Галоўная старонка

Шлях да перамогі Публікацыі Унёсак Беларуса Жыцьцё Беларуса Камэнтары
 

Наш шлях – незалежная моцная Беларусь.

 

Шлях да перамогі
Публікацыі
Унёсак Беларуса
Жыцьцё Беларуса
Камэнтары

 

 Кансэрватыўна-Хрысьцiянская Партыя – БНФ

 

 Беларуская Салідарнасьць

 

 Грамадзянства БНР online

 

 Газэта ПАГОНЯ

 

 Неафіцыйны сайт Радыё Свабода

 

 Niva - Tydniovik Bielarusau u Polszczy

 

 Малады Фронт!

 

 Беларуская Палічка - беларуская электронная бібліятэка

 

 БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

 

 ЯЎГЕН ШАТОХІН

 

 Олег Тягнибок

 

Праграма Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi -- БНФ (Партыi БНФ)

 I. КХП БНФ

 II. Галоўныя каштоўнасцi

 2.1.Беларускi народ

 2.2. Беларуская мова

 2.3. Беларуская зямля

 2.4. Беларускiя сiмвалы

 2.5." Адраджэньне"

 2.6. Рэлiгiя i нацыя

 2.7. Беларускiя культурныя традыцыi

 2.8. Маральныя асновы нашай палiтыкi

 2.9. Свабода, межы свабоды, годнасць чалавека

 2.10. Вяршэнства агульнага дабра

 2.11. Справядлiвасць

 2.12. Салiдарнасць

 2.13. Беларуская нацыянальная iдэя

 2.14. Незалежная дзяржава

 III. Асоба

 3.1.Сям'я

 3.2. Мова, выхаванне i адукацыя, культура, навука

 3.3. Праца i адпачынак

 3.4. Жыллё i горадабудаўнiцтва

 3.5. Медыцынскае абслугоўванне

 IV. Дзяржаўны лад

 4.1. Канстытуцыйныя прынцыпы

 4.2. Структура ўлады, выбарчае права, адмiнiстрацыйны падзел

 4.3. Дзяржава i грамадзянская супольнасць

 4.4. Права i парадак

 V.Сацыяльная рынкавая гаспадарка

 5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамiчнага парадку

 5.2. Эканамiчны лад

 5.3. Пабудова эфектыўнай эканомiкi

5.4. Зямельнае пытанне

5.5. Экалогiя

5.6. Сацыяльная абарона

VI. Беларусь на мiжнародным узроўнi

6.1. Прынцыпы знешняй палiтыкi

6.2. Вектары знешнепалiтычных дачыненняў

6.3. Бяспека дзяржавы, войска

VII. Заключэнне

Першачарговая Праграма Кансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi -- БНФ (Партыi БНФ) (Праграма-мiнiмум)

1. Лiквiдацыя дыктатуры i спыненьне палiтыкi "iнтэграцыi" з Расеяй

2. Першачарговыя дзеяньнi пасьля лiквiдацыi дыктатуры

3. Першы этап

 

Праграма Кансерватыўна-Хрысцiянскай Партыi -- БНФ (Партыi БНФ)

I

Кансерватыўна-Хрысцiянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) ёсць удакладненая назва Партыi Беларускага Народнага Фронту, якая прынята на яе чарговым VI-ым Зьездзе 26.09.1999 года. Вытокi палiтычнай дзейнасцi Партыi БНФ пачынаюцца ад 19 кастрычнiка 1988 году -- часу ўтварэння Арганiзацыйнага Камiтэту Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне". Партыя БНФ прызнае за сабою ўсю гiсторыю Беларускага Народнага Фронту i бярэ на сябе адказнасць за ўсю ягоную палiтыку, усю дзейнасць i дакументы ад пачатку iснавання БНФ. У выпадку спынення дзейнасцi БНФ з'яўляецца ягонай пераемнiцай.
Партыя БНФ засяроджвае сваю дзейнасць пераважна на iдэйна-палiтычных пытаннях i задачах, якiя выкладзеныя ў гэтай Праграме.

* * *

Парушэнне прававых прынцыпаў дэмакратыi ў Рэспублiцы Беларусь вымагае абароны канстытуцыйнай законнасцi i ўсталявання справядлiвасцi, умацавання суверэнiтэту краiны, абуджэння жыццёвых сiлаў нацыянальнай культуры i эканомiкi.

II. Галоўныя каштоўнасцi

2.1.Беларускi народ

Галоўнай каштоўнасцю нацыi, галоўным суб'ектам i аб'ектам палiтычнай дзейнасцi ёсць народ. Народ -- гэта мы ўсе, што жывём у Беларусi, паважаем яе мову, культуру, дзяржаву, законы, традыцыi i зямлю. Беларускi народ трэба шанаваць, баранiць i дапамагаць кожнаму беларусу, незалежна ад яго ўзроўню сведамасцi, адукацыi, сацыяльнага становiшча, iдэалогii, веры i палiтычных поглядаў. Беларускi народ адзiны. Мы не дзелiм яго на бедных i багатых, правых i левых, добрых i дрэнных, адукаваных i неадукаваных ды iнш. Беларускi народ непадзельны, беларускi народ быў, ёсць i будзе.
Мы можам абаперцiся толькi на сябе, на свой народ. Таму мы павiнны дбаць пра выяўленне i развiццё найлепшых ягоных рысаў, традыцыяў i духоўных каштоўнасцяў. Лепшага мусiць быць болей. Лепшым павiнна быць усё.

2.2. Беларуская мова

Беларуская нацыя iснуе, пакуль ёсць беларуская мова. Мова ёсць галоўны вынiк i сродак культуры. "Напачатку было слова". Трэба памятаць, што "канец" ёсць знiшчэнне "пачатку". Беларуская мова -- гэта найвялiкшы духоўны скарб, якi, як i зямля, належыць не толькi нам, але i будучым пакаленням. Яны не могуць яе страцiць, бо, страцiўшы мову, згубiлi б сваю гiсторыю, а значыць, i перспектыву.
Мова трымае нас разам, дапамагае адраджаць i развiваць культуру, цэментуе дзяржаву. Мова ёсць наша духоўнае выяўленне, матэрыялiзаваная душа народа, галоўны чыннiк нацыi.
Партыя БНФ хоча забяспечыць рэальную дзяржаўную апеку беларускай мовы, скiраваную на яе хуткае адраджэнне i развiццё як асноўнага сродку грамадскага iснавання (у сферы культуры, камунiкацыi, сувязi, адукацыi).

2.3. Беларуская зямля

Наша зямля, наша нацыянальная тэрыторыя ад пачатку iснавання на ёй людзей ёсць наша зямля. На ёй мы, беларусы, i нашы продкi жылi спрадвеку. На ёй мы стварылi нашу гiсторыю, культуру i дзяржаву. Наша зямля ёсць часткай нас самiх, нашага гiстарычнага, культурнага i нацыянальнага iснавання. Нiчога няма даражэйшага за нашу беларускую зямлю. Наша зямля непадзельная, недатыкальная, святая.
Анiхто -- нiякi чалавек, нiякая група людзей, нiякi дзяржаўны орган, нiякая краiна, нi беларуская дзяржава, нi беларускi народ -- не можа распараджацца лёсам беларускай зямлi, бо яна належыць не толькi нам, не толькi тым, хто жыве цяпер, але i будучым пакаленням беларусаў датуль, пакуль будзе наш род у Сусвеце.
Наша зямля ёсць наш вечны дом, вечная спадчына, якая сягае за межы часу - непадзельны маярат, асвечаны найвышэйшым гiстарычным правам i найвышэйшым абавязкам, неад'емная каштоўнасць беларускай нацыi. Нашу беларускую зямлю трэба любiць, берагчы, шанаваць, абараняць ад страты i спусташэння, умець змагацца за яе.

2.4. Беларускiя сiмвалы

Сiмвалы, у якiх адлюстраваная наша беларуская нацыя i дзяржава, ёсць бел-чырвона-белы сцяг i герб Пагоня. Гэта дзяржаўныя сiмвалы. Адносiны да сiмвалаў гавораць пра шанаванне каштоўнасцяў, якiя яны сiмвалiзуюць. Партыя БНФ лiчыць бел-чырвона-белы сцяг i герб Пагоня святымi сiмваламi Беларусi i ставiць задачу вярнуць iх на дзяржаўны пасад беларускай дзяржавы.

2.5." Адраджэньне"

"Адраджэньне" ёсць iдэалогiя беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, якi змагаецца супраць расейскага iмперыялiзму i каланiялiзму (а гiстарычна змагаўся супраць польскай антыбеларускай асiмiлятарскай палiтыкi ў 1921-1939 г.г.), маючы на мэце нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускай нацыi i стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы.
Iдэалогiя беларускага "Адраджэньня" была сфармуляваная ў пачатку ХХ-га стагоддзя дзеячамi беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Але нацыянальнае развiццё народа было затрымана 73-гадовай бальшавiцка-расейскай акупацыяй; з гэтай прычыны сёння беларускае грамадства вымушанае адначасна вырашаць праблемы посткамунiстычнага, постсавецкага кшталту (пытаннi ўлады, дзяржаўнасцi, суверэнiтэту, дэмакратыi, эканамiчных рэформаў) i праблемы посткаланiяльныя (пытаннi нацыянальнай сведамасцi, дзяржаўнасцi беларускай мовы, усталявання беларускай школы, адраджэння гiстарычнай памяцi, развiцця беларускай культуры ды iнш.)
Iдэалогiя "Беларускага Адраджэньня" ахоплiвае i адлюстроўвае ўсе нацыянальна-вызвольныя, дзяржаватворныя дэмакратычныя праблемы, з'яўляецца гiстарычным грунтам i тэарэтычнай асновай палiтычнай дзейнасцi Партыi БНФ.

2.6. Рэлiгiя i нацыя

Нiчога лепшага за нацыю i рэлiгiю дзеля рэалiзацыi сваiх жыццёвых iнтарэсаў i духоўных патрэбаў людзi не стварылi. Нацыя i рэлiгiя ёсць найвышэйшая на цяперашнi час сумарная творчасць чалавечага грамадства (цывiлiзацыi).
Мэтанакiраванае разбурэнне рэлiгii i нацыi, як гэта рабiла таталiтарная ўлада расейска-савецкага камунiзму, ёсць антычалавечым, антыцывiлiзацыйным дзеяннем.
Беларусь - краiна хрысцiянскай веры i хрысцiянскай культуры. Хрысцiянскiя каштоўнасцi сталi часткай нашага нацыянальнага светапогляду i нацыянальнага характару, уплывалi на традыцыi беларускай культуры.
Цяпер мы ёсць шматканфесiйны хрысцiянскi народ. Але дзяржаватворчай асновай на Беларусi з'яўляецца нацыя, а не канфесiя. Таму беларуская гiсторыя, зямля, культура i мова ёсць грунт нашага беларускага адзiнства, а канфесiйная талерантнасць ёсць неабходнасць, якая з гэтага нашага нацыянальнага адзiнства вынiкае.
Партыя БНФ трымаецца ўсталяванага парадку грамадскiх дачыненняў, заснаваных на беларускiм нацыянальна-культурным адзiнстве i канфесiйнай талеранцыi. Мы аднолькава прыхiльна адносiмся да ўсiх традыцыйных хрысцiянскiх канфесiяў, калi яны не займаюцца антыбеларускай дзейнасцю.
Канфесiйныя арганiзацыi не ёсць часткай дзяржаўнай сiстэмы. Разам з тым яны падлягаюць юрысдыкцыi ўсёй сiстэмы заканадаўства Беларусi.
Мы не лiчым нармальным, калi беларускiя грамадзяне-вернiкi, аб'яднаныя ў канфесii на Беларусi, фармальна належаць да арганiзацыяў чужых краiнаў i кiруюцца з-за дзяржаўнай мяжы. Гэта перажыткi каланiялiзму i акупацыяў. Мы будзем спрыяць беларускай аўтакефальнасцi цэркваў i стварэнню духоўных цэнтраў веры ў Беларусi.
Мы стаiм на пазiцыi свабоды сумлення i iндывiдуальнага выбару веры, паважаем правы асобы i цярпiма адносiмся да людзей, якiя жывуць па-за рэлiгiяй.

