рубля, эўра і даляра.
Прычым тут рускі рубель? Гэта ўвогуле не валюта. Там больш,
што ён ужо зваліўся на дол і хутка ўвогуле ўпадзе на самае
дно.
Тут відаць палітычнае антыэканамічнае рашэньне. І гэта
выклікае трывогу. Мы ўсё больш падыходзім да становішча,
калі кардынальна перамяніць згубную палітыку зможа толькі
сам народ, масавы ягоны выступ, да якога, нажаль, ён яшчэ не
сасьпеў. Але і жыцьцё не стаіць на месцы.
Тым часам калі ўявіць, што рэжым пайшоў бы на злачынства і
ўвёў бы рускі рубель у Беларусі, то зразумела, што Лукашэнка
ўжо Маскве стаў бы не патрэбны, а беларусы дзеля
выратаваньня сябе мусілі б ісьці на радыкальныя меры.
Здрадніка народа неабходна было б альбо зьнішчыць, альбо
калі – не, то нацыя мусіла б пагадзіцца на новае расейскае
рабства. Зь незалежнасьцю, маёмасьцю, ўласнасьцю і свабодай
тады прышлося б разьвітацца надоўга (калі не навечна)."
АБ ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫМ КРЫЗІСЕ Ў БЕЛАРУСІ
(Паведамленьне кіраўніцтва
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)
AБ КРЫЗІСЕ НА БЕЛАРУСІ.
ПРАМОВА З.ПАЗЬНЯКА ПЕРАД БЕЛАРУСАМІ НЬЮ-ЁРКСКАГА АДДЗЕЛУ
БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ* —17MB, MP3
ЛУКАШЭНКА
ПАВІНЕН ЗЫЙСЬЦІ!
(Ліст сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 9
студзеня 2009 г.)
Гэты мой кароткі ліст будзе ацэначным, бо спадзяюся, што апошнія
падзеі на Беларусі і ў сьвеце Вам добра вядомыя і пазнавальныя,
не вымагаюць доўгага аналізу, бо зьяўляюцца працягам таго, што
існавала і было вядома раней. Наша пазыцыя тут вызначана.
Падкрэсьлю, аднак, істотныя нашыя ацэнкі па трох тэмах, якія
клапоцяць грамадзтва, -- гэта фінансава-эканамічны крызіс,
дэвальвацыя і нішчэньне прадпрыймальніцтва.
З Новым годам!
Паважаныя землякі,
сябры, фронтаўцы.
Віншую Вас з Новым
годам! Хай гэты надыходзячы год стане для беларусаў лепшым, чым
мінулы. Кожны мінулы год, які мы пражывалі, быў годам нашага
нішчэньня, трываньня і выжываньня. Дык хай жа настане пералом у
гэтым новым годзе і ўздымецца дух людзей, які дапаможа ўсім нам
разьвітацца навек зь ненавісным прамаскоўскім рэжымам, ськінуць,
пагнаць ягоных халуёў, прыблудаў і калябарантаў, нішчыцеляў
мовы, культуры і Бацькаўшчыны! Няхай новы год стане момантам
ісьціны, праўды і справядлівасьці ў абароне Беларусі – і
скончыцца доўгі і цяжкі час!
З Новым годам! Жыве
Беларусь! Слава героям!
31 сьнежня 2008 г.
Зянон Пазьняк
Віншаваньне
Дарагія землякі,
суайчыннікі, дарагія фронтаўцы!
Віншую Вас з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым
Годам!
Нараджэньне – гэта
якраз сьвята, якое нагадвае ўсім пра Вялікую Надзею і Перамены,
якія прынёс на Зямлю Хрыстос. Ужо большае Дзень і малее ноч.
Хай спраўдзяцца нашыя
надзеі і спадзяваньні на вольную Бацькаўшчыну і вольны народ!
Хрыстос і Беларусь хай пануюць у сэрцы людзей, што імкнуцца да
шчасьця! Няхай прыйдзе яно ў Беларусь, у нашае жыцьцё і ў кожны
наш дом.
Слава Ісусу Хрысту!
Жыве Беларусь!
24 сьнежня 2008 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і
Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
НАПЕРАДЗЕ
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
(Даклад на
VІІІ
Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і
Х-м Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне”)
Паважаныя спадарыні і спадары, шаноўныя дэлегаты Зьезду! Вітаю
Вас у Бацькаўшчыне, у найлепшай краіне, якая ёсьць на сьвеце!
Калі я думаю пра гэта – уся наша гісторыя паўстае
прад вачыма. Пакаленьнямі йдзе змаганьне, каб адрадзіць яе веліч
і вольную моц. Крок за крокам, стагоддзямі гінулі лепшыя людзі,
крок за крокам набліжаемся мы да мэты.
