Зянон
Дарога
(вершы і фатаграфіі)
Стыль,
уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і
дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „
пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта
яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы
лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага
дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў
пярэчаньне і ў перашкоду.
У
„ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ўжо і праяўляе
сфатаграфаванае, яшчэ прапаведуе, але ўжо і спавядаецца, дужы,
укладаецца ў гучныя словы, а той рэштай, якою не ўклаўся,
вымаўляе ціхія. Гучныя словы Беларусь ужо чула і аддала яму ці
не ўвесь патэнцыял водгуку, ціхія, што самы зьяўляюцца яе
водгукам, чуе цяпер.
Так сталася, Зянон глядзіць на Айчыну здалёк і таму, што здалёк,
усё тое, што зроднена зь Беларусьсю, набывае асаблівую
пэрспэктыву і асаблівую вартасьць. Ён бачыць у Беларусі яшчэ
адну Беларусь, у далёкай блізкую, і, нібы застаецца зь ёю
сам-насам – а можа, і сапраўды сам-насам — прызнаецца ёй у
любові, выносячы словы прызнаньня ў загалоўкі разьдзелаў і
вершаў. Нічога большага за яе ён ня мае („I нічога няма ў мяне,
/Акрамя Беларусі, /Якой таксама ў мяне няма”), але туды, у
чужыну, клікаць яе ня кліча, наадварот, засьцерагае яе ад гэтага
— ад вырушэньня са свайго дому і са свайго быцьця.
Алесь Разанаў
Спампаваць pdf-варыянт кнігі
можна тут
ПРАМАСКОЎСКІ
РЭЖЫМ
АЛЬБО ЯК АДБЫВАЕЦЦА РАЗБУРЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ
Другое выданьне
"Галоўнае правіла, якое павінна быць выканана ва ўнутранай
палітыцы – мусіць быць рэабілітавана і ўдзяржаўлена мова
нацыі – беларуская мова. Без вырашэньня гэтай задачы
нічога іншага ня будзе вырашана ў Беларускай дзяржаве, будзе
страчаны нават суверэнітэт.
Генэральнае правіла, якое трэба беларусам ўсьвядоміць у
зьнешняй палітыцы – гэта тое, што пакуль існуе Расея ў
якасьці імпэрыі, Беларусь ніколі ня будзе спакойнай за сваю
незалежнасьць, эканоміку і вольны вобраз жыцьця."
"Трэцяе генэральнае правіла: Беларусь мусіць абавязкова
ліквідаваць аднабаковую энэргетычную залежнасьць ад паставак
рэсурсаў з Расеі. Спосабы вырашэньня гэтай праблемы
вядомыя.
"
Зянон. Вялiкае
Княства.
Паэма ў трох частках,
фатаграфiях
i вершах.
Другое выданьне
"Зянон
кажа, што пiсаў
„Вялiкае Княства“,
ўяўляючы
васемнаццацiгадовага юнака, перад якiм
паўстаў
выбар жыцьцёвага
шляху. Такому маладзёну
важна даведацца i адчуць, што за iм
– не абы-якая гiсторыя. Той, хто гэты
шлях „прайшоў
напалову“, цi ўжо
i болей, адкрые ў
паэме i нешта
iншае. Асабiста
для мяне, стылёва
i iдэйна „Вялiкае
Княства“ стаiць побач з „Панам Тадэвушам“
Адама Мiцкевiча –
шчымлiвай настальгiчнасьцю
па далёкай Бацькаўшчыне
– i „Новай Зямлёй“
Якуба Коласа – спрадвечным жаданьнем быць на сваёй
зямлi гаспадаром."
Сяргей Навумчык
ЧАМУ НАМЕНКЛАТУРА ЗА ПРЭЗIДЭНТА
"Уся
структура кiравання на Беларусi з верху да нiзу наскрозь
партыйна-наменклатурная. Камунiстычны апарат поўнасцю цi амаль
поўнасцю кантралюе выканаўчую i савецкую ўладу, прэсу, радыё,
тэлебачанне - усе сродкi масавай iнфармацыi. Наша рэспублiка -
гэта, вобразна кажучы, запаведнiк камунiзму. Цэлыя групы, слаi
насельнiцтва (напрыклад, сяляне-калгаснiкi) поўнасцю сацыяльна
залежныя ад камунiстычнай адмiнiстрацыi, творыцца шмат бяспраўя,
беззаконня.