2.7. Беларускiя культурныя традыцыi

Культура беларускага народу i традыцыi беларускай культуры ёсць тыя каштоўнасцi, на якiх неабходна ствараць падмурак грамадзянскай супольнасцi вольнай дэмакратычнай Беларусi.
Пабытоваму грамадскаму жыццю нашых продкаў быў уласцiвы глыбокi дэмакратызм. Наша Бацькаўшчына нiколi не мела дэспатычных рэжымаў. З ХУ-га стагоддзя найвышэйшым органам улады быў прадстаўнiчы Сойм. У той самы час беларускiя гарады пачалi кiравацца Магдэбурскiм Правам, а з ХУI-га стагоддзя выбраныя органы ажыццяўлялi мясцовую ўладу. Нормай нашага права быў кансэнсус - юрыдычны iдэал, якi i сёння недасяжны для шмат якiх дэмакратыяў свету.
Дасягненнi беларускага права ў ХУI-м стагоддзi, адлюстраваныя ў Статуце Вялiкага Княства Лiтоўскага, адбiлiся на ўсёй праўнай ментальнасцi беларускай нацыi; яны мелi мiжнароднае значэнне, фармавалi не толькi юрыдычную сведамасць нашых продкаў, але ўплывалi на юрыдычную думку iншых народаў.
Дзвесце гадоў расейскай акупацыi выклiкалi велiзарныя разбурэннi i страты беларускай культуры. Беларускi народ перажыў жахлiвы генацыд i бязлiтасную палiтыку дэнацыяналiзацыi, але не страцiў свае галоўныя каштоўнасцi культуры i духоўныя традыцыi iснавання. Гэта - той скарб, на якiм можна адрадзiць, адбудаваць наш беларускi дом.

2.8. Маральныя асновы нашай палiтыкi

Мы - за дэмакратычны лад. Мы адхiляем крайнiя палiтычныя кiрункi i аддаём перавагу цэнтрысцкiм плыням, што iмкнуцца адлюстроўваць не прыватныя iнтарэсы асобных станаў i групаў у грамадстве, а вызнаюць за найвышэйшую сацыяльную каштоўнасць палiтычнае, эканамiчнае, культурнае i маральнае здароўе грамадства ў цэлым. Яны разглядаюць грамадства як адзiны арганiзм, дзе кожная група выконвае сваю непаўторную ролю, а таму заслугоўвае, каб яе iнтарэсы ўлiчвалiся i абаранялiся дзяржаваю. У грамадстве павiнны гарманiчна спалучацца iнтарэсы асобы ды iнтарэсы супольнасцi.
Дэмакратычная палiтычная сiстэма грунтуецца на дзейнасцi разнастайных грамадскiх аб'яднанняў, iснаванне якiх адпавядае звычайнаму чалавечаму iнстынкту сацыяльнасцi. Разнастайнасць формаў i мэтаў, да якiх iмкнуцца аб'яднаннi, адпавядае плюралiстычнай канцэпцыi, прызнае iншадумства i права iншадумцаў быць пачутымi.
Разам з тым вызнаецца за непрыймальную дзейнасць у грамадстве разбуральных, антычалавечых арганiзацыяў, сектаў i групаў, скiраваных супраць натуральнага чалавечага iснавання, нармальнай прыроды чалавека i выпрацаваных нормаў агульпрынятай маралi. Разбурэнне культуры, распаўсюджванне iдэалогii гвалту, знявагi чалавечага духу i цела, здзеку з жыцця, прапаганда iснавання, заснаванага на фобiях, комплексах, дэструктыўных поглядах i нянавiсцi павiнна разглядацца як антычалавечая дзейнасць i карацца законам. Аднак галоўную ўвагу мы звяртаем на стварэнне ў грамадстве iдэалаў i каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях хрысцiянства, на станоўчым чалавечым вопыце i беларускай культуры.
У палiтычным плане плюралiстычная канцэпцыя рэалiзуецца праз шматпартыйную сiстэму. Яна ў тым лiку можа дапускаць iснаванне партыяў, якiя не з'яўляюцца дэмакратычнымi. Аднак дзяржава прымае захады дзеля таго, каб лiквiдаваць магчымасць выкарыстання ў барацьбе за палiтычную ўладу метадаў падману i прымусу. Палiтычны механiзм павiнен дапускаць магчымасць зваротнай сувязi - пастаяннага дыялогу з апазiцыяй i непалiтычнымi грамадскiмi аб'яднаннямi.
Найважнейшым вынiкам развiцця сучаснай дэмакратыi з'яўляецца iдэя пра падпарадкаванасць палiтычнай дзейнасцi этычным нормам. Партыя БНФ не прызнае палiтыкi без маралi. Прынцып маральнасцi палiтыкi адпавядае беларускай культурнай традыцыi.
З заснаванага на маральнасцi хрысцiянскага светапогляду вынiкаюць i такiя каардынальныя палiтычныя прынцыпы, як годнасць чалавечай асобы, вяршэнства агульнага дабра i здольнасць грамадзянскай супольнасцi да самаўдасканалення.

2.9. Свабода, межы свабоды, годнасць чалавека

Свабода - асноўнае паняцце дэмакратычнага грамадства. Чалавек - свабодны, бо мае свабодную волю. Гэта значыць, што чалавек мае выбар памiж дабром i злом. Чалавек абмяжоўвае сваю бескантрольную, стыхiйную прыродную свабоду, ствараючы новую чалавечую рэальнасць - культуру, якая рэалiзуецца ў сацыяльным грамадстве. Але як разумная, культурная i маральная iстота чалавек разумее, што свабода iншых абумоўлiвае i адначасна абмяжоўвае яго асабiстую свабоду. Таму свабода ў грамадстве ўключае ў сябе як правы, так i абавязкi.
Дзяржава павiнна праз сiстэму права забяспечыць грамадзянiну неабходную сферу свабоды. Адной з задачаў палiтычнай дзейнасцi з'яўляецца стварэнне палiтычных i матэрыяльных умоваў для свабоды.
У кожнага чалавека павiнны быць роўныя магчымасцi для рэалiзацыi сваiх здольнасцяў. Гэта азначае стварэнне роўнага права на працу, прыватную iнiцыятыву i творчасць, а таксама роўных умоваў для атрымання адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi.
Сферу асабiстай свабоды павышае прыватная ўласнасць. Дзяржава павiнна спрыяць павелiчэнню колькасцi ўласнiкаў у грамадстве.
Усталяванне свабоды патрабуе здзяйснення прынцыпу падмяняльнасцi (субсыдыярнасцi). Дзяржава не павiнна браць на сябе тое, што па сiле адной асобе цi малой супольнасцi. Так развiваецца iнiцыятыва i падвышаецца адказнасць грамадзянаў за свае ўчынкi.
Свабода рэалiзуецца праз калектыўную i iндывiдуальную адказнасць у практычным жыццi. Грамадзянiн, паклiканы ўсвядомiць i практыкаваць прынцыпы свабоды i ў прыватнай, i ў грамадскай, i ў дзяржаўнай сферы, у сям'i i працоўных дачыненнях, не мусiць задавальняцца роляю ўтрыманца цi звычайнага атрымальнiка дзяржаўных iльготаў; ён павiнен прымаць на сябе ўласную долю адказнасцi, каб не стаць iзноў ахвяраю таталiтарнае сiстэмы.
Свабода не можа дапускаць распаношанасцi чалавечых заганаў (да чаго прывёў iдэалагiчны рэлятывiзм заходняга лiбералiзму). Свабода - гэта стварэнне ўмоваў для нармальнага iснавання. Свабода не павiнна стацца прыладаю для разбурэння, разбэшчвання i распаду грамадства. Свабода - ёсць норма ў Сусвеце, якая праз абмежаванне ненармальнага, прадугледжвае росквiт стваральнай чалавечай дзейнасцi.
Свабода, асэнсаваная як норма (гэтак жа, як i культура), стварае новую рэальнасць сацыяльнага iснавання чалавека - дэмакратычнае грамадства.
Прынцып свабоды як нормы спрыяе развiццю чалавечай асобы, годнасцi чалавека, сям'i i грамадства. Валоданне свабодай патрабуе ад чалавека гатоўнасцi абараняць яе ад пагрозаў звонку i ўнутры. Свабодныя грамадзяне не могуць капiтуляваць перад ворагамi i разбуральнiкамi свабоды. Партыя БНФ прытрымлiваецца прынцыпу абароназдольнай дэмакратыi, угрунтаванай на волi грамадзянаў, моцы дзяржавы i нормах права.

2.10. Вяршэнства агульнага дабра

Толькi ў межах грамадства праз узаемадзеянне з iншымi людзьмi чалавек можа рэалiзаваць свае магчымасцi i забяспечыць свае правы. Таму каштоўнасцi грамадства для палiтычнай iдэалогii Партыi БНФ роўнавартасныя з правамi i годнасцю чалавека. Асаблiва важная iдэя вяршэнства агульнага, цi грамадскага дабра, забеспячэнне чаго ёсць клопатам дзяржавы i кожнага чалавека.
Стымулам для грамадскага прагрэсу з'яўляецца не толькi iмкненне чалавека палепшыць матэрыяльныя ўмовы свайго iснавання, але i патрэба духоўнага ўдасканалення.
Паняцце агульнага дабра шчыльна знiтаванае з iдэямi сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi.

2.11. Справядлiвасць

Аснова сацыяльнай справядлiвасцi - гэта прызнанне роўнасцi ўсiх людзей, павага iхняе годнасцi i свабоды, незалежна ад меры ўлады, якою валодае асоба, а таксама ад яе здольнасцяў цi недахопаў.
Справядлiвасць азначае роўныя правы для ўсiх, у тым лiку для тых, каму патрабуецца дапамога. Яна дае кожнаму роўны шанец для свабоднага самараскрыцця, для прыняцця адказнасцi за сябе i за iншых.
Справядлiвасць патрабуе ад дзяржавы захадаў на выроўнiванне магчымасцяў для тых, хто без адпаведнай дапамогi апынуўся б у становiшчы безнадзейнасцi. Дапамога павiнна быць накiраваная найперш тым, хто абмежаваны ў самадапамозе. Да такiх адносяцца пенсiянеры, iнвалiды i пэўныя катэгорыi грамадзянаў, не занятыя ў вытворчым працэсе. Грамадства не можа адштурхоўваць нямоглых. Важна, каб кожнаму, нават калi ён сам вiнаваты ў сваiх бедах, даваўся шанец для самарэалiзацыi.

2.12.Салiдарнасць

У дачыненнях памiж асобай i грамадствам iмкненне падтрымаць блiзкага выяўляецца праз салiдарнасць. Салiдарнасць звязвае людзей памiж сабою i ўтварае аснову культурнай супольнасцi. Грамадзянская супольнасць выступае ў падтрымку асобы, якой неабходная дапамога. У тым праяўляецца права iндывiдуума на салiдарнасць. Але асоба выступае таксама за грамадства ў цэлым, праз што праяўляецца яе салiдарная адказнасць.
На прынцыпе салiдарнасцi павiнна грунтавацца ўся сiстэма сацыяльнага забеспячэння. Сiстэма сацыяльнай падтрымкi - не ананiмная каса, з якой можна без канца чэрпаць.Яна павiнна забяспечыць права на сацыяльную абарону, але кожны сваёй працаю спрыяе таму, каб супольнасць магла клапацiцца пра кожнага паасобку.
Партыя БНФ заяўляе пра сваю адданасць iдэi ўзаемнай адказнасцi асобы i грамадства.

