Галоўная старонка

Шлях да перамогі Публікацыі Унёсак Беларуса Жыцьцё Беларуса Камэнтары
 

Беларусь была, ёсьць і будзе, пакуль мы жывём і змагаемся за нашу волю. Дык жа няхай вечна жыве наша незалежная, вольная і дарагая Бацькаўшчына!

 

Фотагалерэя
Відэа

 

Праграма Партыі

БНФ

 

 Кансэрватыўна-Хрысьцiянская Партыя – БНФ

 

 Беларуская Салідарнасьць

 

 Грамадзянства БНР online

 

 Газэта ПАГОНЯ

 

 Неафіцыйны сайт Радыё Свабода

 

 Niva - Tydniovik Bielarusau u Polszczy

 

 Малады Фронт!

 

 Беларуская Палічка - беларуская электронная бібліятэка

 

 БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

 

 ЯЎГЕН ШАТОХІН

 

 Олег Тягнибок

 

 

Зянон Станіслававіч Пазьняк

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Вядзе актыўную палітычную дзейнасьць, скіраваную на дасягненьне незалежнасьці Беларусі ад неакаляніяльнага ўціску з боку расейскай імпэрыі. Пасьлядоўны прыхільнік ідэі беларускага нацыянальнага Адраджэньня, сфармуляванай ў пачатку ХХ стагоддзя дзеячамі беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Вядзе актыўную дзейнасьць па ўкараненьні ідэі нацыянальнага Адраджэньня ў сучасным беларускім грамадзтве і па стварэньні моцнай вольнай дэмакратычнай Беларускай дзяржавы. Прытрымліваецца маральных прынцыпаў у палітыцы.

“Там дыхаюць тысячагодзьдзі…”

Зь Зянонам Пазьняком гутарыць Сяргей Навумчык.

"А асабліва віленская прырода – гэта дзівосна! Кажу гэта з поўным веданьнем, бо аб’езьдзіў усю Беларусь. І вось Суботнікі – гэта асаблівая мясьціна, дзе дыхаюць тысячагодзьдзі. Ня то што стагодзьдзі – а тысячагодзьдзі. І апісаны ў паэме сон – праўда. Я знайшоў гэтыя старыя Суботнікі цераз сон, ля Сіняга Вока. Калі пайшоў туды, калі капнуў рыдлёўкай, толькі ўскрыў гэты дзірван, і пад ім – кафля 16-ага стагодзьдзя! Мяне як апякло, як токам ўдарыла! А я ж там у дзяцінстве колькі разоў там быў, колькі мы сядзелі там. І ня ведалі, што пад намі , праз дзесяць сантымэтраў – жывая гісторыя нашага мястэчка."

Рэпартаж зь Вялікага Княства

Рэпартаж Андрэя Скурка, Барыса Тумара.

"Акуратныя мястэчкі з памаранчавымі хатамі і дыхтоўнымі крыжамі па канцох. Гладкая, нібы люстэрка, шаша. Мокрыя буслы на слупах. Гэта Івейшчына, радзіма Зянона Пазьняка. Мы выправіліся сюды, маючы з сабою ягоную новую паэму «Вялікае Княства», што толькі-толькі выйшла ў Нью-Ёрку. Мы едзем на Івейшчыну, у мястэчка Суботнікі, шукаць сьлядоў Зянонавага Вялікага Княства."

З iдэяй i верай. Зянону Пазьняку спаўняецца 60 гадоў. Сяргей НАВУМЧЫК.

"Калi сыходзiць з прынцыпу моднай цяпер тэорыi "рэальнай палiтыкi", дык уся ягоная дзейнасць можа быць ацэненая як суцэльны пройгрыш. Ён так i не ўзяў уладу (хаця наўрад цi сам думаў, што гэта рэальна). Ён так i не здолеў пазбавiць свой народ залежнасцi ад Расii, чаго найбольш дамагаўся i ў чым не ведаў кампрамiсу. Iснуе нават спрэчнае меркаванне, што менавiта ягоная радыкальная пазiцыя справакавала надыход яшчэ большай iмперскай рэакцыi, i парасткi беларушчыны, якiя ён сам узгадоўваў, былi панiшчаныя, каб узнавiцца толькi праз дзесяцiгоддзi.

Але без яго i сама беларуская iдэя магла б сканаць задоўга да таго, як новае пакаленне пачне яе ўвасабляць у рэальнасць. Пройдзе час, i ягоныя ворагi ды нядобразычлiўцы застануцца ў нацыянальнай гiсторыi i народнай памяцi толькi з-за датычнасцi да ягонай асобы i нiяк iнакш. У тым выпадку, зразумела, калi захаваецца сама нацыя.

Гэта - пра Кастуся Калiноўскага; але часам гiстарычныя паралелi дапамагаюць ацэнiць i ролю сучаснiкаў... "