У такiх варунках
выбраць свайго "прэзiдэнта" наменклатуры будзе няцяжка. Нядаўнi
ашуканцкi фарс з "рэферэндумам" добра тое пацвярджае. Калi ж
недзе надарацца цяжкасцi - пойдуць напралом, топчучы законы i
мараль, выкарыстаюць i галасы чужога войска, i фальсiфiкацыi, i
ўсе сродкi, што апраўдваюць iхнiя мэты. Камунiсты заўсёды так
рабiлi. Успомнiм выбары ў Саветы.
Для нармальнага
функцыянiравання прэзiдэнцкай пасады неабходны перш за ўсё
прафесiйны дэмакратычны парламент, якi з'яўляецца процiвагай
уладзе прэзiдэнта i кантралюе яго. Добра, калi iснуе
грамадзянская супольнасць i дэмакратычныя iнстытуты кантролю за
функцыямi кiравання, калi жывуць традыцыi шматпартыйнасцi,
дзейнiчаюць спелыя палiтычныя партыi. Неабходна адпаведная
вертыкальная структура прадстаўнiчай i выканаўчай улады, а не яе
iмiтацыя ў выглядзе Саветаў i iх органаў. Неабходна замацаванне
гэтай структуры ў Канстытуцыi Беларусi, патрэбны закон аб
грамадзянстве, аб мунiцыпальным кiраваннi. Усё гэта распрацавала
апазiцыя БНФ, i ўсе гэта было адкiнута наменклатурнай большасцю
Вярхоўнага Савета.
Калi ж усяго гэтага
няма, а iснуе толькi партыйна-савецкая сiстэма адмiнiстравання
пад кантролем i кiраўнiцтвам ЦК КПБ - выбранне прэзiдэнта з
усiмi яго паўнамоцтвамi аўтаматычна адчыняе магчымасцi да
дыктатуры яго асобы i карпарацыi, што за ёй стаiць. Адным
словам, з'яўляецца рэальная магчымасць вяртання да абсалютнай
улады першага сакратара ЦК КПБ, або крэатуры ЦК, толькi праз
iнстытут прэзiдэнцтва з бачнасцю фармальнай легiтымнасцi i
законнасцi. "

№55 |
2005 -
студзень 2006 г.
(1,06
mb.)
Ідэя Фронту
вісела ў паветры
(Напісана па просьбе Сяргея Навумчыка для
ягонай кігі, прысьвечанай падзеям 1988-1995гг., якая неўзабаве
выйдзе ў Варшаве)
Пасьля адкрыцьця Курапатаў
вясной 1988 г. былі зробленыя мной першыя археалагічныя раскопкі
пахаваньняў. Потым, у пачатку чэрвеня, быў надрукаваны артыкул
“Курапаты – дарога сьмерці”. Затым, у ліпені, адбыліся больш
шырокія археалагічныя дасьледваньні, якія я праводзіў з групай
археолагаў ужо ў кантэксьце ўзбуджанай крымінальнай справы па
факту пахаваньняў. Пасьля гэтага ў жніўні пачынаецца праца над
стварэньнем мэмарыяльнай арганізацыі “Камітэт – 58”. Разам са
мной працавала група асобаў. Гэта найперш Міхась Дубянецкі,
Мікола Купава, Алесь Лукашук, Алег Белавусаў і інш.
На
сайце з'явілася старонка
ВІДЭА
THE
PEOPLE’S POLL IS A CHANCE OF THE VICTORY
(the
release for the foreign communities and mass media)
Рэха даўняга часу.
Летнім
вечарам, дарагі сябра, у час купальскай поўні прыйдзі на даўні
ратушны пляц. Не бяры з сабой нічога і ня бойся цішыні і
адзіноты, бо ты не адзін. Слухай уважліва. Чуеш галасы? Гэта не
шоргат лісця і не шэпт травы... Думаеш, вецер калыша голлем,
трэцца быльнёг аб кляштарны мур — сеецца палыновае зелле? Думаеш
растуць дрэвы?.. О не, дружа, — галасы продкаў гучаць у гэтую
ноч, гамоняць муры і зямля, у якой — усе пакаленні жыццяў...
Белы туман пацягнуўся ад Пярэспы над
Свіслаччу. Вось агарнуў пустэчы і друз... Чуеш пошчак? Гэта конь
Мянеска прылятае сюды раз у год на Купалле шукаці падкову. Б'е
капытом па замкавых каменнях, і сыплюцца іскры... Збірай іх!