2.13. Беларуская нацыянальная iдэя

Беларуская нацыянальная iдэя - гэта iдэя адраджэння беларускай культуры, беларускай гаспадаркi i стварэння незалежнай беларускай дзяржавы.
Нацыянальная iдэя ў Беларусi, як i ў iншых народаў Еўропы, узнiкла ў ХIХ стагоддзi ў перыяд крызiсу iмперыяў. Беларуская iдэя палiтычна рэалiзавалася 25 сакавiка 1918 года шляхам аб'яўлення незалежнасцi Беларускай Народнай Рэспублiкi. Аднак наступствы акупацыi i падзелаў тэрыторыi БНР памiж акупантамi прыпынiлi аж да канца ХХ стагоддзя практычнае ажыццяўленне нацыянальнай iдэi.
Нацыянальная супольнасць ёсць натуральным вынiкам сацыяльнай прыроды чалавека. Яна валодае вечнымi правамi, рэалiзацыя якiх залежыць не ад назапашанага ёю палiтычнага, эканамiчнага цi ваеннага патэнцыялу, а выключна ад яе ўласнае волi. Правы нацыi i правы асобы на самараскрыццё роўнавялiкiя. Гэты праўны парытэт не стварае i не можа стварыць невырашальных канфлiктаў, калi кiравацца безумоўнай роўнасцю грамадзянскiх правоў асобы любой нацыянальнасцi i праз права нацыянальна-культурнай аўтаномii задавальняць духоўныя патрэбы нацыянальнай меншасцi. Разам з тым, прынцып нацыянальнага суверэнiтэту дыктуе неабходнасць дзяржаўнага кантролю за асноўнымi галiнамi эканомiкi ды сiстэмай адукацыi, што дазволiць запабегчы аднабаковасцi i абмежаванасцi, атрыманымi ў спадчыну ад каланiяльнае мiнуўшчыны.

2.14. Незалежная дзяржава

Партыя БНФ, грунтуючыся на нацыянальнай iдэi, сцвярджае i падтрымлiвае будаўнiцтва незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы, дзе павiнна быць беларуская ўлада, беларуская адмiнiстрацыя i беларуская культура.
Партыя БНФ сыходзiць з таго, што правы асобы i правы народу ўтвараюць непарыўнае адзiнства, якое ёсць падмуркам сапраўднай дэмакратыi.
Нацыянальная дзяржава абараняе i падтрымлiвае грамадзянскую супольнасць, паяднаную культурнай спадчынай. Асоба, яе свабода, дэмакратычнае грамадства рэалiзуюцца толькi ў незалежнай дзяржаве. Уласная дзяржава як форма самарэалiзацыi грамадства i як спосаб самазахавання нацыi - найвялiкшая каштоўнасць беларускага народу, сведчанне яго таленту, жыццяздольнасцi, перспектывы. Абарона i ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы - мэта, задача i спосаб iснавання Партыi Беларускага Народнага Фронту.
Партыя БНФ выступае за ўмацаванне дзяржаўных iнстытутаў, якiя бароняць незалежнасць краiны. Замахi на незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнасць беларускай дзяржавы павiнны няўхiльна пераследавацца.

III. Асоба

3.1.Сям'я

Абарона i падтрымка сям'i - найважнейшая мэта праўнай дзейнасцi дзяржавы.
Аснова нашай палiтыкi ў гэтай галiне - падтрымка трываласцi шлюбу, якi прызнае роўнасць i ўзаемную адказнасць мужа i жонкi. Галоўная мэта шлюбу - выхаванне дзяцей, за якiх абодва бацькi нясуць роўную адказнасць.
Кожнае дзiця мае права на сваю сям'ю, на ўвагу, клопат i любоў сваiх бацькоў, бо найперш у сямейных умовах адбываецца фармаванне моўнага дару, разумовых здольнасцяў, iндывiдуальнай непадобнасцi, закладваецца сiстэмы сацыяльна-псiхалагiчных каштоўнасцяў, пачуццё адказнасцi ды iнш. Таму ў першыя гады жыцця свайго дзiцяцi кожная мацi павiнна мець магчымасць устрымання ад працы па прафесii. Яна мае таксама права цалкам прысвяцiць сябе выхаванню дзяцей i павiнна атрымлiваць у сувязi з гэтым эканамiчную, праўную i сацыяльную дапамогу. Выплата сродкаў на выхаванне дзяцей i вызначэнне памеру пенсii з улiкам гадоў, затрачаных на выхаванне, носiць абавязковы характар. Дзеля ўмацавання сям'i патрабуецца забарона дзейнасцi, скiраванай на распальванне варожасцi памiж дзецьмi i бацькамi. Нельга падважваць крынiцы даверу i парываць сувязь дзяцей з бацькоўскiм домам.
Асаблiвай дзяржаўнай падтрымкi заслугоўваюць шматдзетныя сем'i, а таксама тыя, што бяруць на сябе адказнасць за догляд старых i нямоглых родзiчаў.
Партыя БНФ за стварэнне ўмоваў для пераадолення дэмаграфiчнага крызiсу, у тым лiку, за адпаведную горадабудаўнiчую палiтыку, за стварэнне неабходнай колькасцi дзiцячых садкоў, школаў, шпiталяў, за рэгламентацыю працягласцi працоўнага тыдня.

3.2. Мова, выхаванне i адукацыя, культура, навука

Партыя БНФ сыходзiць з таго, што суладнае жыццё чалавецтва магчымае толькi ў шматстайнасцi народаў; таму перспектыва Беларусi залежыць ад кансалiдацыi беларускага народу на ягоных спрадвечных нацыянальных, маральных, дэмакратычных каштоўнасцях. Партыя БНФ выступае:
* за дзяржаўную палiтыку развiцця i аховы беларускае культуры i мовы праз адпаведныя законы ды эфектыўны кантроль за iх выкананнем, за прыярытэт беларускай мовы ў дзяржаўным i грамадскiм жыццi;
* за адхiленне спробаў асiмiляцыi беларускага этнасу праз палiтыку змяншэння адноснай колькасцi карэннага этнасу Беларусi ды ўвядзенне "двухмоўя", скiраванага на нядопуск беларускае мовы ў асноўныя сферы дзяржаўнага i грамадскага жыцця;
* за дзяржаўную i грамадскую падтрымку захавання нацыянальнай тоеснасцi беларусаў за межамi нашай краiны, асаблiва тых, хто жыве на этнiчных беларускiх землях;
* за права кожнае нацыянальнае меншасцi Беларусi на нацыянальна-культурную аўтаномiю, на дзяржаўную дапамогу ў культурна-асветнай дзейнасцi.
Як дзяржаўная, так i прыватная сiстэма адукацыi павiнны знаходзiцца пад пiльным i добразычлiвым грамадскiм кантролем, асаблiва цяпер, калi патрабуецца тэрмiновая ды ўсебаковая рэформа ад садкоў да ВНУ. Мэта рэформы - стварэнне сучаснай нацыянальнай сiстэмы адукацыi, дэiдэалагiзацыя, гуманiзацыя, "гiстарызацыя" выхавання.
У сучасным грамадстве адукаваны iнтэлект ёсць галоўны рэсурс i галоўны сродак вытворчасцi. Дзяржаўная адукацыя ў Беларусi павiнна быць бясплатная. Грамадства не мусiць эканомiць на адукацыi. Адукацыя i навука павiнны мець прыярытэт.
У нашай шматканфесiйнай краiне школа не можа прымушаць моладзь вызнаваць тую цi iншую рэлiгiю альбо атэiзм.
Народ не можа адрадзiцца, а незалежная дзяржава не можа захавацца i ўмацавацца без адраджэння гiстарычнай памяцi. Адной з найважнейшых мэтаў выхавання i адукацыi з'яўляецца фармаванне гiстарычнай свядомасцi.
Не можа быць поўнавартаснай адукацыi без пiльнай увагi да эстэтычнага выхавання. Важнаю задачаю дзяржавы з'яўляецца вяртанне гiстарычных i культурных каштоўнасцяў беларускага народа, якiя насуперак яго волi вывозiлiся з Беларусi цягам не аднаго стагоддзя.
Ва ўмовах стварэння прыватных (поруч з дзяржаўнымi) навучальных установаў мы падтрымлiваем упарадкаваны навучальны працэс. Бацькi i дзецi маюць права на тое, каб змест адукацыйных праграмаў вызначаўся сiстэмаю каштоўнасцяў i нормаў Асноўнага Закону, а якасны ўзровень навучання адпавядаў агульнадзяржаўным патрабаванням.
Кожны вучань, незалежна ад здольнасцяў, павiнен мець права бясплатнага агульнаадукацыйнага навучання (атрымаць сярэднюю адукацыю).
У дзяржаўнай сiстэме адукацыi павiнна быць забяспечана права бясплатнага атрымання вышэйшай адукацыi кожным здольным маладым хлопцам i дзяўчынаю, кожным чалавекам.
Дзяржава не можа дапусцiць, каб народ страчваў iнтэлектуальны патэнцыял. Таму павiнна быць забяспечана дастатковая дзяржаўная падтрымка навуцы i вышэйшай школе. Неабходна прыняць адпаведныя заканадаўчыя акты дзеля стварэння спрыяльных умоваў працы таленавiтым вучоным i абароны iнтэлектуальнай маёмасцi Беларусi.

3.3. Праца i адпачынак

Праца - гэта не толькi сродак забеспячэння жыццёвых патрэбаў, але i форма самасцверджання, выяўленне годнасцi чалавека.Неабходна падтрымлiваць высокi этычны статус добрасумленнай працы, характэрны для традыцыйнай беларускай культуры. Справядлiвасць i гуманнасць патрабуюць, каб кожны меў магчымасць працаваць. Але пераход да сацыяльнай рынкавай гаспадаркi, заснаванай на свабоднай канкурэнцыi вытворцаў розных формаў уласнасцi, не можа адбыцца без стварэння рынку працы, а значыць - без непазбежнага беспрацоўя. Важны абавязак дзяржавы - стварэнне шырокiх магчымасцяў пераквалiфiкацыi, адладжванне механiзму перацякання працоўных рэсурсаў у новыя галiны вытворчасцi, у тым лiку - у сельскую гаспадарку.
Мы будзем падтрымлiваць рацыянальнае размеркаванне працоўнага часу, скарачэнне долi начных зменаў, знiжэнне недапушчальных працоўных нагрузак, што паспрыяе якаснаму росту прафесiйнай квалiфiкацыi, актывiзацыi грамадскага жыцця, наладжванню сямейнага дабрабыту.
Партыя БНФ выступае за развiццё прафсаюзнага руху на дэмакратычнай i раўнапраўнай аснове, падтрымлiвае ўтварэнне па iнiцыятыве рабочых новых прафесiйных саюзаў, а таксама барацьбу за абарону правоў работнiкаў, за персанiфiкацыю сацыяльнага страхавання i ажыццяўленне яго дзяржаўнымi органамi.
Мы выступаем за свабоду выбару прафесii i месца працы. Мы будзем iмкнуцца да таго, каб людзi былi забяспечаныя працаю на сваёй Бацькаўшчыне.
Праца можа быць вельмi цяжкая, калi чалавек не мае паўнавартаснага адпачынку. Адпачынак дапамагае чалавеку здзейснiць творчыя здольнасцi, калi яны не могуць быць раскрытыя ў працоўнай сферы. Адпачынак неабходны чалавеку i для кантакту з прыродаю, i для выхавання дзяцей. Мы лiчым, што павiнна развiвацца сiстэма дамоў адпачынку i санаторыяў, спартыўных установаў, асяродкаў мастацтва i культуры.