ПАТРЭБНЫ НОВЫ
НАРОДНЫ РУХ
(Выступ на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)
"Па
маіх назіраньнях маргінальная апазыцыя не існуе як сістэмная і
колькасная палітычная сіла. Гэта пару дзясяткаў асобаў, якія
сядзяць на замежных датацыях і знаходзяцца у Менску, генэралы
бяз войска, самы стаяць у пікетах і самы раздаюць сумніўныя
ўлёткі пра правы чалавека, напісаныя па-руску. Спыніць іхняе
шкоднае існаваньне можна адным махам – перакрыць замежныя
датацыі. Рэжым гэта ня робіць, бо яму лепш мець такую
“падстаўку”, чымся сапраўды змагарны народны рух, праявы якога
дыктатура імкнецца тут жа душыць."
"Нядаўна
так званыя “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы” напісалі пад
кіраўніцтвам Яраслава Раманчука “праграму” “Новы эканамічны
курс” і накіравалі яе Лукашэнку (радыё “Свабода”, 11 сьнежня
2008 г.). У “праграме” яны прапануюць Лукашэнку скасаваць Савет
Міністраў і стварыць узамен “групу антыкрызіснага кіраваньня”
пры адміністрацыі прэзыдэнта, а кіраўніком гэтай “групы” просяць
прызначыць аўтара “опуса”, гэта значыць Яраслава Раманчука.
Нават тэкст указу аб прызначэньні напісалі і накіравалі
Лукашэнку (каб аблегчыць, значыцца, яго клопат).
Ну, што тут скажаш?
Даўно вядома (яшчэ з часу спробы пабудаваць “пэрпэтум мобіле”),
што агульны ўзровень ідыятызму ў рэжымнай Беларусі лунае на
недасягальнай вышыні. Тут гэта заразная хвароба, інфэкцыйнае
захворваньне. Вось гэта “дэмсілы”! Вось гэта “апазыцыя”! Сама
просіцца на службу да праклятага “дыктатара”. Але іх можна
зразумець: “свабоды” няма, дык часам і лейтэнантам хочацца
“паруляваць”.
"Першай
пайшла па такой дарожцы і адмовілася ад клясычнага правапісу
рэдакцыя тыднёвіка “Наша Ніва”. Як кажуць, пайшлі на шыбеніцу са
сваёй вяроўкай (памятаеце гэты трапны антыбеларускі анэкдот?)."
Сьветлая, вольная Беларусь
хай
стане нашым сьцягам!
"(..)
яны падтрымлівалі капээсэсьнікаў М. Марыніча, С. Калякіна, А.
Мілінкевіча, А. Казуліна і ўсю антыфронтаўскую камарыльлю,
аб’ядналіся зь імі ў адну палітычную групу. Ізноў жа,
аб’ядналіся таму, што таго аб’яднаньня патрабавалі заходнія
спонсары і абяцалі рэсурсы. Гэта ўжо нават не палітыка, а фірма,
“гээмбэха” -- таварыства з абмежаванай адказнасьцю, якое жыве з
інвэстыцыяў. На чалавечай мове гэта называецца здрада,
нізкая і нікчэмная, адыход ад ідэалаў беларускага змаганьня,
поўнае выпадзеньне зь беларускай нацыянальнай палітыкі, пераход
у глыбокі маргіналізм (якой зьяўляецца так званая “вікаўская
апазыцыя”) у поўную палітычную беспэрспэктыўнасьць. Існаваньне
гэтай фірмы пад назвай “дэмакратычная апазыцыя”, куды ўвайшлі
прагматыкі з БНФ, абумоўлена існаваньнем рэжыму Лукашэнкі.
Найбольш цынічныя зь іх кажуць у голас, што Лукашэнка, фактычна,
дае ім “працу”, магчымасьць існаваць, “зарабляць бабкі"
"Здрада
прагматыкаў, супрацоўніцтва з камуністамі, з прамаскоўскай
намэнклятурай – гэта для нас (тых, што
змагаліся за незалежнасьць) ня проста здрада. Гэта
нешта горшае -- гэта як паклёп на ідэю, за якую пакаленьні
беларусаў ішлі на сьмерць.
"
"Ні
адна імпэрыя, і ў ХІХ, і ў ХХ стагоддзях, не развалілася ад
удараў дэмакратыі і ад дэмакратычных ідэй, а толькі ад
нацыянальна-вызвольных рухаў. Савецкі Саюз даканала не
перабудова, а Народныя Франты, якія былі нацыянальна-вызвольнымі
рухамі. Нацыяналізм – сьмерць усялякай каляніяльнай
імпэрыі. Нацыянальная альтэрнатыва – адэкватная зброя супраць
антынацыянальнага рэжыму.
"
88-я ГАДАВІНА СЛУЦКАГА ЗМАГАНЬНЯ
Сёньня мы адзначаем
88-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну – легендарнай барацьбы
случакоў супраць расейска-бальшавіцкай навалы.
Гісторыя гэтай
гераічнай барацьбы ўвесь час папаўняецца новымі фактамі і новымі
дасьледваньнямі. І кожны раз, калі мы зьвяртаемся да слуцкай
гісторыі, мы адчыняем рэчаіснасьць і думкі, якія так ці інакш
адбіваюцца ў нашай сучаснасьці.