Спяшайся, не марудзь, пакуль свеціць месяц і не затаптаў іх
дзённы натоўп! Яны робяць людзей відушчымі. Яны даюць сілу ў
бяссіллі, голас у безгалоссі, чуйнасць у глухаце. Спяшайся,
дарагі дружа, — такая кароткая купальская ноч...
Улётка: “Народнае галасаваньне”
НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ!
1.
Дома вазьмі ліст паперы, напішы імя свайго кандыдата. Гэта будзе
твой НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ.
2.
На выбарчым участку вазьмі бюлетэнь рэжыму, зайдзі ў кабіну,
пакладзі яго ў кішэню. У скрыню для
галасаваньня ўкінь свой, падрыхтаваны дома, НАРОДНЫ БЮЛЕТЭНЬ!
3.
І САМАЕ ГАЛОЎНАЕ – бюлетэнь рэжыму захоўвай і перадай толькі
сябру Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі.
АДЗІНЫ І ШМАТЛІКІ Зянон Пазьняк.
Мастак, дасьледчык, палітык:
сёньняшнія прыярытэты і прагнозы на будучыню
"Прарока
паставіць вам Гасподзь Бог з братоў
вашых..."
(Дзеяньні
сьв. Апосталаў. 3:22)
"Адчыняць душу быцьця, выявіць Дух
Божы, што вее дзе хоча, над сваімі стварэньнямі і ў глыбіні
быцьця, — прызначэньне мастацтва. Як казаў у свой час вялікі
Платон, мастацтва, як і жыцьцё, нараджаецца з вялікай,
усёабдымнай любові. Невыпад-кова два апошнія інтэрв'ю спадара
Зянона, якія прачытаў я, перш чым напісаць гэты нарыс, — пра
любоў і каханьне (Бог даў нашай мове гэтыя два словы, што
абазначаюць розныя паняцьці) і... «Пра расійскі імперыялізм і
яго небясьпеку». Вакол апошняга будуць спрэчкі. Але безумоўна
адно: аўтар адкрыў у расійскіх палітыкаў тую прыхаваную ад іх
саміх экзістэнцыю, якую яны хаваюць за іншымі, гуманнымі
паняцьцямі. А пра любоў выславіў апостал Павел: «Калі я гавару
мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові не маю, то я медзь
зьвінячая ці кімвал гудзячы. Калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе
тайны і маю ўсякае пазнаньне, і калі маю ўсю веру, каб і горы
перастаўляць, а любові не маю, дык я нішто».
(1-ае пасланьне да карынфянаў.
13:1-2)."
Анатолий Козлович.
Я НЕ МОГУ ЗАПЛАКАТЬ.
Портрет антикоммуниста на фоне
"перестройки".
"3
июня мир узнал о Куропатах. В этот день в белорусской газете
"Літаратура і Мастацтва"
появилась статья "Куропаты
- дорога смерти"".
Фамилии авторов - Зенона Позняка и Евгения Шмыгалёва - не были
знакомы публике.
Через каких-то полгода имя Зенона Станиславовича
Позняка знали в Белоруссии, без преувеличения, все. И все имели
о нём суждение. Суждения были резко полярные, или со знаком
плюс, или со знаком минус. Иначе политиков оценивать не принято,
публика не утруждает себя анализом персонального политического
пути, который никогда не прокладывается в вакууме, в пустыне, в
безлюдье. Не желая знать причин и условий, родивших того или
иного политика, публика не желает познать себя. Классический
тому пример - отношение в Белоруссии к Зенону Позняку."
Улётка: Крымінальны кодэкс
высьвятляе дзейнасьць А.Лукашэнкі
"Адзнаку дзейнасьці А.Лукашэнкі дае
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Дастаткова параўнаць
гэтую дзейнасьць з артыкуламі кодэксу і адразу высьвятляецца яе
злачынная сутнасьць, накіраваная супраць грамадзянаў і дзяржавы."
ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ Cтаршыні БНФ
аб узурпацыі кіруючых функцыяў у БНФ “Адраджэньне”
1999-10-09
"3-га кастрычніка гэтага года
некаторымі намесьнікамі старшыні БНФ насуперак дзеяньню VI-га
Зьезду БНФ быў скліканы Сойм БНФ, на якім было прынятае рашэньне
аб дадатковым вылучэньні дэлегатаў на 2-е пасяджэньне VI-га
Зьезду ад тэрытарыяльных арганізацыяў БНФ, а таксама паўторнае
вылучэньне дэлегатаў. Я як старшыня БНФ ня быў папярэджаны аб
гэтых дзеяньнях. Мне паведамілі ўжо пра вынікі мерапрыемства."