3.4. Жыллё i горадабудаўнiцтва

У будаўнiчую iндустрыю павiнна быць накiраваная значная доля сродкаў, атрыманых ад прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi, i ў першую чаргу - ад жылога фонду. Продаж жылля можа зрабiць будаўнiчую iндустрыю прыбытковаю. Таксама павiнен быць захаваны i мадэрнiзаваны дзяржаўны жыллёвы фонд, якi неабходна скарыстоўваць для задавальнення патрэбаў тых, хто ўжо значны час стаiць у чэргах на жыллё, а таксама шматдзетных сем'яў i сем'яў з хворымi ды iнвалiдамi.
На тэрмiновую мадэрнiзацыю гарадской iнфраструктуры, транспарту, энергацеплазабеспячэння павiнны быць скiраваныя сродкi мясцовых (мунiцыпальных) органаў улады.
Галоўны акцэнт палiтыкi ў галiне жыллёвага будаўнiцтва ў сельскай мясцовасцi будзе звязаны з адраджэннем вёскi. Разам з тым, дзяржава павiнна падтрымлiваць стварэнне i будаўнiцтва прыватных сялянскiх гаспадарак.

3.5. Медыцынскае абслугоўванне

Сусветны цывiлiзаваны вопыт паказвае, што права на медыцынскую дапамогу ёсць гуманiстычным правам чалавека. Кожны чалавек у Беларусi мусiць мець гарантаваную магчымасць атрымаць бясплатную медыцынскую дапамогу i бясплатнае лячэнне. Павiнна быць наладжаная пад строгiм кантролем дзяржаўных навукова абгрунтаваных медыцынскiх стандартаў дыферэнцыяваная сiстэма аховы здароўя: прафiлактычная, бясплатная дзяржаўная, страхавая, прыватная практыка ды iнш.

IV. Дзяржаўны лад

Сапраўдная адбудова незалежнай беларускай дзяржавы з беларускай уладай i беларускай культурай магчыма толькi тады, калi будзе зменена старая наменклатурная i прарасейская каланiяльная адмiнiстрацыя на новую беларускую. Гэта можа адбыцца шляхам перамены пазiцыяў адмiнiстратараў i шляхам замены "кадраў". Калi такiя перамены адбудуцца (за што i выступае партыя БНФ), то галоўныя задачы, якiя паўстануць перад любой беларускай уладай, - гэта адраджэнне беларускай культуры, дзяржаўнасцi, беларускай мовы i ўладкаванне эканомiкi. Праблемы ўзаемазвязаныя. Яны дасталiся нам у спадчыну ад каланiялiзму i савецкага камунiзму. Мы павiнны будзем iх вырашаць.

4.1. Канстытуцыйныя прынцыпы

Дзяржава карыстаецца аўтарытэтам, калi яе свядома стварае народ, калi насельнiцтва бачыць iмкненне дзяржавы абараняць чалавечую годнасць, нацыянальныя iнтарэсы i неад'емныя правы грамадзянаў, якiя стварылi гэтую дзяржаву i забяспечваюць яе iснаванне.
Мы падтрымлiваем асноўныя канстытуцыйныя прынцыпы:
* Беларусь ёсць незалежная унiтарная дзяржава;
* адзiнай крынiцай улады ў Беларусi з'яўляецца народ, якi ажыццяўляе ўладу праз мандат даверу пэўнай палiтычнай групе, атрыманы ў вынiку своечасовых свабодных выбараў на падставе роўнага простага выбарчага права;
* дэмакратычная сiстэма ўлады забяспечвае актыўны ўдзел грамадзянаў у палiтычным жыццi праз празрысты механiзм размеркавання i кантролю ўлады;
* праўная дзяржава, улада на падставе закону, Закон - найвышэйшая каштоўнасць улады;
* сiстэма прадстаўнiчай улады, пагрунтаваная на выбарах, што дае пастаянную магчымасць змены ўраду;
* падзел галiнаў улады на заканадаўчую, выканаўчую, судовую;
* незалежнасць судоў, легiтымнасць структураў кiравання;
* дзяржава - гарант суверэнiтэту, абаронца нацыянальных iнтарэсаў, дэмакратыi, прыватнай уласнасцi, асноўных правоў чалавека.

4.2. Структура ўлады, выбарчае права, адмiнiстрацыйны падзел

Найвышэйшы прадстаўнiчы орган улады - прафесiйны парламент (Сойм). Колькасць дэпутатаў - 260 асобаў. Выбiрацца павiнны паводле змешанай мажарытарна-прапарцыйнай сiстэмы.
Мы лiчым заўчасным i шкодным увядзенне моцнай прэзiдэнцкай улады ў Беларусi, калi прэзiдэнт фармуе ўрад i кiруе выканаўчай уладай. Гэта шлях да ўмацавання ўлады былой наменклатуры, шлях да дыктатуры каланiяльнай адмiнiстрацыi, да аўтарытарызму.
Партыя БНФ выступае за парламенцкую рэспублiку. Мы не адмаўляем iснаванне ў ёй пасады прэзiдэнта як кiраўнiка дзяржавы (але не як кiраўнiка выканаўчай улады). Пры такiм падыходзе прэзiдэнт можа выбiрацца парламентам.
Мы выступаем за ўсебаковую праўную абарону эканамiчных, палiтычных i сацыяльных iнтарэсаў людзей. Iнструментам для такой абароны з'яўляецца незалежны суд. Начале судовай сiстэмы павiнен стаяць Вярхоўны Суд, у паўнамоцтвы якога ўваходзiць i права вяршэнства канстытуцыйных спрэчак. Суддзi Вярхоўнага Суда абiраюцца парламентам на тэрмiн не меншы, чым 10 гадоў, каб змена палiтычнай улады не прыводзiла да адпаведнай змены ўлады судовай.
Мы дапускаем магчымасць увядзення спецыяльнага Суду Прысяжных для пэўнага роду справаў (напрыклад, жорсткiя забойствы, пазбаўленне бацькоўскiх правоў ды iнш.).
Пракурор i адвакат павiнны быць раўназначнымi бакамi ў судовым працэсе. Незалежнасць адваката пацвярджаецца законам.
Поруч са следчымi структурамi Мiнiстэрства ўнутраных справаў i пракуратуры патрэбная дзяржаўная ўстанова незалежных органаў дазнання з выразным падзелам функцыяў i абавязкаў.
Мясцовае самакiраванне аддзелена ад дзяржаўнай улады. Яно кiруе мунiцыпальнай уласнасцю, вызначае мясцовыя падаткi, ажыццяўляе ахову парадку, вырашае ўсе пытаннi мясцовага значэння, якiмi не займаюцца дзяржаўныя органы. Самакiраванне дзейнiчае незалежна i самастойна. Партыя БНФ падтрымлiвае непасрэднае волевыяўленне людзей у пытаннях мясцовага самакiравання.
Партыя БНФ выступае за спрашчэнне адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краiны, за скасаванне абласцей як лiшняга, бюракратычна-апаратнага звяна кiравання, за скарачэнне колькасцi раёнаў шляхам iх узбуйнення i ператварэння ў паветы, за ўзбуйненне сельсаветаў i ператварэнне iх у воласцi, за ўтварэнне старостваў.
Павiнны быць вернутыя былыя беларускiя гiстарычныя назвы мясцовасцяў, рэчак, вёсак, мястэчак, гарадоў i паселiшчаў, якiя былi перайменаваныя савецкай каланiяльнай адмiнiстрацыяй.

4.3. Дзяржава i грамадзянская супольнасць

Дэмакратыя прадугледжвае шматпартыйную палiтычную сiстэму. Палiтычныя партыi выконваюць сваё прызначэнне ва ўмовах плюралiстычнага грамадства, калi яны маюць магчымасць выказваць свае погляды, змагацца за грамадскую падтрымку i ствараць альтэрнатыву, пакiдаючы народу ролю арбiтра. Палiтычныя партыi, што стаяць ля ўлады цi знаходзяцца ў апазiцыi, павiнныя дзейнiчаць у адпаведнасцi з аб'яўленымi праграмамi, а гэта азначае - адпаведна з наказам сваiх выбаршчыкаў. Кантроль за дзейнасцю ўраду ажыццяўляе перадусiм апазiцыя.
Апазiцыя павiнна быць здольная да салiдарнасцi ў пытаннях абароны нацыянальнага суверэнiтэту, нацыянальных iнтарэсаў i дэмакратычнага ладу.
Грамадскiя аб'яднаннi самастойна вызначаюць свае задачы у межах канстытуцыйнага заканадаўства. Задача дэмакратычнай дзяржавы ў тым, каб забяспечыць сацыяльную адказнасць усiх грамадскiх сiлаў.
Дзейснаю формаю грамадскiх аб'яднанняў з'яўляюцца зарэгiстраваныя цэрквы i рэлiгiйныя супольнiцтвы. Дзяржава мусiць падтрымлiваць дзейнасць цэркваў, скiраваную на паляпшэнне сiстэмы сацыяльнага забеспячэння, мiласэрнасцi, гуманiзацыi ўмоваў утрымання вязняў.
У нас здаўна мiрна i плённа ў грамадскай еднасцi суiснуюць некалькi традыцыйных хрысцiянскiх вызнанняў беларусаў, а таксама iудзейскае i мусульманскае вызнаннi нацыянальных меншасцяў; значная частка народу Беларусi не належыць да пэўнай рэлiгiйнай канфесii. Даўняя традыцыя суiснавання i верацярпiмасцi нашага народу дазваляюць Беларусi i надалей унiкаць рэлiгiйных канфлiктаў. Таму ўладам краiны недапушчальна аддаваць перавагу якой бы нi было канфесii, спрыяць стварэнню "дзяржаўнай царквы". Разам з тым натуральна, каб кожная з канфесiяў выяўляла лаяльнасць да беларускае дзяржавы i паважала закон. Незалежная дэмакратычная дзяржава не пацерпiць антыдзяржаўнай i антыбеларускай дзейнасцi, iнспiраванай звонку пад выглядам канфесiйнай працы. Кожная з канфесiяў павiнна не перашкаджаць, а спрыяць умацаванню беларускай дзяржаўнасцi з усiмi яе атрыбутамi, у тым лiку - з дзяржаўнаю моваю. Дзяржава ж павiнна падтрымлiваць тыя канфесii, што ўсведамляюць за пастырскi абавязак служэнне беларускаму народу на ягонай беларускай мове.
Партыя БНФ роўна падтрымлiвае ўсе традыцыйныя канфесii Беларусi.
Павiнна быць заканадаўча замацаванае пацверджанне вышэйшаю дзяржаўнаю ўладаю намiнацыi духоўных асобаў на першыя духоўныя пасады ў краiне. Беларускiя канфесii павiнны мець незалежнае кiраванне (аўтакефальнасць).
Партыя БНФ, кiруючыся прынцыпам справядлiвасцi, падтрымлiвае вяртанне забраных камунiстычным рэжымам святыняў тым канфесiям, якiм яны першапачаткова належалi.
Свабоднаму грамадству адпавядае прынцып плюралiзму сродкаў масавай iнфармацыi. Заканадаўства аб свабодзе друку павiнна гарантаваць журналiстам i ўсiм грамадзянам бесперашкодны доступ да iнфармацыi i магчымасць выказаць свае погляды i перакананнi.
Неабходна, каб перыядычныя выданнi на пачатку дзейнасцi мелi магчымасць скарыстаць з дзяржаўнай датацыi. Iнфармацыйная палiтыка Партыi БНФ будзе спрыяць узнiкненню i развiццю незалежных беларускiх тэле-i-радыё кампанiяў, перыядычных выданняў, iнфармацыйных агенцтваў.
Дзяржаўнае беларускае тэлебачанне i радыё будуць забяспечваць свабоду выказвання розных поглядаў. Будзе выпраўлена ненармальнае становiшча, калi грамадзянам Беларусi фактычна манапольна навязваецца маскоўская тэлевiзiйная трактоўка падзеяў у свеце. Наша краiна далучыцца да сусветнай iнфармацыйнай прасторы.
Партыя БНФ выступае за няўхiльнае выкананне дзяржаўнымi i прыватнымi сродкамi iнфармацыi канстытуцыйнага палажэння пра дзяржаўнасць беларускай мовы, дамагаецца заканадаўчае падтрымкi беларускамоўных выданняў. Дзяржаўна-нацыянальны прыярытэт для беларускамоўных сродкаў iнфармацыi забяспечваецца падаткавай палiтыкай.
Партыя БНФ супраць цэнзуры. Але яна выказваецца за комплекс вызначаных заканадаўствам мераў, якiя б засцерагалi грамадзянаў, баранiлi дзяцей i падлеткаў ад праяваў маральнай разбэшчанасцi ў сродках масавай iнфармацыi. Закон таксама павiнен стаць заслонай на шляху антыдзяржаўнай, антыканстытуцыйнай прапаганды.

