Галоўная старонка

Шлях да перамогі Публікацыі Унёсак Беларуса Жыцьцё Беларуса Камэнтары
 

"Хай гучыць наш духоўны гімн і наша сьвятая Беларуская мова. Хай вечна жыве Беларусь!"

 

Артыкулы
Аналітыка
Творчасьць

 

Зянон Пазьняк. Нацыянальныя каштоўнасьці

(Выбраныя артыкулы).

 

Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця.

Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут

 

Зянон ПАЗЬНЯК

РА З В A Г І

Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня,
кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)

Гэтая кніга, як бы працяг, выдадзенай у 1992 г. у Менску выдавецтвам „Паліфакт” фрагмэнтарнага зборніка артыкулаў і матэр’ялаў „ Зянон ПАЗЬНЯК: Сапраўднае аблічча”. Там адлюстраваны самы пачатак (1988-1990 гг.) барацьбы новага Беларускага Адраджэньня за волю, дэмакратыю, незалежнасьць і беларускую будучыню Бацькаўшчыны-Беларусі.

„Развагі. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.1, артыкулы і матэр’ялы (1990–ІІІ.1996)” – зборнік больш сістэматызаваны дзеля галоўнай задачы: адлюстраваць сутнасьць палітычнага становішча і канцэпцыю дзеяньняў Беларускага нацыянальнага Адраджэньня, канцэпцыю, якая прывяла да перамогі – здабыцьця незалежнасьці Беларусі.

Зьмест кнігі – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэр’ялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным беларускім друку і зафіксаваных на працягу першай паловы 90-х гадоў аж па сакавік 1996 г. (пачатак эміграцыі).

Зянон Пазьняк

Ліпень 2007 г. Нью-Ёрк

Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут

 

Галіна Пазьняк

"Беларусь у сэрцы"

Кніжка Галіны Пазьняк „Беларусь у сэрцы”, побач з працамі Сяргея Навумчыка, адно з першых выданьняў, дзе прадстаўлены разгорнутыя (хоць і фрагмэнтарна) ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэньня ў канцы 80- і 90-х гадах мінулага стагоддзя, пра беларускіх адраджэнцаў і барацьбу, якая прывяла да аднаўленьня і ўсталяваньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі.

У кнізе пададзены таксама ўспаміны з жыцьця ў СССР, аб дачыненьнях з Васілём Быкавым, а таксама запісы размоваў кіраўнікоў Фронту аб пэўных падзеях нядаўняй беларускай мінуласьці, літаратурныя рэцэнзіі і інш.

Усё гэта новы матэрыял, які, спадзяюся, паслужыць на карысьць нашай Бацькаўшчыны і мэмуарнай літаратуры.

Успаміны Галіны Пазьняк маюць яшчэ тую асаблівую каштоўнасьць, што напісаныя чалавекам, які непасрэдна дзейнічаў і працаваў у фронтаўскіх структурах і ў структурах мясцовай выбарнай і выканаўчай улады (Менскі Гарсавет і Менскі Гарвыканкам). Тут падаецца свой асабісты (і тым каштоўны) погляд знутры на Беларускае Адраджэньне і на сістэму дачыненьняў паміж тыхчасовай уладай і Адраджэньнем. У тэкстах закранутыя пласты, якія яшчэ ніколі не траплялі на старонкі цяперашняга друку. Гэтая кніга, таксама як і працы Сяргея Навумчыка, – цаглінка ў гісторыю беларускага змаганьня за незалежнасьць, нацыянальнае адраджэньне і свабоду.

Зянон Пазьняк

23 траўня 2007 г.,
Нью-Ёрк

Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут

 

Зянон

Дарога

(вершы і фатаграфіі)

Стыль, уласьцівы яго почырку, — стыль стратэга: дзе ён — там цэнтр, і дзе ён, там усё тое, да чаго ён мае дачыненьне, выяўляе сваё „ пера”: перавагу і перамогу. Адна неад’емная ўмова: рабіць гэта яно павінна імкліва, як фатаграфуючы, на потым пакідаючы лабараторны клопат, інакш уключаецца чыньнік зваротнага дзеяньня, і рэчаіснасць, якая ня хоча быць „ неда”, уцягваецца ў пярэчаньне і ў перашкоду.

У „ Дарозе” Зянон яшчэ фатаграфуе, але ўжо і праяўляе сфатаграфаванае, яшчэ прапаведуе, але ўжо і спавядаецца, дужы, укладаецца ў гучныя словы, а той рэштай, якою не ўклаўся, вымаўляе ціхія. Гучныя словы Беларусь ужо чула і аддала яму ці не ўвесь патэнцыял водгуку, ціхія, што самы зьяўляюцца яе водгукам, чуе цяпер.