Аб неправамоцных
дзеяньнях
у Партыі БНФ
1999-10-09
"Пасьпяховы
Зьезд Партыі БНФ быў, аднак, нэгатыўна ўспрыняты маімі былымі
намесьнікамі і некаторымі абласнымі кіраўнікамі ў Партыі, якія
праігнаравалі IV-ы Зьезд Партыі БНФ.
3-га кастрычніка яны сабралі частку сяброў былога Сойму Партыі і
аб’явілі, што IV-ы Зьезд Партыі БНФ ня быў зьездам Партыі БНФ, а
зьездам іншай партыі. У сувязі з гэтым прызначылі новы зьезд
Партыі БНФ з новым і паўторным вылучэньнем дэлегатаў. Пры гэтым
пастанавілі выдзеліць так званыя дадатковыя квоты дэлегатаў
(дарэчы ня сябраў Партыі) ад дэпутатаў Вярхоўнага Савету, ад
сяброў Ценявога Кабінэту Фронту і дзесяць дэлегатаў на разгляд
аргкамітэту. Пры гэтым стварылі сваю Управу Партыі і прызначылі
камісію з васьмі асобаў для прадстаўленьня сваёй пазіцыі ў
судзе, куды (за выключэньнем некалькіх чалавек) увайшла амаль
уся “прагматычная” група ў Фронце. (Яны плянуюць яшчэ й
судзіцца)."
ПРАМАСКОЎСКІ РЭЖЫМ
АЛЬБО ЯК АДБЫВАЕЦЦА РАЗБУРЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ
"Набліжаецца
2006 год а зь ім падзея пад назвай “прэзыдэнцкія выбары”. Гэтая
“падзея” (якой яна станецца ніхто ня ведае) павінна абазначыць
лёсы трох суб’ектаў палітыкі на ўсходзе Эўропы: Беларусі, Расеі
і Аляксандра Лукашэнкі. Шмат хто мяркуе, што ў выніку ўсяго –
пакінецца статус-кво акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Але гэта
якраз і будзе змрочнае “абазначэньне” яе лёсу. Бо падзеі не
застануцца стаяць, працэсы акупацыі выявяцца яшчэ больш адкрыта,
паскорыцца разбурэньне беларускай нацыі."
"Пасьля
распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была
падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года.
Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на
тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым – далучэньне гэтых
тэрыторыяў да Расеі."
Б Р А С Л А Ў Ш Ч
Ы Н А
(Выбраныя
фатаграфіі з даўняга альбому)
Ёсьць
рэчы асаблівым чынам зьвязаныя з нашай асобай. Пры
поглядзе на іх шчыміць душа і ные сэрца. Але казаць пра гэта
нельга. Бо гэта толькі табе шчыміць, іншым, звычайна, ні пра што
не гаворыць. Гэткі ёсьць для мяне даўні фотаальбом
“Браслаўшчына”. Праўда тады, 35 гадоў таму, калі быў зьняты і
выпушчаны гэты альбом, шчымела сэрца і хвалявала душу ня толькі
мне, але таксама іншым, маім сучасьнікам, сябрам, тым хто
разумеў і цаніў фатаграфію – найвялікшае з мастацтваў, адзінае,
якое спыняе час і акамулюе мінулы дух.
Зь іх найбольш мне стаяць у
ваччу мае сябры-мастакі тонкія знаўцы мастацтва Яўген Кулік і
Пятро Драчоў. Іхная дасьведчаная пастава і думка падтрымлівала
мяне ў творчасьці. Пятрусь Драчоў напісаў потым некалькі словаў
пра фатаграфію і скампанаваў маю кнігу-альбом “Глёрыя Патрыя”.
Дзякуй, Пятрусь! Шкода, што ні цябе, ні Яўгена я ніколі ўжо не
спаткаю...
Тут прапаную паглядзець
выбраныя паліграфічныя копіі фатаграфіяў з альбома (не ўвайшло ў
гэтую зборку толькі 8-9 фота). Гэта Браслаўшчына 60-х гадоў
мінулага стагоддзя.
6 лістапада 2005 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
"Беларуска-Расейская вайна.
Belarus is an eastern outpost"
"Магчыма ці
немагчыма Беларусі перамагчы ў пэрманэнтнай вайне з Расеяй на
сваёй тэрыторыі? Калі лічым, што немагчыма (такая ж бо “Расея
вялікая”), тады – усё, апускаем рукі і здаёмся. Будзе для нас
“мастацтва магчымага” – сканаць пад маскалём, ператварыцца ў
рабсілу, стаць гноем гісторыі.