4.4. Права i парадак

Партыя БНФ выступае за парадак у грамадстве i разглядае яго як гарантыю магчымасцi самарэалiзацыi асобы законным шляхам.
Абарона правоў грамадзянаў i правоў уласнасцi - найвялiкшы абавязак дзяржавы. Калi не будзе спынены рост злачыннасцi - пацерпяць наўдачу i эканамiчныя пераўтварэннi, i нацыянальна-дзяржаўнае будаўнiцтва незалежнай Беларусi. Партыя БНФ выступае за моцную дзяржаву Беларусь.
Радыкальнай папраўкi сiтуацыi са злачыннасцю не будзе, пакуль захоўваецца прамаскоўска-наменклатурны каланiяльны рэжым.
Рост злачыннасцi ў значнай ступенi выклiканы яе ўвозам з-за межаў краiны. Партыя БНФ выступае за ўвядзенне вiзавага рэжыму ўезду ў Беларусь.
Перамога права над бяспраўем магчымая тады, калi ўсё грамадства i кожная супольнасць будуць усведамляць як умову пабудовы цывiлiзаванага грамадства неабходнасць барацьбы са злачыннасцю. Партыя БНФ -- за моцную, пагрунтаваную на моцным праве беларускую палiцыю.
Партыя БНФ выступае за арганiзацыю мунiцыпальнае палiцыi, поруч з дзяржаўнай палiцыяй, за стварэнне i дзяржаўную падтрымку дабраахвотных аддзелаў дапамогi палiцыi па месцы жыхарства.
Мы падтрымлiваем стварэнне спецыяльных фондаў для забеспячэння дзейнасцi органаў унутраных справаў, пракуратуры i судоў, службы бяспекi.
Мы ўхваляем намаганнi сумленных працаўнiкоў судоў i пракуратуры, якiя адстойваюць права ў бяспраўнай краiне, выступаем за юрыдычную i фактычную незалежнасць судаўнiцтва, пракуратуры, адвакатуры.
КДБ нясе цяжкую спадчыну таталiтарнага i дыктатарскага рэжымаў. Партыя БНФ выступае за рэарганiзацыю КДБ ў службу бяспекi, за яе незалежнасць ад ураду (падпарадкоўваецца парламенту).

V.Сацыяльная рынкавая гаспадарка

5.1. Прынцыпы вольнага сацыяльна-эканамiчнага парадку

Партыя БНФ лiчыць, што Беларусi, прымаючы пад увагу традыцыi працы, гаспадаркi i ментальнасцi, найперш адпавядае мадэль сацыяльнае рынкавае эканомiкi.
Гэта эканамiчная сiстэма супроцьстаiць сацыялiстычнай эканомiцы. Прынцыпу цэнтралiзаванага кiравання гаспадаркай яна процiпастаўляе кiраванне эканамiчнымi працэсамi з дапамогаю рынкавых механiзмаў. Гэта - рынкавая гаспадарка. Яна не выключае планавання, але планаванне ў ёй падзелена памiж многiмi. Калi ў аснове сацыялiстычнай эканомiкi ляжыць прынцып прымусу, дык рынкавая эканомiка, наадварот, характарызуецца чыннiкам свабоды.
Ва ўмовах рынкавай гаспадаркi дзеяннi асобных эканамiчных суб'ектаў вызначаюцца свабодай доступа да ўсiх вiдаў матэрыяльных, фiнансавых i iнфармацыйных рэсурсаў а таксама цэнамi на iх, якiя дыктуе рынак.
Аднак механiзм эканомiкi дзейнiчае у кiрунку эфектыўнасцi толькi ў тым выпадку, калi дзяржава гарантуе адпаведны праўны парадак. У гэтым сэнсе i рынкавая эканомiка не можа адмовiцца ад прымусу з боку дзяржавы. Але яна абмяжоўвае гэты прымус правiлам: "умяшальнiцтва адпавядае патрабаванням рынку". Партыя БНФ за дзейны праўны парадак i эфектыўнае права на канкурэнцыю.
Сацыяльная рынкавая гаспадарка супроцьстаiць i канцэпцыi абсалютнага рынкавага лiбералiзму, якi заснаваны на патрабаваннi неабмежаванай свабоды канкурэнцыi i неўмяшальнiцтва дзяржавы ў эканомiку.
Але сёння добра вядома, што недахопы механiзму неабмежаванай свабоднай канкурэнцыi вядуць перш за ўсё да пагрозы манаполii. Па Беларусi добра вiдаць, да чаго вядзе захоп рынку асобаю цi групаю асобаў, што знаходзяцца ў змове. Такi эканамiчны механiзм не стымулюе вытворчасць, а вядзе да спекуляцыi, дэфiцыту, адкрытага рабавання спажыўца. Таму мы выступаем за збалансаваны падыход у вызначэннi ролi рынку i дзяржавы ў рэгуляваннi эканамiчных працсаў.
Першачарговым клопатам дзяржавы з'яўляецца як абарона свабоды канкурэнцыi так i абмежаванне манаполiй, нагляд за тым, каб нагрузкi на навакольнае асяроддзе кантралявалiся законам, каб своечасова адбывалiся структурныя змены ў адпаведнасцi з прагрэсам навукi i тэхналогii, каб рынак працоўнай сiлы не быў перагружаны беспрацоўнымi.
У гэтай сiстэме эканамiчная i сацыяльная палiтыка шчыльна звязаныя. Памылковыя палiтычныя рашэннi выклiкаюць беспрацоўе, iнфляцыю, стагнацыю, парушаюць сацыяльную згоду. Таму поспех сацыяльнай рынкавай гаспадаркi залежыць ад правiльнага выканання прынцыпаў i дасканалага праўнага (заканадаўчага) забеспячэння.

5.2. Эканамiчны лад

Галоўная мэта грамадства ў тым, каб дастасаваць прыватны iнтарэс да патрабаванняў агульнага дабра, каб iндывiдуальны працоўны ўклад служыў агульным iнтарэсам. Дзеля гэтага дзяржава вызначае мэты канкурэнцыi, гарантуе свабоду эканамiчных пагадненняў, формаў уласнасцi, вызначае праўныя межы гаспадарчай дзейнасцi i праўную сутнасць працоўных дачыненняў.
"Упарадкаваная" канкурэнцыя належыць да значных культурных дасягненняў сучаснай цывiлiзацыi. Для заахвочвання эфектыўнага функцыянавання механiзмаў канкурэнцыi важна ўдасканальваць заканадаўства, памятаючы пра пастаянную небяспеку ўсталявання манаполii.
Палiтыка падтрымкi канкурэнцыi i палiтыка ў галiне ўласнасцi дапаўняюць адна адну. Прыватная ўласнасць - падвалiна сацыяльнай рынкавай эканомiкi. У перспектыве яна мусiць стаць вядучай формай уласнасцi. Але на блiжэйшы час поруч з прыватнай будзе захоўвацца дзяржаўная форма ўласнасцi, прыватызацыя якой павiнна даць сродкi для структурнай перабудовы эканомiкi Беларусi i пазбаўлення яе ад штучна створанай залежнасцi ў пастаўках сыравiны i энергарэсурсаў з адной краiны.
Прыватызацыя дзяржаўнай маёмасцi прывядзе да з'яўлення разнастайных формаў гаспадарання. Усе грамадзяне павiнны мець доступ да розных формаў уласнасцi.
Дачыненнi ўласнасцi, змена формаў уласнасцi павiнны рэгулявацца адпаведнымi законамi.
Новая падатковая сiстэма, пагрунтаваная на новай бюджэтнай палiтыцы павiнна стымуляваць вытворчасць, рэгуляваць спажыванне, забяспечваць iнвестыцыi, стварэнне недзяржаўнага сектару эканомiкi..
Партыя БНФ за ўвядзенне ўласнай беларускай валюты (талера). Без гэтага кардынальнага кроку немагчыма спынiць iнфляцыю, пераадолець спад вытворчасцi, парваць каланiяльную эканамiчную залежнасць, запабегчы разбурэнню эканомiкi.