Так сталася, Зянон глядзіць на Айчыну здалёк і таму, што здалёк, усё тое, што зроднена зь Беларусьсю, набывае асаблівую пэрспэктыву і асаблівую вартасьць. Ён бачыць у Беларусі яшчэ адну Беларусь, у далёкай блізкую, і, нібы застаецца зь ёю сам-насам – а можа, і сапраўды сам-насам — прызнаецца ёй у любові, выносячы словы прызнаньня ў загалоўкі разьдзелаў і вершаў. Нічога большага за яе ён ня мае („I нічога няма ў мяне, /Акрамя Беларусі, /Якой таксама ў мяне няма”), але туды, у чужыну, клікаць яе ня кліча, наадварот, засьцерагае яе ад гэтага — ад вырушэньня са свайго дому і са свайго быцьця.

Алесь Разанаў

Спампаваць pdf-варыянт кнігі можна тут

 

ПРАМАСКОЎСКІ РЭЖЫМ
 АЛЬБО ЯК АДБЫВАЕЦЦА РАЗБУРЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ

Другое выданьне

"Галоўнае правіла, якое павінна быць выканана ва ўнутранай палітыцы – мусіць быць рэабілітавана і ўдзяржаўлена мова нацыі – беларуская мова. Без вырашэньня гэтай задачы нічога іншага ня будзе вырашана ў Беларускай дзяржаве, будзе страчаны нават суверэнітэт.

 Генэральнае правіла, якое трэба беларусам ўсьвядоміць у зьнешняй палітыцы – гэта тое, што пакуль існуе Расея ў якасьці імпэрыі, Беларусь ніколі ня будзе спакойнай за сваю незалежнасьць, эканоміку і вольны вобраз жыцьця."

"Трэцяе генэральнае правіла: Беларусь мусіць абавязкова ліквідаваць аднабаковую энэргетычную залежнасьць ад паставак рэсурсаў з Расеі. Спосабы вырашэньня гэтай праблемы вядомыя. "

 

ПРАМАСКОЎСКІ РЭЖЫМ  
 АЛЬБО ЯК АДБЫВАЕЦЦА РАЗБУРЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ

        "Набліжаецца 2006 год а зь ім падзея пад назвай “прэзыдэнцкія выбары”. Гэтая “падзея” (якой яна станецца ніхто ня ведае) павінна абазначыць лёсы трох суб’ектаў палітыкі на ўсходзе Эўропы: Беларусі, Расеі і Аляксандра Лукашэнкі. Шмат хто мяркуе, што ў выніку ўсяго – пакінецца статус-кво акупацыйнага рэжыму на Беларусі. Але гэта якраз і будзе змрочнае “абазначэньне” яе лёсу. Бо падзеі не застануцца стаяць, працэсы акупацыі выявяцца яшчэ больш адкрыта, паскорыцца разбурэньне беларускай нацыі."

            "Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым – далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі."

 

Зянон. Вялiкае Княства.

Паэма ў трох частках, фатаграфiях i вершах.

Другое выданьне

"Зянон кажа, што пiсаў „Вялiкае Княства“, ўяўляючы васемнаццацiгадовага юнака, перад якiм паўстаў выбар жыцьцёвага шляху. Такому маладзёну важна даведацца i адчуць, што за iм – не абы-якая гiсторыя. Той, хто гэты шлях „прайшоў напалову“, цi ўжо i болей, адкрые ў паэме i нешта iншае. Асабiста для мяне, стылёва i iдэйна „Вялiкае Княства“ стаiць побач з „Панам Тадэвушам“ Адама Мiцкевiча – шчымлiвай настальгiчнасьцю па далёкай Бацькаўшчыне – i „Новай Зямлёй“ Якуба Коласа – спрадвечным жаданьнем быць на сваёй зямлi гаспадаром."

Сяргей Навумчык

 

Зянон. Вялікае Княства.

Раздумляючы пра лёс Айчыны, не магу зьмірыцца з трагізмам народнага існаваньня.

Я йшоў здалёку. I аднойчы прышоў у засонены горад нашчадкаў ліцьвінскай велічы. I спынілася сэрца.