Перш за ўсё нас
уражвае той дух змаганьня і салідарнасьці случакоў перад
чужынскай небясьпекай і гатовасьць змагацца за волю і
незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Уражвае масавая
энэргія і ахвярнасьць людзей, у асноўным простых сялянаў,
энтузіязм у абароне сваёй Радзімы, калі тысячы людзей ішлі
дабраахвотна ў беларускае войска і беларускія маці самы
выпраўлялі сваіх сыноў на вайну з маскалём.
КАРАБЕЛЬ ДА
БЕЛАРУСІ
16-га лістапада у
Амэрыцы на вернісажы творчых працаў Яўгена Шатохіна ў беларускім
Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Антон Шукелойць выказаў
цікавае назіраньне пра беларускі адраджэнскі рух і змаганьне за
незалежнасьць. Усё ранейшае змаганьне (заўважыў А. Шукелойць)
узначальвалі лідары-юрысты, эканамісты альбо прафэсійныя
палітыкі (“пэр-стрыкто”). Але ў іх не атрымалася. Справа была
правалена. У Новым Беларускім адраджэньні за справу вызвольнага
змаганьня ўзяліся мастакі, і ў іх – атрымалася. Здабылі
незалежнасьць.
Сапраўды, Новае
Беларускае адраджэньне ўзначаліла, у асноўным, творчая
інтэлігенцыя. У 60-70-х гадах у Менску існавала моцная мастацкая
адраджэнцкая група, якая часта зьбіралася “На паддашку” (у
майстэрні мастака Яўгена Куліка). Шмат каго з гэтых асобаў 19
кастрычніка 1988 года на Ўстаноўчай канфэрэнцыі “Мартыралогу” я
прапанаваў у Аргкамітэт БНФ.
У Соймы БНФ першай
паловы 90-х было выбрана больш 10-ці мастакоў. Цікава, што
камуністы гэта разумелі. Памятаю, ня раз іхныя саркастычныя
рэплікі ў мой бок у Вярхоўным Савеце, маўляў, “всякие тут
кандидаты искусствоведения”, — грэбліва адзываліся яны,
сакратары райкамаў, абкамаў ды старшыні калгасаў і іншы
партгасактыў.
Уся мая праца
накіравана на тое, каб паскорыць вяртанне ў Беларусь
Калі глядзіш на
фотаздымкі, цяперашнія, былыя, там, дзе краявід Бацькаўшчыны, —
немагчыма… Сціскае за сэрца і за горла. І не толькі мяне.
Кожнага беларуса, які перажывае такія цяжкасці — немагчымасць
вярнуцца на Радзіму. Прырода мае вельмі вялікае значэнне. З
поўным усведамленнем кажу. Я шмат, дзе быў. Нідзе няма
харашэйшага краявіду, як у Беларусі. Абсалютна ўнікальны марэнны
пейзаж, абсалютна ўнікальны. Такога вось дыхання, такога
адчування вечнасці, адчування Бога няма нідзе. Для беларуса
вельмі цяжка — расстацца са сваім краем. З тым, што стала
часткай наша душы. А гэта наша зямля, наш краявід.
Уся мая праца накіравана на тое, каб паскорыць вяртанне ў
Беларусь
— 10Mb,
MP3
Зянон Пазьняк
пра Генадзя Кісялёва
Генадзь Кісялёў быў
чалавекам вялікай эрудыцыі, ведаў і надзвычайнай працавітасьці.
І пры ўсім пры тым — гэта быў вельмі сьціплы, спакойны і
ўраўнаважаны чалавек, які нідзе, ніколі (колькі я яго тады ведаў
і памятаю) не выстаўляў сябе вышэй за іншых. На самай справе,
Генадзь Васільевіч Кісялёў — гэта самы выбітны, глыбокі і
выніковы беларускі гісторык літаратуры і літаратуразнаўца 2-й
паловы ХХ-га стагоддзя. Ягоныя заслугі перад гісторыяй
беларускай літаратуры вялікія, магутныя. Гэта мур ведаў, Мірскі
замак, што пануе над навакольлем. Пакаленьні беларусаў будуць
зьвяртацца да ягоных дасьледваньняў і кніг, чэрпаць веды і
адчуваць гонар за вялікую Бацькаўшчыну.
Сама ўлада
інсьпіруе вандалізм у Курапатах
Шмат ёсьць
магчымасьцяў і прыёмаў, каб спыніць пэрманэнтныя злачынствы ў
Курапатах. Паўтаруся: гэта ня ёсьць праблема для міліцыі. А таму
натуральна ўзьнікае думка, што інспіруе вандалізм у Курапатах
сама ўлада. Як я лічу, то гэта КДБ праз сваіх агентаў уплыву і
непасрэдна. А міліцыі сказана -- не ўмешвацца.
Дарэчы, калі міліцыя забірала гэтых вандалаў, побач апынуліся ня
толькі пакрывальнікі-бацькі, але і кэгэбісты. Во цікава, як яны
там апынуліся ноччу ў патрэбным месцы і часе?