5.3. Пабудова эфектыўнай эканомiкi

Партыя БНФ вызнае за мэту эканамiчнага будаўнiцтва стварэнне сучаснай эфектыўнай эканомiкi.
Умовы i прынцыпы сучаснага эканамiчнага будаўнiцтва:
* наяўнасць абавязковых iнстытутаў дзяржаўнасцi (мяжа, мытня, уласная валюта, крэдытна-фiнансавая палiтыка, iнстытуты бяспекi дзяржавы);
* прызнанне права прыватнай уласнасцi на сродкi вытворчасцi i зямлю;
* усталяванне прынцыпаў недатыкальнасцi ўласнасцi i забеспячэнне гарантаванага права ўласнасцi;
* забеспячэнне эканамiчнай i гаспадарчай дзейнасцi, свабоды спажывання, стварэнне ўмоваў для канкурэнцыi i прыцягненне да адказнасцi за нядобрасумленную канкурэнцыю;
* падзел функцыяў памiж уласнасцю i ўладаю у дачыненнi да дзяржаўнай уласнасцi;
* увядзенне ўсяго комплексу рынкавых дачыненняў, незалежна ад аб'ёму здзейсненай прыватызацыi;
* структурная перабудова эканомiкi на аснове рынкавых падыходаў;
* стварэнне ўмоваў для замежных iнвестыцыяў;
* валютная рэформа i замацаванне талера як адзiнага платнага сродку ў краiне;
* крэдытна-фiнансавая палiтыка, накiраваная на знiжэнне iнфляцыi, на ўстойлiвасць талера i цэнаў (аснова для стабiлiзацыi працы прадпрыемстваў);
* новая бюджэтная i падатковая палiтыка, заснаваная на падзеле бюджэтаў дзяржавы i мясцовага самакiравання, дзяржавы i прадпрыемстваў, на атрыманнi падаткаў з уласнасцi, на знiжэннi дзяржаўных выдаткаў, на прыняццi гарантаваных абавязкаў па ўнутранай дзяржаўнай пазыцы; адмова ад фiнансавання з дзяржаўнага бюджэту прадпрымальнiцка-камерцыйнай дзейнасцi;
* сацыяльная палiтыка падтрымкi неабароненых пластоў насельнiцтва за кошт частковага пераразмеркавання даходаў праз падаткi;
* мытная абарона краёвай вытворчасцi;
Першыя крокi рэформы:
1. Раздзяржаўленне прадпрыемстваў, дзеля чаго неабходна:
* удакладнiць дачыненнi ўласнасцi, дыферэнцыраваць прадпрымальнiцкi даход, даходы ўласнiка i наёмнага працаўнiка;
* ацанiць у цвёрдай валюце капiтал прадпрыемстваў i стаўкi даходаў;
* заключыць дамовы памiж дзяржавай-уласнiкам i групай прадпрымальнiкаў, калектывам работнiкаў (iхнiм прафсаюзам);
* прадпрыемствам, незалежна ад формы ўласнасцi, даць поўную самастойнасць у вытворчасцi i рэалiзацыi прадукцыi.
2. Уводзiцца прыватная ўласнасць на зямлю.
3. Рыхтуюцца i праводзяцца валютная i цэнавая структурныя рэформы.
4. З мэтаю дэманапалiзацыi i наладжвання канкурэнцыi ствараюцца умовы для свабоднага доступу на таварна-сыравiнныя, фiнансавыя i iнфармацыйныя сусветныя рынкi.
5. Рыхтуецца прыватызацыя, пры якой значная частка дзяржаўнай уласнасцi перадаецца грамадзянам (на аснове дакладна рэгламентаванага закону) i ствараецца недзяржаўны сектар эканомiкi.
Наступныя дзеяннi будуць залежаць ад поспеху пачатковых дзеянняў. Крэдытна-фiнансавая палiтыка Нацыянальнага банку i рэзервовых установаў, а таксама ўраду, павiнна скiроўвацца на стабiлiзацыю эканомiкi.
Iнтэграцыя Беларусi ў сусветную гаспадарку павiнна адбывацца на падставе моцнай i вызначанай дзяржаўнай стратэгii. Найбольш мэтазгодна ўваходзiць у мiжнародныя эканамiчныя дачыненнi праз прыярытэтнае развiццё некалькiх перспектыўных галiнаў вытворчасцi.

5.4. Зямельнае пытанне

Эканамiчны стан нашага народа, нашай дзяржавы ў першую чаргу будзе залежаць ад поспехаў у разбудове сельскай гаспадаркi. Мы стаiм перад непазбежнасцю адмаўлення ад iснуючай аграпрамысловай структуры. Важна карэнным чынам памяняць адносiны памiж працаўнiком i зямлёю - нашым галоўным нацыянальным багаццем. Зямля не можа i надалей выкарыстоўвацца так неэфектыўна. Любоў да зямлi можна вярнуць, толькi ўвёўшы на яе прыватную ўласнасць, дазволiўшы селянiну самастойна распараджацца сваёю прадукцыяй. Калгасы нерэнтабельныя. Яны iснуюць як вытворчыя адзiнкi i як спецыфiчныя iнстытуты сацыяльнага забеспячэння i выконваюць гэтую функцыю за кошт дзяржаўных датацыяў. Прыватызацыя сельскай гаспадаркi мусiць адбывацца толькi на прынцыпах дабраахвотнасцi. Дзяржава павiнна садзейнiчаць сацыяльнаму развiццю вёскi, праводзiць падатковую i фiнансава-крэдытную палiтыку падтрымкi сельскагаспадарчых вытворцаў, незалежна ад формаў уласнасцi.
Павiнен дзейнiчаць закон пра зямлю, дзе прадугледжана як дзяржаўная, так i прыватная форма ўласнасцi на зямлю. Такi закон адкрывае шлях да пераўтварэння калгасаў у кааператывы, дзе кожны ўдзельнiк будзе мець свой пай, будзе мець права выхаду з кааператыву i стварэння прыватнай гаспадаркi.
Землi сельскагаспадарчага прызначэння належыць разглядаць як сродак вытворчасцi i жорстка рэгламентаваць iх выкарыстанне. Пры гэтай умове магчыма дапусцiць бязвыплатную прыватызацыю часткi такiх земляў (да некалькiх гектараў на сям'ю, чаго дастаткова, каб распачаць уласную справу). Права i рэальную магчымасць атрымаць зямлю павiнен мець кожны, хто хоча i будзе на ёй працаваць. Кожны грамадзянiн краiны, кожная сям'я павiнны мець права на зямельны надзел для будаўнiцтва жылога дома. I разам з тым, неабходна мець дастатковы рэзервовы дзяржаўны зямельны фонд. Трэба стварыць Зямельны банк, дзе кожны гаспадар мог бы атрымаць зручны крэдыт.
Трэба дакладна рэгламентаваць правы дзяржаўнай уласнасцi ў землекарыстаннi. Арэнда зямлi ў дзяржаве ўсiмi землекарыстальнiкамi, у тым лiку калгасамi, -- важная ўмова пераходу да прыватызацыi. Частка зямельнай уласнасцi застаецца ў руках дзяржавы.
Для павелiчэння эфектыўнасцi сельскай i лясной гаспадаркi неабходна, каб не толькi кааператывы, але i асобныя гаспадаркi (фермы) стваралiся разам з комплексам прадпрыемстваў перапрацоўкi i збыту прадукцыi, якiя былi б арганiзацыйна залежныя ад вытворцаў.

5.5. Экалогiя

Шматгадовае камунiстычнае гаспадаранне ператварыла беларускую экалагiчную сiстэму прыроды ў зону бяды. Тры экалагiчныя разбурэннi абрынулiся на Беларусь. Першае - гэта Чарнобыль, радыяцыйнае занечышчэнне значнай часткi тэрыторыi краiны. Другое -"хiмiчны Чарнобыль" - занечышчэнне асяроддзя нiтратамi, пестыцыдамi, нафтапрадуктамi, цяжкiмi металамi i г.д. Трэцяе - татальная, бяздумная мелiярацыя, у прыватнасцi - асушэнне Палескай раўнiны.
Камунiстычнае гаспадаранне стварыла гэтыя праблемы i ў адказе за iх наступствы. Разам з тым сучасны рэжым сваёй палiтыкай спрыяе таму, што ў радыяцыйна забруджаных раёнах i надалей працягваецца вытворчасць прадуктаў харчавання.
Актуальнай для краiны стала праблема забруджвання вады i глебы. Iстотныя змены, аднак, могуць адбыцца толькi з прыходам на зямлю сапраўднага селянiна-гаспадара.
Паветра Беларусi атручваюць у першую чаргу выкiды прадпрыемстваў. Выйсце трэба шукаць у замене цяперашнiх тэхналогiяў на бязвыкiдныя.
Дзеля паляпшэння экалагiчнага стану ў Беларусi трэба зрабiць наступныя захады:
* выкарыстаць датацыi, падаткавыя i заканадаўчыя рычагi прымусу для стымулявання распрацовак i выкарыстання экалагiчна чыстых тэхналогiяў, вытворчасцi чыстых прадуктаў харчавання i забеспячэння насельнiцтва чыстаю пiтною вадою;
* увесцi плату за выкарыстанне прыродных рэсурсаў - вады, зямлi, карысных выкапняў i iнш.;
* стварыць незалежныя ад вытворцаў сiстэмы экалагiчнага кантролю i манiторынгу, падпарадкаваныя органам заканадаўчай улады;
* узаконiць мiжнародныя экалагiчныя стандарты;
* забяспечыць аператыўнае i шырокае iнфармаванне насельнiцтва;
* стварыць экалагiчныя структуры хуткага рэагавання, якiя б маглi скарыстоўвацца для адбывання альтэрнатыўнай (невайсковай) службы;
* стварыць скразную сiстэму экалагiчнай адукацыi.

5.6. Сацыяльная абарона

Сацыяльная палiтыка - гэта сiстэма абароны чалавека перад стратамi. Галоўныя задачы сацыяльнай палiтыкi мы бачым у наступным:
* абарона ад стратаў i галечы;
* сацыяльная дапамога найперш шматдзетным i няпоўным сем'ям;
* iндывiдуальная падрыхтоўка да магчымых жыццёвых цяжкасцяў;
* стварэнне падставаў для паляпшэння жыццёвых умоваў усяго насельнiцтва.
Перад будучай легiтымнай уладай i беларускiм адраджэннем паўстае важная i актуальная задача аднаўлення веры ў сацыяльную справядлiвасць, у магчымасць салiдарнага iснавання, калi годныя ўмовы чалавечана iснавання будуць забяспечаныя не толькi энергiчным i прадпрымальным людзям, але i хворым, i пенсiянерам, i iнвалiдам, i шматдзетным сем'ям. Гэта неабходна будзе зрабiць яшчэ ва ўмовах гаспадарчага крызiсу.
Захаванне здароўя - клопат не толькi самой асобы, але i ўсяго грамадства. Лекар павiнен мець свабоду рэалiзацыi прафесiйных здольнасцяў. Побач з дзяржаўным, бясплатным лячэннем i медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва павiнны з'явiцца платныя, прыватныя цi калектыўныя лякарнi. Павiнна развiвацца страхавая медыцына, а агульныя выдаткi дзяржавы на сiстэму аховы здароўя, медыцынскую навуку i адукацыю павiнны складаць пастаянны працэнт ад валавага нацыянальнага прыбытку на ўзроўнi агульнапрынятай нормы.
Медыцынская прафiлактыка i санiтарная адукацыя павiнны стаць найважнейшым клопатам дзяржаўнай сiстэмы аховы здароўя.
Установы сацыяльнага страхавання (як дзяржаўныя, так i прыватныя) - неад'емны элемент сацыяльнай рынкавай гаспадаркi. Меркаваннi эканамiчнай i сацыяльнай мэтазгоднасцi патрабуюць:
* каб сацыяльныя iльготы распаўсюджвалiся на тых, каму яны сапраўды патрэбныя;
* каб прэтэнзii на сацыяльную дапамогу падмацоўвалiся асабiстым удзелам альбо самаабмежаваннем на карысць грамадства;
* каб сацыяльныя iльготы рэалiзоўвалiся гуманным i рэнтоўным спосабам.
Прасцей засцерагчыся ад сацыяльнага зла, чым змагацца з iм у будучынi. Таму зразумела, што лепш:
* дапамагчы сям'i ў выхаваннi дзяцей, чым фiнансаваць мерапрыемствы на лiквiдацыю стратаў, якiя могуць быць выклiканыя асацыяльнымi паводзiнамi асобы;
* папярэдзiць няшчасныя выпадкi, чым змагацца з iх вынiкамi;
* захаваць здароўе, чым лячыць хваробы;
* запабягаць росту колькасцi бедных, чым падтрымлiваць людзей, якiя страцiлi веру ў сябе i сацыяльную справядлiвасць.
Адроджаная вольная Беларусь павiнна быць краiнаю духоўна здаровых, актыўных людзей - грамадствам сацыяльнага аптымiзму.