Няўжо гэтак можна ўпасьці?! Яны ня ведалі нічога: хто яны, адкуль прышлі, куды ідуць. Яны ня йдуць нікуды. Яны даўно не змагаюцца за Радзіму, за сябе, за народ. Яны нічога ня чулі пра Княства, пра Патоп, пра вялікае існаваньне. Яны слухаюць сваіх нішчыцеляў і ненавідзяць сваё. Ім бессэнсоўна і небясьпечна пра гэта казаць, бо могуць данесьці нішчыцелям, каб забіць.

Пойдзем, аднак, на шырокі шлях, дзе праносяцца коні і асядае пыл. Мне па сёньняшні дзень гучыць у вушах звон падкоў і даносіцца вецер Вялікага Княства...

 

"Беларуска-Расейская вайна. Belarus is an eastern outpost"

"Магчыма ці немагчыма Беларусі перамагчы ў пэрманэнтнай вайне з Расеяй на сваёй тэрыторыі? Калі лічым, што немагчыма (такая ж бо “Расея вялікая”), тады – усё, апускаем рукі і здаёмся. Будзе для нас “мастацтва магчымага” – сканаць пад маскалём, ператварыцца ў рабсілу, стаць гноем гісторыі.

Калі ж лічым, што “ТАК”, мы пераможам, то гэтак і станецца, толькі трэба перамагаць. Чалавек жыве сваім жыцьцём і сваім векам. Нацыя жыве гісторыяй, якая можа быць бясконцай. Ёсьць цяпершчына і рэальны сьвет, дзе мы, беларусы (цяперашняе пакаленьне), уладкоўваемся па нашаму праву і па нашай сіле, якая можа быць малой, але можа стаць і вельмі вялікай, у залежнасьці, як мы захочам. Таму ў нашым нацыянальным змаганьні мы зыходзім са справядлівасьці і з магчымасьці нашай сілы. Але ў пэрспэктыве – мы зыходзім толькі з неабходнасьці, не зважаючы на існуючую рэальнасьць. Бо, паўтаруся, нацыя жыве гісторыяй. 

І гэтак жа, як праз 500 гадоў, нашы разумныя нашчадкі будуць думаць пра нас, гэтак і мы цяперака мусім думаць пра сваіх радакоў, што будуць жыць праз паўтысячы год. Бо нашая зямля – гэта таксама іхняя зямля, наш дом – гэта іхны дом, і нават нашыя справы ёсьць досьвед нашчадкаў, дзе нашыя ідэалы могуць стаць іхным быцьцём. Вось гэта і ёсьць вышэйшыя нацыянальныя інтарэсы, што зьвязваюць нас у адно. І толькі калі ўсьведамляем гэта, мы – нацыя."

 

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Зянон Пазьняк: "Гэтая кніжка пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці, здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія расказаў у нясьпешнай гаворцы. Апавяданьні запісваліся мной з перапынкамі з кастрычніка 2001 года па верасень 2003-га. Цяпер Антону Шукелойцю 88 гадоў, якія ён пражыў, пасьвяціўшыся Беларусі. Антона Шукелойця, кіраўніка Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на эміграцыі, ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва - пастава простая, дабразычлівая і разумная."

 

Новае Стагоддзе

Зянон Пазьняк: “Новае стагоддзе” - гэта спэцыяльная сэрыя артыкулаў, напісаная ў асноўным (з рэдкім выключэньнем) у 2001 годзе, у першы год новага XXI-га стагоддзя.

Пры напісаньні ставілася акрэсьленая мэта: пазнаёміць чытача з пэўнымі ведамі, фактамі, праблемамі і ідэямі, якія ўзьніклі ў кантэксьце нашага беларускага нацыянальнага жыцьця на працягу апошняга стагоддзя і пераскочылі (разам з намі) у новы храналягічны час. Мяжа стагоддзяў - гэта, вядома, фармальнасьць. Але яна дае нагоду задумацца над існаваньнем. ....

Пісалася, галоўным чынам, для тых беларусаў, якія (у выніку агульных абставінаў) ня мелі магчымасьці атрымаць беларускую адукацыю і карысталіся чужой сыстэмай ведаў. То няхай жа гэтая кніжка прыдасца беларусам дзеля ўгрунтаваньня іхных ведаў пра Беларусь."

 

Зянон. Глёрыя Патрыя.

(...) "I вось перада мною кніга. Кніга вершаў і фатаграфій. Два струмені — паэтычных і мастацкіх вобразаў і пачуцьцяў. Яны пераплятаюцца і пераліваюцца з аднаго ў другі. Яны могуць існаваць паасобку, але ствараюць адну вялікую раку, раку лёсу чалавека і Радзімы. Тут няма выпадковасьці і абыякавасьці. Кожная дэталь гаворыць, сьведчыць: вось яна, твая зямля, тут твае продкі, твая будучыня. Яна прыгожая і адухоўленая. Яна вечная."