Калі ж лічым,
што “ТАК”, мы пераможам, то гэтак і станецца, толькі трэба
перамагаць. Чалавек жыве сваім жыцьцём і сваім векам. Нацыя жыве
гісторыяй, якая можа быць бясконцай. Ёсьць цяпершчына і рэальны
сьвет, дзе мы, беларусы (цяперашняе пакаленьне), уладкоўваемся
па нашаму праву і па нашай сіле, якая можа быць малой, але можа
стаць і вельмі вялікай, у залежнасьці, як мы захочам. Таму ў
нашым нацыянальным змаганьні мы зыходзім са справядлівасьці і з
магчымасьці нашай сілы. Але ў пэрспэктыве – мы зыходзім толькі з
неабходнасьці, не зважаючы на існуючую рэальнасьць. Бо,
паўтаруся, нацыя жыве гісторыяй.
І гэтак жа, як
праз 500 гадоў, нашы разумныя нашчадкі будуць думаць пра нас,
гэтак і мы цяперака мусім думаць пра сваіх радакоў, што будуць
жыць праз паўтысячы год. Бо нашая зямля – гэта таксама іхняя
зямля, наш дом – гэта іхны дом, і нават нашыя
справы ёсьць досьвед нашчадкаў, дзе нашыя ідэалы могуць стаць
іхным быцьцём. Вось гэта і ёсьць вышэйшыя нацыянальныя
інтарэсы, што зьвязваюць нас у адно. І толькі калі ўсьведамляем
гэта, мы – нацыя."
Зянон. Вялікае Княства.
Раздумляючы
пра лёс Айчыны, не магу зьмірыцца з трагізмам народнага
існаваньня.
Я
йшоў здалёку. I аднойчы прышоў у засонены горад нашчадкаў
ліцьвінскай велічы. I спынілася сэрца.
Няўжо гэтак можна ўпасьці?! Яны ня ведалі нічога: хто яны,
адкуль прышлі, куды ідуць. Яны ня йдуць нікуды. Яны даўно не
змагаюцца за Радзіму, за сябе, за народ. Яны нічога ня чулі пра
Княства, пра Патоп, пра вялікае існаваньне. Яны слухаюць сваіх
нішчыцеляў і ненавідзяць сваё. Ім бессэнсоўна і небясьпечна пра
гэта казаць, бо могуць данесьці нішчыцелям, каб забіць.
Пойдзем, аднак, на шырокі шлях, дзе праносяцца коні і асядае
пыл. Мне па сёньняшні дзень гучыць у вушах звон падкоў і
даносіцца вецер Вялікага Княства...
Гутаркі з Антонам
Шукелойцем
Зянон
Пазьняк: "Гэтая
кніжка пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці,
здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія расказаў у нясьпешнай
гаворцы. Апавяданьні запісваліся мной з перапынкамі з
кастрычніка 2001 года па верасень 2003-га. Цяпер Антону
Шукелойцю 88 гадоў, якія ён пражыў, пасьвяціўшыся Беларусі.
Антона Шукелойця, кіраўніка Беларуска-Амэрыканскага
Задзіночаньня на эміграцыі, ведаюць усе, і ва ўсіх ён
карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім
грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва
- пастава простая, дабразычлівая і разумная."
Новае Стагоддзе
Зянон Пазьняк:
“Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная
ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год
новага XXI-га стагоддзя.
Пры напісаньні
ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі,
фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага
беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і
пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа
стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду
задумацца над існаваньнем. ....
Пісалася, галоўным
чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня
мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся
чужой сыстэмай ведаў. То няхай жа гэтая кніжка прыдасца
беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь."
Зянон. Глёрыя Патрыя.
(...)
"I вось перада мною кніга. Кніга вершаў і фатаграфій. Два
струмені — паэтычных і мастацкіх вобразаў і пачуцьцяў. Яны
пераплятаюцца і пераліваюцца з аднаго ў другі. Яны могуць
існаваць паасобку, але ствараюць адну вялікую раку, раку лёсу
чалавека і Радзімы. Тут няма выпадковасьці і абыякавасьці.
Кожная дэталь гаворыць, сьведчыць: вось яна, твая зямля, тут
твае продкі, твая будучыня. Яна прыгожая і адухоўленая. Яна
вечная."
Пётра ДРАЧОЎ