VI. Беларусь на мiжнародным узроўнi

У другой палове 90-х гадоў рэпутацыя нашай краiны ў свеце была моцна папсаваная антыпраўнымi недэмакратычнымi дзеяннямi нелiгiтымнай улады i антыканстытуцыйным дзяржаўным пераваротам у лiстападзе 1996 года, пасля якога ў Беларусi была ўстаноўлена аўтарытарная дыктатура адной асобы. Мiжнародная супольнасць не прызнала антыпраўны рэжым на Беларусi. Замежныя дачыненнi нелегальнага рэжыму звялiся да палiтычных гульнаў у барацьбе за ўладу з расейскай кiруючай наменклатурай i да iмкнення адкрыта прадаць незалежнасць Беларусi за найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Маскве.
Пасля змены становiшча ў Беларусi - усталявання легальнай улады i вяртання праўных нормаў у дзяржаўнае жыццё - будзе праводзiцца i адпаведная суверэннай дзяржаве мiжнародная палiтыка.

6.1. Прынцыпы знешняй палiтыкi

Мы выступаем за паўсюднае ажыццяўленне правоў асобы, за мiжнароднае прызнанне права нацыянальных меншасцяў на родную мову i культуру. Воля да мiру ва ўмовах свабоды i да ўзаемаразумення памiж народамi - аснова знешняй палiтыкi Беларусi Мы адмаўляем сiлу цi пагрозу сiлай як сродак палiтыкi. Мы падтрымлiваем працэс раззбраення i развiцця супрацоўнiцтва ў Еўропе. Мы салiдарызуемся з намаганнямi мiжнародных арганiзацыяў дзеля лакалiзацыi i мiрнага вырашэння спрэчных пытанняў.
Аднак i праблемы, пакiнутыя нам гiсторыяй, нельга iгнараваць. Беларускi народ, якi яшчэ ў 1918 годзе вярнуў сабе дзяржаўную незалежнасць i заявiў пра сваё права на самастойнае незалежнае iснаванне, больш за 70 гадоў сiлаю быў пазбаўлены гэтага права. Ягоная тэрыторыя ў 1921 годзе была падзеленая памiж Польшчаю i Расеяй. Прадстаўнiкi БССР не бралi ўдзелу ў падпiсаннi Рыжскае дамовы. У вынiку процiпраўнага падзелу велiзарныя этнiчныя тэрыторыi Усходняе Беларусi былi ўключаныя ў склад РСФСР, а заходнiя - у склад Польшчы. У1939 годзе дыктатарскi сталiнскi рэжым сiлай забраў назад ад Польшчы Заходнiя беларускiя землi, якiя самаўладна аддзялiў ёй у 1921 годзе. Але неўзабаве Сталiн дзеля рэалiзацыi пакту Рыбентропа-Молатава (асуджанага затым мiжнароднай супольнасцю) аддаў Лiтоўскай Рэспублiцы Вiльню i Вiленскi край, заселены беларусамi.
Беларусь - адзiная краiна-пераможца, якая ў вынiку II Сусветнай вайны страцiла сваю этнiчную тэрыторыю з-за перадачы горада Беластока i Беласточчыны ў склад Польскай Рэспублiкi. Беларуская этнiчная Смаленшчына, Браншчына, Паўночная Вiцебшчына з гарадамi Невелем i Севежам засталiся ў складзе РСФСР.
Аднак сёння, будуючы вольную, незалежную Беларусь, мы выконваем падпiсаныя БССР Хельсiнскiя пагадненнi пра нязменнасць пасляваенных межаў у Еўропе. Мы прызнаём, што шлях невырашальных спрэчак, шлях узаемных тэрытарыяльных прэтэнзiяў не ёсць шлях найлепшы. Мiжнародны клiмат у Еўропе мяняецца, i вырашэнне спрэчных пытанняў ляжыць хутчэй за ўсё на шляху двухбаковых пагадненняў, узмацнення эканамiчных, палiтычных i культурных сувязяў з суседзямi. Мы - за двухбаковыя пагадненнi з суседнiмi краiнамi, дзе ёсць беларуская нацыянальная меншасць, за ўсталяванне максiмальна спрыяльных умоваў для гуманiтарных кантактаў, за ўзаемную падтрымку iмкнення захаваць этнiчна культурную тоеснасць нацыянальных меншасцяў, за iх нацыянальна-культурную аўтаномiю.
Мы прызнаём недатыкальнасць суверэнiтэту краiнаў i прынцып неўмяшання ва ўнутраныя справы iншых дзяржаваў, але прытрымлiваемся адначасна прынцыпу салiдарнасцi ў адстойваннi асноўных правоў чалавека, прызнаных у Мiжнароднай Дэкларацыi аб правах чалавека.

6.2. Вектары знешнепалiтычных дачыненняў

Антыбеларускi рэжым дыктатуры другой паловы 90-х гадоў, непасрэдная пагроза незалежнасцi i самому дзяржаўнаму iснаванню Беларусi выразна паказалi неабходнасць дыстанцыявання ад расейскай iмперскай палiтыкi, ад навязвання супольных з Расеяй саюзаў i iнтарэсаў. Гiсторыя i падзеi яшчэ раз пацвердзiлi неабходнасць развiцця заходняга вектару беларускай палiтыкi i супрацоўнiцтва з Еўрапейскiмi палiтычнымi i эканамiчнымi структурамi.
На працягу стагоддзяў зямля нашых продкаў была непераадольнаю сцяною для агрэсii, скiраванай з Усходу на Захад цi з Захаду на Усход. Гэтая роля абарончага валу была абумоўленая яе геапалiтычным размяшчэннем у раёне, дзе сутыкаюцца розныя этна-культурныя арэалы, розныя цывiлiзацыi, розныя погляды на чалавека i свет.
У такiм становiшчы правiльнаю выглядала пазiцыя нейтралiтэту Беларусi. Аднак гэта часовае становiшча i часовая палiтыка, якая скончылася ў другой палове 90-х гадоў, калi з боку Расеi былi засведчаныя грубыя прэтэнзii на адкрытую iнкарпарацыю Беларусi ў Расею (пад выглядам "аб'яднання"), а з боку Захаду (пасля дэмакратызацыi Польшчы) стварыўся прыязны клiмат для беларускай незалежнасцi. Выбар падказвае сама сiтуацыя. I мы не мусiм страцiць гэтага шансу.
Расея засведчыла, што не збiраецца лiчыцца з нашым нейтралiтэтам i нашым незалежным iснаваннем. Найважнейшай задачай беларускай дзяржаўнай бяспекi i нашай палiтыкi павiнна стаць уступленне Беларусi ў НАТО. Гэта перспектыва, да якой мы мусiм iмкнуцца ўжо сёння, ствараючы бяспечную будучыню вольнай Беларусi.
Наша мiжнародная палiтыка павiнна сыходзiць з iнтарэсаў Беларусi i абумоўлiвацца карысцю для яе народу. Таму Партыя БНФ выступае за ўзаемавыгадныя дачыненнi з Расеяй праз усталяваную дзяржаўную мяжу. Беларусь гiстарычна сфармавалася як краiна заходняй культуры. Узаемадачыненнi з Захадам ёсць для нас жыццёвая неабходнасць.
Беларусь павiнна мець найперш добрыя стасункi са сваiмi суседзямi. Мы лiчым, што дзяржавы Усходняй Еўропы, размешчаныя памiж Балтыйскiм i Чорным марамi маюць аднолькавыя iнтарэсы на Захадзе i аднолькавыя праблемы з Усходам. Гэта краiны блiзкай, а такiя, як Беларусь, Лiтва, Украiна - i сумеснай гiсторыi. Яны знаходзяцца ў адным поясе еўрапейскай культуры, маюць блiзкiя эканамiчныя iнтарэсы. Мы бачым увасабленне гэтай салiдарнасцi ў Балтыйска-Чарнаморскiм супрацоўнiцтве дзяржаваў (БЧС), што дазволiла б умацаваць каардынацыю эканамiчных, гандлёвых, мытных сувязяў памiж сабой, а таксама дачыненнi з Усходам i Захадам.
Еўрапейская палiтыка - бясспрэчны прыярытэт для беларускай дзяржавы, паколькi асноўныя каштоўнасцi, якiя натхняюць наш народ на правядзенне гiстарычных пераўтварэнняў, -- свабода, справядлiвасць, салiдарнасць, нацыянальная дзяржава --, сфармавалiся на духоўнай i палiтычнай глебе еўрапейскага кантэксту, еўрапейскай гiсторыi i еўрапейскай культуры.

6.3. Бяспека дзяржавы, войска

Галоўным кiрункам нашае нацыянальнае палiтыкi бяспекi павiнна быць няўхiльнае iмкненне захаваць мiр, абаранiць правы i свабоду нашага народа. Для гэтага патрабуецца сведамая воля да абароны суверэнiтэту, актыўныя абарончыя намаганнi i энергiчная мiжнародная палiтыка.
Абарона нашай краiны ад знешняй пагрозы - справа ўсяго народа. Яна вымагае ад грамадзянаў гатоўнасцi ахвяравацца ў iмя нашай свабоднай дзяржаўнасцi.
Цяперашнiя ўзброеныя сiлы Рэспублiкi Беларусь не з'яўляюцца ў поўнай меры беларускiм войскам. Праводзiцца мэтанакiраваная палiтыка, якая абвастрае праблемы войска i служыць iнтарэсам чужой дзяржавы. Беларусь утрымлiвае на сваёй тэрыторыi расейскае войска, нясе цяжкi клопат па яго забеспячэннi.
Партыя БНФ выступае за неадкладны i поўны вывад чужога войска з Беларусi, а надалей - за недапушчэнне iншаземных войскаў на нашую зямлю. Мы выступаем за стварэнне сапраўды беларускай нацыянальнай армii як па складзе, так i па перакананнях. Мы лiчым немагчымым iснаванне ў нацыянальным войску такой колькасцi афiцэраў-наёмнiкаў, якая iснуе сёння. Беларускiм войскам павiнны кiраваць беларускiя афiцэры. Пры будаўнiцтве беларускага войска i вырашэннi кадравых пытанняў неабходна сыходзiць з крытэрыяў лаяльнасцi афiцэра цi генерала да Беларусi, беларускiх традыцыяў, мовы i культуры.
Пакуль не адбыўся пераход на прафесiйную (кантрактную) вайсковую службу, маладому пакаленню трэба з юначых гадоў даводзiць разуменне вайсковага абавязку як асноўнага дэмакратычнага абавязку.
Нават у цяжкi час дзяржава павiнна забяспечыць неабходныя выдаткi на падтрыманне баяздольнасцi беларускага войска. Колькасць войска павiнна адпавядаць агульнапрынятым нормам - у сярэднiм 1% ад колькасцi насельнiцтва. Беларускае войска павiнна быць гарантам беларускай незалежнасцi i вольнага развiцця Беларусi.

VII. Заключэнне

Праграмныя асновы палiтыкi Партыi БНФ адпаведныя ў сваiх галоўных палажэннях з праграмнымi прынцыпамi iншых беларускiх нацыянальна-вызвольных арганiзацыяў. Тут ёсць грунт для салiдарнасцi i добрых дачыненняў.
Прынцыповым паразуменнем для ўсiх партыяў Беларусi павiнна стаць агульная беларуская платформа па асноўных каштоўнасцях нацыi i дзяржавы.
Разыходжанне па асноўных каштоўнасцях (такiх, як дзяржаўнасць беларускай мовы, беларуская сiмволiка, незалежнасць ды iнш,) ёсць вынiк каланiяльных перажыткаў. Тым не менш - у Беларусi гэта рэальнасць, якая патрабуе пераадолення. Антыпраўны рэжым другой паловы 90-х гадоў, пагроза суверэнiтэту, палiтыка iнкарпарацыi ("iнтэграцыi") значна высветлiлi i размеркавалi пазiцыi ў дачыненнях да расейскай геапалiтыкi i беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У цэлым працэсы iдуць на карысць беларускага нацыянальнага вызвалення. Але зразумела i iншае, што гэты шлях яшчэ доўгi i нялёгкi. Партыя БНФ iдзе цвёрда па гэтым шляху.
Мы спадзяёмся, што Праграма Партыi БНФ задаволiць патрабаваннi беларускiх дэмакратычных арганiзацыяў i нацыянальных мяншыняў у Беларусi. Мы мяркуем, што Праграма прыдасца беларускаму народу, паспрыяе яго нацыянальнаму самаўсведамленню i дзяржаўнай кансалiдацыi. 