Пётра ДРАЧОЎ

 

Курапаты

Зянон Пазьняк: “Гэты зборнік склалі мае сябры зь іхнай ласкавай ініцыятывы й клопату. З чаго я ім вельмі ўдзячны, асабліва шаноўнай спадарыні Валянціне Трыгубовіч, спадару Вячаславу Вайткевічу, паважаным Юрасю Хадыку, Міхасю Ткачову, Валянціну Голубеву, Вінцуку Вячорку і ўсім тым, хто так ці інакш прычыніўся да гэтага выданьня. Разумею, што трэба было б напісаць новае, падрабязна і даўно. Але, на жаль, абставіны бываюць часам мацнейшыя за патрэбы. Дык няхай жа тады хоць незабытае старое нагадае яшчэ аб мінулым.”

 

 

Зянон Пазьняк. Сапраўднае аблічча.

Кнігу складаюць выбраныя артыкулы, выступы на канферэнцыях, пасяджэньнях Вярхоўнага Савета БССР, прамовы на мітынгах народнага дэпутата БССР, Старшыні БНФ Зянона Пазьняка, зробленыя ім з 1988 па 1990 гг. Змешчана таксама нізка ягоных вершаў.

Прызначаецца шырокаму колу чытачоў.

 

 

Рэха даўняга часу.

Летнім вечарам, дарагі сябар, у час купальскай поўні прыйдзі на даўні ратушны пляц. Не бяры з сабой нічога і не бойся цішыні і адзіноты, бо ты не адзін. Слухай уважліва. Чуеш галасы? Гэта не шоргат лісця і не шэпт травы... Думаеш, вецер калыша голлем, трэцца быльнёг аб кляштарны мур — сеецца палыновае зелле? Думаеш растуць дрэвы?.. О не, дружа, — галасы продкаў гучаць у гэту ноч, гамоняць муры і зямля, у якой — усе пакаленні жыццяў...

 

Белы туман пацягнуўся ад Пярэспы над Свіслаччу. Вось агарнуў пустэчы і друз... Чуеш пошчак? Гэта конь Мянеска прылятае сюды раз у год на Купалле шукаць падкову. Б'е капытом па замкавых каменнях, і сыплюцца іскры... Збірай іх! Спяшайся, не марудзь, пакуль свеціць месяц і не затаптаў іх дзённы натоўп! Яны робяць людзей відушчымі. Яны даюць сілу ў бяссіллі, голас у безгалоссі, чуйнасць у глухаце. Спяшайся, дарагі дружа, — такая кароткая купальская ноч...

 

Б Р А С Л А Ў Ш Ч Ы Н А

(Выбраныя фатаграфіі з даўняга альбому)

Ёсьць рэчы асаблівым чынам зьвязаныя з нашай асобай. Пры поглядзе на іх шчыміць душа і ные сэрца. Але казаць пра гэта нельга. Бо гэта толькі табе шчыміць, іншым, звычайна, ні пра што не гаворыць. Гэткі ёсьць для мяне даўні фотаальбом “Браслаўшчына”. Праўда тады, 35 гадоў таму, калі быў зьняты і выпушчаны гэты альбом, шчымела сэрца і хвалявала душу ня толькі мне, але таксама іншым, маім сучасьнікам, сябрам, тым хто разумеў і цаніў фатаграфію – найвялікшае з мастацтваў, адзінае, якое спыняе час і акамулюе мінулы дух.

Зь іх найбольш мне стаяць у ваччу мае сябры-мастакі тонкія знаўцы мастацтва Яўген Кулік і Пятро Драчоў. Іхная дасьведчаная пастава і думка падтрымлівала мяне ў творчасьці. Пятрусь Драчоў напісаў потым некалькі словаў пра фатаграфію і скампанаваў маю кнігу-альбом “Глёрыя Патрыя”. Дзякуй, Пятрусь! Шкода, што ні цябе, ні Яўгена я ніколі ўжо не спаткаю...

Тут прапаную паглядзець выбраныя паліграфічныя копіі фатаграфіяў з альбома (не ўвайшло ў гэтую зборку толькі 8-9 фота). Гэта Браслаўшчына 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

 

6 лістапада 2005 г.                                              Зянон ПАЗЬНЯК

 

Фотаальбом "Менск". Мн., 1967;