Першачарговая ПраграмаКансэрватыўна-Хрысьцiянскай Партыi -- БНФ (Партыi БНФ) (Праграма-мiнiмум)

Беларусы могуць i павiнны жыць прыстойна i заможна. Для гэтага, перш за ўсё, трэба разарваць путы залежнасьцi ад iснуючага прамаскоўскага рэжыму, ад iмпэрскай палiтыкi Расеi i будаваць незалежную, вольную Беларусь у геапалiтычнай сiстэме Эўропы.
Трэба ўзаемадзейнiчаць з цывiлiзаванай Эўропай i захаваць мiрныя дачыненьнi з Усходам.
Мы ставiм задачу ўмацаваць незалежнасьць i пабудаваць беларускую дзяржаву на грунце дэмакратыi, культуры i права; беззваротна выйсьцi на шлях духоўнага нацыянальнага разьвiцьця, эканамiчнага i культурнага прагрэсу.
Апорай для зьдзяйсьненьня гэтай задачы зьяўляецца тое, што большая частка насельнiцтва Беларусi iмкнецца да пераменаў.

1. Лiквiдацыя дыктатуры i спыненьне палiтыкi "iнтэграцыi" з Расеяй

Першасную задачу, якую трэба ажыцьцявiць, -- гэта лiквiдаваць бяспраўныя дачыненьнi ў краiне i вярнуць дзеяньне Канстытуцыi. Антыбеларуская палiтыка "iнтэграцыi" з Расеяй мусiць быць спыненая. Немагчымасьць iнкарпарацыi Беларусi (нi пад якiм выглядам) павiнна быць заканадаўча замацаваная.
Выпраўленьне становiшча тэарытычна магчыма двума спосабамi: законным шляхам праз выбары (у вынiку перамоваў з рэжымам) i мэтадам адкрытага грамадзянскага змаганьня, шляхам нацiску на незаконны рэжым, актывiзацыi грамадзкiх працэсаў i прывядзеньня ў рух масавых сiлаў грамадзянскай супольнасьцi.
Без лiквiдацыi рэжыму бяспраўя i дыктатуры немагчымыя нiякiя iншыя стваральныя дачыненьнi ў дзяржаўным будаўнiцтве, эканомiцы i культуры Беларусi.

2. Першачарговыя дзеяньнi пасьля лiквiдацыi дыктатуры.

Адразу пасьля сканчэньня дыктатуры, адмены ўлады рэжыму i ўступленьне ў дзеяньне беларускай улады, аўтаматычна зноў вяртаецца дзеяньне Канстытуцыi 1994 года i ўсё адмененае i забароненае рэжымам заканадаўства i iнстытуты ўлады. Неадкладна вяртаюцца дзяржаўныя сымвалы Беларусi: бел-чырвона-белы сьцяг i гэрб Пагоня. Адмяняюцца вынiкi незаконных рэфэрэндумаў 1995 i 1996 гг., узбуджаецца крымiнальная справа супраць iх iнiцыятараў, распускаецца нелегальны, незаконны "нацыянальны сход". Беларуская мова зноў вяртаецца на дзяржаўны пасад, а пазачыняныя рэжымам беларускiя школы тут жа i неадкладна адновяць свой беларускi статус. Будуць зачыненыя ўсе фашыстоўскiя i антыбеларускiя антыдзяржаўныя арганiзацыi. Пра гэта павiнны быць прынятыя адпаведныя заканадаўчыя акты.
Мусяць быць забясьпечаны грамадзкi i праўны парадак; адноўленыя законнасьць i законныя iнстытуты ўлады, нармальная дзейнасьць беларускiх вышэйшых навучальных установаў. Будзе спынена разбурэньне беларускай культуры i забясьпечаныя праўныя гарантыi павагi да грамадзянiна Беларусi.

* * *

Асноўным пытаньнем, якое адразу трэба будзе пачаць вырашаць, -- гэта неадкладныя захады па ўратаваньню беларускай эканомiкi i падтрыманьнi жыцьцядзейнасьцi насельнiцтва.

3. Першы этап

На першым этапе прыдзецца дзейнiчаць хутка i рашуча. Пры гэтым усе дзеяньнi новай улады будуць падначалены прынцыпу -- "не нашкодзь!". Дзеяньнi павiнны мець стваральны накiрунак. Неабходна будзе:

1. Стварыць умовы для хуткага аднаўленьня правамоцнасьцi Канстытуцыi. Усталяваць незалежную дзейнасьць суддзяў усiх узроўняў, пракуратуры i адвакатуры, забясьпечыць матэрыяльныя ўмовы гэтай незалежнасьцi.

2. Падрыхтаваць становiшча i ўмовы для правядзеньня дэмакратычных выбараў у парлямант Беларусi i мясцовыя прадстаўнiчыя ворганы ўлады. Увесьцi мажарытарна-прапарцыйную сiстэму выбараў у парлямант.

3. Забясьпечыць доступ да радыё i тэлебачаньня грамадзянам, грамадзкiм арганiзацыям, партыям. Лiквiдаваць палiтычную цэнзуру. Гарантаваць свабоду для беларускай iнфармацыi ў беларускiх дзяржаўных i недзяржаўных СМI. Удакладнiць заканадаўчую базу адносна СМI з улiкам iнтарэсаў беларускага культурна-нацыянальнага аднаўленьня i бясьпекi беларускай дзяржавы. Увесьцi iльготнае падаткаабкладаньне на iнвэстыцыйныя праекты ў СМI.

4. Спынiць дзейнасьць дэкрэтаў, указаў, законаў, паправак да законаў, якiя не адпавядаюць iнтарэсам беларускай дзяржавы, парушаюць правы чалавека i яго маёмасныя правы. Увесьцi права недатыкальнасьцi прыватнай уласнасьцi i маёмасьцi, права ўласьнiка на iх абарону. Правесьцi амнiстыю i скасаваць крымiнальныя справы па палiтычных i эканамiчных пытаньнях, якiя былi ўзбуджаныя джяржаўнымi ворганамi. Правесьцi перагляд у судах крымiнальных справаў эканамiчнага i маёмаснага характару з мэтай вызваленьня са зьняволеньня i пры ўмове выплаты грашовай кампэнсацыi i вяртаньня канфiскаванай маёмасьцi несправядлiва асуджаным.

5. Зрабiць захады па навядзеньнi парадку i ўсталяваньнi законнасьцi. Узмацнiць матэрыяльную i тэхнiчную забясьпечанасьць мiлiцыi, памежнай варты i мытных ворганаў. Нармалiзаваць дзейнасьць беларуска-расейскай мяжы. (Увесьцi памежны i мытны кантроль.)

6. Актывiзаваць мiжнародную дзейнасьць. Нармалiзаваць сувязь з краiнамi эўраатлянтычнага альянсу. Аднавiць супрацоўнiцтва з Эўразьвязам, Эўрапарлямантам, МВФ i iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi.

7. Актывiзаваць дзейнасьць усiх суб'ектаў гаспадараньня: грамадзянаў, прадпрымальнiкаў, прадпрыемстваў. Дзеля гэтага:

-- тэрмiнова правесьцi перамовы з Расейскай Фэдэрацыяй па мытных пытаньнях i ўвесьцi мытныя пошлiны на iмпарт i экспарт тавараў i прадукцыi ў iнтарэсах Беларусi;

-- правесьцi перамовы з суседнiмi краiнамi -- Украiнай, Польшчай, Летувой, Латвiяй, Чэхiяй. Удакладнiць ранейшыя дамовы, падпiсаць дадатковыя пагадненьнi дзеля спрашчэньня правiлаў перамяшчэньня грамадзянаў Беларусi праз мяжу i актывiзацыi гандлю;

-- зьнiзiць падаткавую нагрузку на суб'екты гаспадараньня, спрасьцiць справаздачнасьць для малога i сярэднега бiзнэсу. Усталяваць iльготныя падаткi для перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыi, для вытворцаў лекаў, медыцынскай прадукцыi i медыцынскага абсталяваньня, для суб'ектаў, што працуюць на тых накiрунках эканамiчнай дзейнасьцi, якiя даюць хуткiя вынiкi ў павелiчэньнi рабочых месцаў i насычэньнi таварнага рынку. Вызвалiць ад падаткаў прыбыткi, якiя накiроўваюцца на iнвэстыцыi. Вызвалiць ад уплаты асноўных падаткаў (дабаўленая вартасьць, прыбытак) фiрмы i прадпрыемствы, якiя выконваюць iнвэстэцыйныя праекты дзеля разьвiцьця транспартных камунiкацыяў, сувязi, турызму;

-- лiквiдаваць шматлiкiя кантрольныя ворганы;

-- перадаць увесь арэндны нежылы фонд, у тым лiку той, што прыўлашчаны Упраўленьнем справамi былога прэзыдэнта, у мунiцыпальную ўласнасьць. Значна зьнiзiць арэндную плату;

-- увесьцi заяўляльны прынцып пастаноўкi на ўлiк суб'ектаў эканамiчнай дзейнасьцi. Скасаваць дзяржаўную манаполiю на большасьць вiдаў прадукцыi. Адмянiць лiцэнзаваньне вiдаў эканамiчнай дзейнасьцi;

-- нармалiзаваць функцыянаваньне дзяржаўнага бюджэту. Лiквiдаваць фонд былога прэзыдэнта, яго сродкi перавесьцi ў дзяржаўны бюджэт. Лiквiдаваць пазабюджэтныя фонды;

-- правесьцi аўкцыённую прадажу фiрмаў, утвораных пры Упраўленьнi справамi былога прэзыдэнта. Сродкi накiраваць на папаўненьне пэнсiйнага фонду;

-- уладкаваць правiлы дзейнасьцi банкаўскай сiстэмы. Зьняць з камэрцыйных банкаў функцыi кантролю за эканамiчнай дзейнасьцю клiентаў;

-- стварыць умовы для свабоднай дзейнасьцi рынкавых мэханiзмаў, у тым лiку: валютных, таварных, фондавых, нерухомай маёмасьцi, бiржаў, страхавых i фiнансавых кампанiяў i iнш.;

-- правесьцi мерапрыемствы дзеля стабiлiзацыi беларускiх грошай. Забясьпечыць устанаўленьне адзiнага курсу беларускага рубля. Стварыць стабiлiзацыйны валютны запас. Увесьцi беларускую валюту (беларускi талер);

-- прыступiць да зямельнага ўладкаваньня;

-- актывiзаваць аўкцыённую прыватызацыю гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў харчовай, лёгкай, будаўнiчай прамысловасьцяў. Сродкi ад продажу дзяржаўнай маёмасьцi накiраваць на папаўненьне пэнсiйнага фонду i дзяржаўнага страхавага кампэнсацыйнага фонду.

* * *

Выбары новага беларускага парляманту ў дэмакратычных умовах, дасягненьне збалянсаванасьцi галiнаў улады, дасягненьне стабiльнасьцi на таварным рынку, увядзеньне стабiльнай беларускай валюты (талера), вольнае разьвiцьцё беларускай адукацыi i культуры стануць прыкметай завяршэньня пераходнага пэрыяду.

26 верасьня 1999 г. Прынята 4-ым Зьездам Партыi БНФ